Еўрарадыё | Еврорадио
رفتن به کانال در Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
نمایش بیشتر2025 سال در اعداد

8 893
مشترکین
+1024 ساعت
+27 روز
+2630 روز
آرشیو پست ها
02:48
Video unavailableShow in Telegram
Не мы адны заўважылі, што на Усебеларускім народным сходзе толькі і размоваў было, што пра 2020 год і поспехі дэмсілаў за межамі Беларусі. У спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана дык і ўвогуле склалася ўражанне, што дэмсілы ўдзельнічалі ў УНС. Сядзелі недзе ў зале, і Лукашэнка ўвесь час да іх звяртаўся.
А што так?
Цалкам стрым са спікерам КР глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=hgDEeuGzEU4
Брухан.mp419.17 MB
😁 37🥰 6🤡 5👍 4❤ 2🤔 2👏 1🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
Польская пракуратура расследуе смерць Мікіты Мелказёрава. У ягонай справе фігуруе артыкул аб ненаўмысным забойстве, даведаўся @belsat.
Але не спяшайцеся рабіць высновы. Такі артыкул ужываюць заўсёды, калі прычыну смерці яшчэ не выявілі.
"Будзе праведзенае анатамаванне — мы не ведаем, калі дакладна. Магчыма, гэта будзе яшчэ да Калядаў. Не выключаю, што паспеюць да Новага года", — паведаміў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры польскай сталіцы Пётр Скіба.
😢 59🤔 8❤ 3🙏 2😨 2
03:17
Video unavailableShow in Telegram
Ячшэ адзін "цэнтр" беларускай палітыкі ў Берліне — не вельмі добрая ідэя, упэўненая экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава. І вось як яна гэта аргументуе.
А цалкам стрым са спадарыняй Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=uqZSNYrZu24
Турарбекава.mp422.47 MB
💯 14🤡 9🤔 7❤ 1👍 1😁 1
Падчас прамой лініі Пуціна журналістка расійскага ТБ пераблытала некага з карэспандэнтам BBC Стывам Розэнбергам. Што не перакшодзіла ёй падыйсці да "Стыва" і пагутарыць з ім.
"Не ведаў, што ў мяне ёсць двайнік... Але расійскае тэлебачанне, відавочна, мяруке іначай!", — аджартаваўся ў твітары журналіст. Які, дарэчы, бываў на падобных мерапрыемствах не толькі ў Маскве, але і ў Мінску.
Гэтым разам Розэнберг сапраўды змог задаць Уладзіміру Пуціну сваё пытанне — пра будучыню Расіі. А Пуцін адказаў — але без аганьку.
не Розэнберг.mp416.63 MB
Розэнберг.mp4115.48 MB
😁 15❤ 3💩 3🤡 1🥴 1🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Памёр Крыс Ры — брытанскі спявак і сонграйтэр, аўтар The Road To Hell і каляднай Driving Home for Christmas, якая кожны снежань вяртаецца ў чарты. Музыку было 74 гады.
Сям'я Ры паведамляе, што ён памёр у сваім доме пасля непрацяглай хваробы.
💔 37😱 5😢 5😁 1💩 1🕊 1
Photo unavailableShow in Telegram
Грошы, атрыманыя ад транзіту беларускіх угнаенняў праз Клайпедскі порт, Літва можа выкарыстаць для падтрымкі Украіны. Такую прапанову на выпадак, калі Вільню пад ціскам змусяць аднавіць транзіт, агучыў міністр абароны балтыйскай краіны Робертас Каўнас.
Вось гэта будзе твіст: https://euroradio.fm/srodki-ad-tranzitu-belaruskikh-ugnaennyau-litva-mozha-vydzyalyac-ukraine
З Беларусі — без VPN
🔥 29🤡 14🤣 13👍 8😁 3😐 3
Photo unavailableShow in Telegram
Затрыманы гусляр Алесь Чумакоў. Яго абвясцілі датычным да новага "экстрэмісцкага фармавання" — "Да Зораў".
Чумакоў вядомы як музыка, майстар па вырабе гусляў і ўдзельнік гурта "Стары Ольса". Пра тое, што ён апынуўся за кратамі, стала вядома @nashaniva.
Суполка "Да Зораў", з якой ён нібыта звязаны, займаецца прасоўваннем беларускай мовы і культурных традыцый. Яна сябруе з навуковымі і асветніцкімі ініцыятывамі ўнутры Беларусі.
Паводле крыніцаў @euroradio, дзейнасць "Да Зораў" была забароненая беларускімі ўладамі яшчэ ў канцы лістапада. У КДБ лічаць, што, акрамя Чумакова, у "Да Зораў" ўваходзіць грамадскі актывіст Сямён Малашэнкаў.
🤬 59😢 13😨 3❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
Уладзь Лабковіч распавёў пра катаванні ў калоніях за згадкі палітвязняў у СМІ: "Ты адразу едзеш у ШЫЗА".
"Згадак было шмат. ШЫЗА таксама хапала": https://euroradio.fm/labkovich-raspavyou-pra-katavanni-u-kaloniyakh-za-zgadki-u-smi
З Беларусі — без VPN
🤬 44😢 7🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская ахвяравала 15 тысяч еўра, атрыманыя "ад Лукашэнкі" ў 2020-м, на карысць вызваленых палітвязняў. Па словах лідаркі дэмсілаў, яна заданаціла гэтую суму падчас апошняга экстранага збору, адкрытага Фондам BYSOL.
На гэты момант для палітвязняў, вызваленых і дэпартаваных ва Украіну 13 снежня, сабрана больш за 256 тысяч еўра. Недзе сярод іх і грошы з канверта, які Ціханоўскай выдалі 10 жніўня 2020 года, калі яна пасля цяжкай размовы ў ЦВК пагадлзілася выехаць з Беларусі ў Літву. "Давайце глядзець на гэта як на данат палітзняволеным ад рэжыма", — кажа яна.
І дадае, што ёй сорамна за тое, што ў той дзень яна паддалася на шантаж і ўзяла гэтыя грошы.
Вялікую размову са Святланай Ціханоўскай з вынікамі 2025 года глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=W1QPzmEysqE
❤ 58🤡 21👍 12🤮 1💩 1
Усебеларускі народны стэндап. У чым адрозненне паміж сходам народных абраннікаў і масоўкай для аднаго актора? Стрым з Арцёмам Бруханом
На мінулым тыдні ў Мінску нарэшце прайшоў Усебеларускі народны сход — мерапрыемства, да якога краіну супольнымі намаганнямі прапаганды, чыноўнікаў, ідэолагаў, міліцыі і КДБ рыхтавалі цягам некалькіх месяцаў. Значную частку свайго двухдзённага стэндапа Лукашэнка прысвяціў... змаганню са "збеглымі". Якіх ён яшчэ пяць гадоў таму "перамог".
Чаму Лукашэнка ўсё ніяк не можа супакоіцца? Каму ён "прадае" чарговую перамогу над апанентамі 2020 года?
Як зменіцца Каардынацыйная рада з вызваленнем Калеснікавай, Знака і Бабарыкі?
Адказы — у стрыме са спікерам Каардынацыйнай рады Арцёмам Бруханом: https://youtu.be/hgDEeuGzEU4
❤ 10👍 6💩 4
Photo unavailableShow in Telegram
"Нас штучна сутыкаюць ілбамі: быццам бы выйшлі людзі, якія будуць супрацьстаяць Ціханоўскай. Гэта на руку толькі рэжыму".
Святлана Ціханоўская не лічыць, што вызваленне Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай стварае нейкі водападзел у развіцці дэмакратычнага руху. "Цалкам магчыма, у іх будзе іншае бачанне. Але гэта не азначае, што мы будзем супрацьстаяць адно адному", — кажа яна.
Вялікую размову рэдактара @euroradio Змітра Лукашука са Святланай Ціханоўскай проста цяпер глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=W1QPzmEysqE
🤝 47❤ 29🤡 9👍 5😁 1
Для мяне адказ на пытанне “Чый Крым?” адназначны — Крым украінскі. Вялікая размова Змітра Лукашука з лідаркай беларускіх дэмсілаў Святланай Ціханоўскай
2025 год атрымаўся поўным выпрабаванняў і выклікаў, нечаканых радасцяў і скандалаў. Але самае значнае — былі вызваленыя палітвязні. Так, не ўсе. Так, у выніку палітычнага гандлю і ў абмен на санкцыі. Так, з дэпартацыямі з Беларусі і без дакументаў на руках. Але людзі выйшлі з-за кратаў. І гэта шмат што змяніла.
Як перамовы ЗША з Лукашэнкам паўплывалі на стратэгію Офіса Ціханоўскай? Ці не страціла Святлана Ціханоўская легітымнасць, заваяваную ў 2020 годзе? Ці не паўтораць яе адносіны з Марыяй Калеснікавай лёс стасункаў з Веранікай Цапкала? Ці гатовая яна саступіць лідарства Віктару Бабарыку?
Нарэшце, дзе цяпер тыя 15 тысяч долараў, атрыманыя ад Лукашэнкі ў жніўні 2020-га?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў вялікай размове з рэдактарам @euroradio Змітром Лукашуком адказвае Святлана Ціханоўская: https://www.youtube.com/watch?v=W1QPzmEysqE
👍 63🤡 13❤ 9🤣 3
00:20
Video unavailableShow in Telegram
Аляксея Капліча затрымані на наступны дзень пасля таго, як яму споўнілася 18 гадоў. Яго асудзілі на два гады за падрыхтоўку і замах на ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы.
"30 сакавіка мне споўнілася 18 гадоў, а 31-га сакавіка я быў затрыманы ў Мінскім нацыянальным аэрапорце — ехаў бараніць Украіну ў складзе трэцяй штурмавой брыгады", — расказвае хлопец на прэс-канферэнцыі ў Вільні.
"Накінулі мех на галаву, адразу тварам у стол. Першы допыт — у дзень затрымання, да чацвёртай раніцы. 12 дзён я жыў у кабінеце. Ніхто з маіх сваякоў не ведаў, дзе я і што са мной".
Капліч — далёкі сваяк Святланы Ціханоўскай. Але, кажа, на тое, як з ім абыходзіліся за кратамі, гэта ніяк не паўплывала.
Kaplich.mp45.90 MB
😢 26🤯 14❤ 11🤣 1
00:32
Video unavailableShow in Telegram
"БЧБшнік", пра "ліквідацыю" якога на УНС расказаў Лукашэнка, сапраўды існуе. І ён жывы. Пра гэта даведалася прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.
"З надзейнай крыніцы мы ведаем, што інцыдэнт меў месца ў Жодзіна. І, самае галоўнае, мужчына жывы. Яго ўтрымліваюць сілавікі, затрыманне было жорсткім", — расказвае яна.
На Усебеларускім народным сходзе Лукашэнка расказаў, што беларускія сілавікі днямі забілі “БЧБшніка”. Пры затрыманні апазіцыянер нібыта параніў траіх сілавікоў.
Забойства БЧБшніка.MP425.60 MB
🙏 22❤ 14🤯 6🤬 1
Ці патрэбны дэмсілам яшчэ адзін цэнтр сілы? Навошта Лукашэнка так пільна сочыць за тым, што робяць беларусы за мяжой, чаго ён баіцца? Стрым з Розай Турарбекавай
Лукашэнка ізноў адчуў сябе гульцом на полі вялікай палітыкі. Ён цяпер не проста шаптун Пуціна, а ледзь не кансультант у Трампа, і дае яму парады не толькі як паводзіць сябе з гаспадаром Крамля, але і як ЗША лепш сябе паводзіць у Венесуэле.
Пры гэтым самога Лукашэнку не адпускае 2020 год. Нават ягоная згода на вызваленне палітвязняў поўная помсты: людзей не проста вызваляюць, а дэпартуюць з краіны, пазбаўляюць іх пашпартоў і гэтак далей. Дый кандыдатаў на вызваленне, выглядае, падбіраюць не выпадкова, як і напрамак для дэпартацыі.
Гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўваем з эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай: https://youtu.be/uqZSNYrZu24
😢 15❤ 5💔 4🔥 3🍌 3
Для мяне адказ на пытанне “Чый Крым?” адназначны — Крым украінскі. Вялікая размова Змітра Лукашука з лідаркай беларускіх дэмсілаў Святланай Ціханоўскай
2025 год атрымаўся поўным выпрабаванняў і выклікаў, нечаканых радасцяў і скандалаў. Але самае значнае — былі вызваленыя палітвязні. Так, не ўсе. Так, у выніку палітычнага гандлю і ў абмен на санкцыі. Так, з дэпартацыямі з Беларусі і без дакументаў на руках. Але людзі выйшлі з-за кратаў. І гэта шмат што змяніла.
Як перамовы ЗША з Лукашэнкам паўплывалі на стратэгію Офіса Ціханоўскай? Ці не страціла Святлана Ціханоўская легітымнасць, заваяваную ў 2020 годзе? Ці не паўтораць яе адносіны з Марыяй Калеснікавай лёс стасункаў з Веранікай Цапкала? Ці гатовая яна саступіць лідарства Віктару Бабарыку?
Нарэшце, дзе цяпер тыя 15 тысяч долараў, атрыманыя ад Лукашэнкі ў жніўні 2020-га?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў вялікай размове з рэдактарам @euroradio Змітром Лукашуком адказвае Святлана Ціханоўская: https://www.youtube.com/watch?v=W1QPzmEysqE
01:04
Video unavailableShow in Telegram
На момант затрымання Ганне Курыс быў толькі 21 год. Дзяўчыну з Баранавічаў абвінавачвалі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Да вызвалення 13 снежня 2025 года яна правяла за кратамі амаль паўтара года.
На прэс-канферэнцыі ў Вільні Ганна распавядае, як чытала ў калоніі "У крузе першым" Аляксандра Салжаніцына.
Kuris.mp419.60 MB
❤ 49😢 10🤮 3💩 1
00:53
Video unavailableShow in Telegram
"Надеюсь, что этого Мелкозерова доставят в Беларусь рано или поздно и мелко прикопают". Прапагандысты і сілавікі пагражалі Мікіце Мелказёраву. І выразаў не выбіралі.
Цытата вышэй належыць супрацоўніку RT Канстанціну Прыдыбайле. Былы кіраўнік СТБ Кірыл Казакоў казаў, што гатовы асабіста расстраляць блогера — "выступить одним из членов тройки, чтобы лично эту тварь изжить со света".
Вядоўцы тг-канала, звязанага з ГУБАЗіКам, заявілі, што Мелказёраў "заслужил +1 уголовное дело и "квартирный вопрос". Яны апусціліся да агіднага ціску на сваякоў блогера ў Беларусі: "Обыски и допросы родственников будут проведены с особым пристрастием".
Усё гэта было крыху больш за год таму, калі Мелказёраў апублікаваў відэа пра савецкага партыйнага дзеяча Панцеляймона Панамарэнку. Блогер назваў яго "кавалкам лайна" і "мярзотай" за актыўны ўдзел у знішчэнні беларускай ідэнтычнасці ў 1930-я — 1940-я.
Панамарэнка.mp421.50 MB
😢 57💩 23😡 13❤ 4🤬 4
