fa
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

رفتن به کانال در Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

نمایش بیشتر
2025 سال در اعدادsnowflakes fon
card fon
8 892
مشترکین
-524 ساعت
-167 روز
+1130 روز
آرشیو پست ها
Photo unavailableShow in Telegram
Беларусь пакуль не страціла суверэнітэт у межах Саюзнай дзяржавы. Да такой высновы, вывучыўшы дэталі "інтэграцыі", прыйшла паліталагіня Роза Турарбекава. Але залежнасць узмацняецца, і вось як: https://euroradio.fm/belarus-pakul-ne-stracila-suverenitet-u-mezhakh-sayuznay-dzyarzhavy-daklad З Беларусі — без VPN
نمایش همه...
😁 8🙈 6🤔 2👍 1🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Гусляра "Старога Ольсы" Аляксея Чумакова затрымалі яшчэ 27 лістапада. Як стала вядома @euroradio, спярша ён быў асуджаны на 15 сутак па адміністрацыйнай справе — за "непадпарадкаванне" супрацоўнікам праваахоўных органаў. Насамрэч жа ніякага непадпарадкавання не было. Ужо больш за 10 гадоў рэпрэсіўныя органы выкарыстоўваюць гэты зручны артыкул, каб кідаць за краты тых, каго яны лічаць патрэбным. "Непадпарадкаванне" звычайна адбываецца ў аддзяленні міліцыі ці ў іншым месцы, дзе са "сведкаў" — толькі міліцыянты. Пасля двух тыдняў арышту Чумакоў трапіў у ізалятар часовга ўтрымання, дзе вырашалася пытанне пра тое, па якім артыкуле на яго пачнуць крымінальную справу. 44-гадовага музыку затрымалі пасля таго, як улады забаранілі дзейнасць ініцыятывы "Да зораў". Неўзабаве стала вядома, што КДБ абвясціў яе "экстрэмісцкім фарміраваннем". Там лічаць, што да дзейнасці "Да зораў" маюць дачыненне Алесь Чумакоў і грамадскі актывіст Сямён Малашэнкаў.
نمایش همه...
🤬 37😢 8 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Беларусі знік прэпарат для людзей з біпалярным разладам. Ліцэнзія на яго дзейнічае, але знайсці ў аптэках немагчыма. Вось чым гэта пагражае: https://euroradio.fm/u-belarusi-znik-preparat-dlya-lyudzey-z-bipalyarnym-rasstroystvam З Беларусі — без VPN
نمایش همه...
🤬 16😢 9😁 3🎉 3🤣 2 1
Ва Украіне нарэшце адбой паветранай трывогі — яна працягвалася больш за 9 гадзінаў. Уночы на 27 снежня і раніцай Расія запусціла па ёй больш за 500 дронаў і прыкладна 40 ракет. Пад удар трапіла найперш энергетычная інфраструктура Кіева. Без святла і ацяплення засталася траціна жыхароў горада. Таксама ўпаў напор у сетках водазабеспячэння. Шмат беспілотнікаў патрапіла ў жылыя дамы, гэта спрычыніла пажары. Ужо цяпер вядома пра 28 пацярпелых.
نمایش همه...
🤬 30🙏 5 2🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
ЗША не ціснуць на Літву з мэтай зняць санкцыі з беларускага калію. Нават намёкаў такіх не рабілі — не тое, што нейкіх прадметных просьбаў. А размоваў-та было: https://euroradio.fm/zsha-ne-prasili-litvu-znyac-sankcyi-z-belaruskaga-kaliyu З Беларусі — без VPN
نمایش همه...
👍 9🤔 3🤬 2😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
Па спадарожнікавых здымках з Беларусі вызначылі меркаванае месца, дзе разгорнуты расійскі "Арэшнік". Гэта былы вайсковы аэрадром "Крычаў-6" у Магілёўскай вобласці — усяго за 5 км ад мяжы з Расіяй. Даследчыкі "на 90%" упэўненыя, што на здымках сэрвісу Planet Labs менавіта "Арэшнік". Крыніца Reuters паведаміла, што іх ацэнка супадае з высновамі амерыканскай разведкі. Аэрадром "Крычаў-6" не эксплуатаваўся з пачатку 1990-х гадоў. Але ў жніўні 2025 года там былі зафіксаваныя хуткія змены інфраструктуры. Па тэрмінах гэта супадае з заявамі пра падрыхтоўку вайсковай базы для "Арэшніка".
نمایش همه...
🤬 17🤡 3 1🤔 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Лунінцы выпускаюць ёгурты ў шкляных слоіках. Для іх стварылі беларускамоўны брэнд — "Асаблівы". Акрамя традыцыйных, сярод смакаў ёсць і экзатычныя. Напрыклад, лімон і чыа, кляновы сіроп, дубайскі шакалад. І некалькі відаў ёгуртаў са смакам салатных заправак!
نمایش همه...
24👌 4👍 3💩 3🥰 2👎 1
Хлопец Крысціны Ціманоўскай зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца ў Нью-Ёрку. Бягуха адказала "Так!" і пахвалілася кальцом ад Tiffany.
نمایش همه...
🤮 16 13💩 5🥱 3😐 2
Ва Украіне ўсю ноч і раніцу трывае паветраная трывога. Гараць некалькі шматпавярховікаў у Кіеве, траціна жыхароў горада ў +1°С засталася без святла. Колькі дронаў Расія сёння выпусціла па сталіцы Украіны — цяпер падлічваюць. Адзін з іх трапіў у студэнцкі інтэрнат, яшчэ некалькі — у жылыя будынкі. Атака працягваецца і ў гэтыя хвіліны.
نمایش همه...
дрон трапіў у інтэрнат.MP42.75 MB
Кіеў-2712.MP46.50 MB
🤬 45😢 8👍 1🎉 1
У Віцебскай вобласці перакуліўся аўтобус Брэст — Масква. Загінуў пасажыр, яшчэ 13 чалавек пацярпелі — у тым ліку двое кіроўцаў. Аварыя адбылася каля 02:40 у Талачынскім раёне. 43-гадовы кіроўца не даў рады на зімовай дарозе, з'ехаў у правы па ходу руху кювет і перакуліўся. У выніку 53-гадовая жанчына загінула. Астатнія 13 чалавек, якія былі ў салоне, на хуткіх былі дастаўленыя ў лякарні ў Талачыне і ў Оршы. Траіх пасля агляду адпусцілі. Астатнія шпіталізаваныя ў хірургію і траўматалогію, адзін — у рэанімацыю.
نمایش همه...
😢 20 4🔥 2
02:59
Video unavailableShow in Telegram
"А што вы ўвогуле робіце?" Лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская адказала крытыкам, якія не бачаць дасягненняў і яе асабістай працы, і намаганняў Офіса. Цалкам размову @euroradio з Ціханоўскай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=W1QPzmEysqE
نمایش همه...
святлана.mp415.73 MB
55👍 19💩 14🤡 2🤣 2
Photo unavailableShow in Telegram
Як правільна частаваць птушак зімой? Дакладна не хлебам, бо ён не толькі прыводзіць да атлусцення, але і выклікае ў птушак смяротнае захворванне! Найлепшай ежай для качак будзе раздробленая кукуруза, ячмень, авёс ці аўсяныя шматкі, іншыя крупы ці зерне, парэзаная гародніна. Для іншых птушак самы ўніверсальны корм – несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка. Таксама можна частаваць іх насеннем рапсу, лёну, гарбузовымі семкамі, арахісам, кавалачкамі яблыка ды ягадамі. Сініцы будуць рады кавалку несалёнага нясмажанага сала.
نمایش همه...
19👍 4🤮 2
Photo unavailableShow in Telegram
Беларусь чакае надзвычай халодны студзень. Метэаралагічныя прагнозы дэманструюць, што такое надвор'е будзе амаль па ўсёй Еўропе.
"Прагноз тэмпературнай анамаліі паказвае, што тэмпература паветра ў студзені на большай частцы кантынента будзе ніжэй за норму", — адзначае канал @nadvorie.
نمایش همه...
🤯 11😭 7🔥 3😱 3👍 2😢 2 1
02:37
Video unavailableShow in Telegram
У Беларусі выбудоўваюць цэлую галіну прамысловасці. Улады плануюць, што яна мусіць працаваць на вайну, патлумачыў у эфіры @euroradio прадстаўнік БЕЛПОЛ Уладзімір Жыгар. Глядзіце стрым цалкам па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=9E-elgjdaRU
نمایش همه...
ж1.mp415.47 MB
👍 8💩 7🤬 3🤣 2