es
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

Ir al canal en Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Mostrar más
2025 año en númerossnowflakes fon
card fon
8 888
Suscriptores
-424 horas
-157 días
+2830 días
Archivo de publicaciones
Photo unavailableShow in Telegram
Як у Варшаве арганізаваная дапамога вызваленым палітвязням? Пра гэта даведалася @euroradio, калі сустракала іх у польскай сталіцы.
Практычна ва ўсіх праблемы з зубамі.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/yak-arganizavanaya-dapamoga-vyzvalenym-palitychnym-vyaznyam-u-varshave A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Mostrar todo...
32👍 1💩 1
00:32
Video unavailableShow in Telegram
Лукашэнка сцвярджае пра забойства “БЧБшніка”. Апазіцыянер нібыта параніў трох сілавікоў.
Ліквідавалі.
Mostrar todo...
IMG_1201.MP425.60 MB
🤬 64💊 18😁 7🤡 3😨 2 1👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ назваў краіны, якія не падтрымліваюць уступленне Украіны ў Альянс. Ён іх пералічыў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам абароны Польшчы Уладзіславам Касіняк-Камышам:
На саміце ў Вашынгтоне ў мінулым годзе саюзнікі дамовіліся аб незваротнасці шляху ўступлення Украіны ў NATO. Аднак ёсць і практычны аспект. Ён заключаецца ў тым, што некалькі саюзнікаў прама заяўляюць, што не дадуць сваёй згоды на ўступленне Украіны. Гэта такія краіны, як Венгрыя, ЗША і Славакія, а магчыма, і яшчэ некалькі дзяржаў.
Mostrar todo...
🤬 27👍 4😁 1🌭 1
Photo unavailableShow in Telegram
Польскі банк РКО разблакаваў рахунак беларусцы без ВНЖ. Як у яе гэта атрымалася? Пра гэты выпадак піша выданне @mostmediaio
Mostrar todo...
👍 22🙏 10🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Польшчы падвялі вынікі працы памежных пунктаў пропуску Кузніца і Баброўнікі за месяц з дня іх адкрыцця. Адмову ва ўездзе на абодвух пераходах атрымалі за гэты час 23 чалавекі. Памежнікі кажуць, што гэтыя людзі не адпавядалі патрабаванням уезду і знаходжання ў Польшчы, але дэталёвых прычынаў не называюць.
Mostrar todo...
🔥 9👍 1
00:48
Video unavailableShow in Telegram
— Як вы сябе адчуваеце? — Я яшчэ здольны падыйсці да прыгожай жанчыны і пацалаваць ёй руку. Ужо былы палітвязень Аляксандр Фядута па прыбыцці ў Варшаву распавёў @euroradio пра стан свайго здароўя.
Mostrar todo...
video_2025-12-18_16-12-24.mp49.44 MB
🔥 43👍 26 21❤‍🔥 5🤡 3🌭 1💘 1
00:42
Video unavailableShow in Telegram
Польскія спецслужбы стварылі спецыяльны Telegram-бот. Праз яго можна ананімна паведаміць пра спробы дыверсій ці вярбоўкі замежнымі службамі. Бот даступны тут: @ABW_STOPdywersji_bot
Mostrar todo...
ssstwitter.com_1766063086885.mp410.32 MB
👍 32 7🔥 3🖕 1
01:28
Video unavailableShow in Telegram
"Новае грамадства немагчыма пабудаваць праз гвалт. Толькі праз гвалт да ворага, праз міласэрнасць". Былая палітзняволеная Алена Гнаук распавяла @euroradio пра свае метады палітычнай барацьбы. І падзялілася ўражаннямі ад разбурэнняў, якія вайна прынесла ва Украіну. Гнаук асудзілі на "хатнюю хімію" па "карагоднай справе" ў Брэсце, а пасля абвінавацілі ў парушэнні ўмоваў адбывання пакарання. Новы прысуд — 4,5 гады калоніі — яна выслухала, калі ёй ужо споўнілася 65. 13 снежня 2025 года актывістку вызвалілі і вывезлі ва Украіну. Цяпер яна на тэрыторыі Еўрасаюза.
Mostrar todo...
Алена Гнаук +.mp412.48 MB
64🤡 22🙏 3💩 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ўжо едуць з Польшчы ў Нямеччыну. Разам з імі знаходзіцца нямецкі амбасадар, паведамляе @belsat. Ён сустракаў беларускіх палітвязняў у Варшаве ўночы на 18 снежня. Франак Вячорка паведаміў, што агулам у Польшчу і далей транзітам у іншыя краіны едуць 89 палітвязняў (з ліку тых, якіх у суботу вывезлі ва Украіну). У Літву прыехалі яшчэ 20.
Mostrar todo...
🤡 46 28👍 10💩 4😁 1🖕 1
У Новую Беларусь з новай эканомікай? Стрым з Алісай Рыжычэнка Дэмсілы прэзентавалі пяцігадовую стратэгію трансфармацыі эканомікі — і да яе адразу ўзнікла шмат пытанняў. Чаму яна такая аптымістычная? Ці сапраўды можна дасягнуць адчувальных пераменаў за 5 гадоў? І ўвогуле, навошта яна цяпер патрэбная — гэтая стратэгія? Пагаворым пра гэта з прадстаўніцай АПК па эканоміцы і фінансах Алісай Рыжычэнка. Таксама абмяркуем, чаму так падобныя графікі курсаў беларускага і расійскага рубля да долара і ці магчыма ўявіць беларускую эканоміку асобна ад расійскай. І пра сітуацыю з экспартам беларускіх калійных угнаенняў — здаецца, Літва і Украіна пачалі канкураваць за тое, праз чый порт будзе адбывацца перавалка. Глядзіце стрым тут, задавайце пытанні: https://www.youtube.com/watch?v=hpvXQp28R20
Mostrar todo...
13🤡 9👍 1😁 1
00:19
Video unavailableShow in Telegram
Аляксандр Фядута кажа, што здўівіўся, што столькі беларускіх валанцёраў працуюць і ва Украіне, і ў Польшчы. Ён удзянчы ўсім, хто дапамагае. Вызвалены пасля 4,5 гадоў за кратамі, Фядута цяпер ходзіць, абапіраючыся на кіёчак.
Mostrar todo...
Фядута 1.MOV6.81 MB
91👍 7💔 2
Філіп Біканаў: Салідарнасць, годнасць, узаемадапамога — заўжды актуальная ідэя 18 снежня ў праграме "Ідэя Х" — сацыёлаг Філіп Біканаў. https://youtu.be/UPHTbGyBhK0?si=O2bOcWNClo-B-_G5
Mostrar todo...
👏 18💩 5 1👍 1🔥 1
00:06
Video unavailableShow in Telegram
Праваабаронца Уладзь Лабковіч уз'яднаўся з сям'ёй. Аўтобус с палітвязнямі, якіх 13 снежня вывезлі ва Украіну, даехаў да Вільні.
Mostrar todo...
IMG_0122.mp42.27 MB
82💔 13👍 10🔥 2🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Гомелі разбяруць верхнія паверхі пад'езда, дзе адбыўся выбух. Такое рашэнне прыняў гарадскі штаб па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі. Як паведамлялася раней, 17 снежня ў шматпавярховым доме адбыўся выбух газу ў кватэры на сёмым паверсе. На шчасце, абышлося без пажару. Аднак выбуховая хваля разбурыла перакрыцці паміж паверхамі. З пад'езда эвакуявалі дзевяць чалавек.
Mostrar todo...
🤔 7🤯 4👍 2🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
YouTube атрымаў правы на паказ "Оскара". Першы жывы эфір пройдзе ў 2029 годзе. Трансляцыя будзе бясплатнай для карыстальнікаў з усяго свету. Акрамя асноўнай цырымоніі ўзнагароджання, платформа збіраецца паказваць дэфіле кіназорак на чырвонай дарожцы і іншыя спадарожныя мерапрыемствы. Пакуль пляцоўка падпісала кантракт на чатыры гады - з 2029 па 2033-ы.
Mostrar todo...
👍 26🗿 3
Photo unavailableShow in Telegram
Турысты ў Рыме змогуць палюбавацца антычнымі артэфактамі наўпрост у метро. Большасць з іх была знойдзена падчас будаўніцтва новай станцый "Калізей". Як піша The New York Times, у прыватнасці, пасажыры лініі C могуць убачыць рэшткі тэрмальных лазняў, якія пацярпелі ад вялікага пажару 64 гады н.э., разгледзець фрагменты старажытных каменных студняў і спыніцца перад экспазіцыяй мармуровых упрыгожванняў, узведзеных тут старажытнарымскімі архітэктарамі.
Mostrar todo...
27👍 14
Photo unavailableShow in Telegram
Каля 20 палітвязняў, якіх вызвалілі 13 снежня, едуць у Вільню. Сярод іх — Павел Севярынец і Уладзь Лабковіч. Аўтобус ужо знаходзіцца на тэрыторыі Літвы. Яго прыбыццё чакаецца ў 12:15 Фота @euroradio
Mostrar todo...
64👏 7
Photo unavailableShow in Telegram
На час працы Усебеларускага народнага сходу хостынг-правайдары абмяжуюць доступ з-за мяжы да беларускіх сайтаў. Абмежаванні ўведзеныя да 23:59 19 снежня 2025 года. У HostFly адзначаюць, што праца рэсурсаў унутры краіны застанецца без зменаў. Аднак могуць адбывацца збоі ў праектах, інтэграваных з іншымі платформамі
Mostrar todo...
🤡 37😁 5
Photo unavailableShow in Telegram
22 гады пазбаўлення волі. Такое пакаранне прысудзілі беларусу Сяргею Ерамееву, абвінавачанаму ў тэрактах, якія адбыліся ў лістападзе 2023 года на Байкала-Амурскай магістралі. Пра гэта паведамляе 2-і Усходні акруговы вайсковы суд Расіі. Беларуса абвінавацілі ва ўдзеле ў тэрарыстычнай супольнасці, здзяйсненні тэрарыстычных актаў, праходжанні навучання ў мэтах ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці, незаконнай кантрабандзе выбуховых прылад і іх захоўванні.
Mostrar todo...
🤬 55😢 13🫡 2🤷‍♂ 1
00:20
Video unavailableShow in Telegram
Ноччу ратавальнікі працягвалі працаваць на месцы выбуху ў доме ў Гомелі. Жывых людзей пад заваламі не выяўлена.
Mostrar todo...
від мнс.mp47.02 MB
😢 24🤔 1