Еўрарадыё | Еврорадио
الذهاب إلى القناة على Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
إظهار المزيد2025 عام في الأرقام

8 891
المشتركون
+1024 ساعات
+27 أيام
+2630 أيام
أرشيف المشاركات
Photo unavailableShow in Telegram
1 студзеня сканчаецца ільгота на ўвоз у Беларусь гібрыдных аўтамабіляў. Нават аўтамабілі, увезеныя раней, якія ўжо стаяць у шоурумах, у наступным годзе аўтаматычна падаражэюць.
Справа ў тым, што адным з апошніх указаў Лукашэнка скарэктаваў азначэнне электрамабіля. Цяпер гэта толькі транспартныя сродкі катэгорый M, MG, N і NG, якія прыводзяцца ў рух выключна электрычным рухавіком.
Аўтамабілі з гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі з азначэння выпалі. А значыць, спыняе дзейнічаць і ільгота на іх увоз у Беларусь.
Эксперты лічаць, што цэны на гібрыды вырастуць мінімум на 20%. А рэальна — на 25-30%.
🖕 7❤ 2👍 2🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Амбасада Нямеччыны ў Беларусі адправіла паштоўкі палітвязням. Так дыпламаты павіншавалі несправядліва зняволеных людзей з Калядамі.
"Гэтыя людзі выказвалі сваё меркаванне вусна або пісьмова, патрабавалі гарантаваных ім правоў і свабодаў, мірна пратэставалі ці актыўна ўдзельнічалі ў палітычным жыцці краіны. За гэта яны былі арыштаваныя і асуджаныя.
Гэтым людзям не хапае сваякоў і сяброў — асабліва ў святы, такія як Новы год і Каляды. Штодзень гэтых людзей балюча не хапае і ў грамадскім жыцці Беларусі. Паштоўка з Амбасады Нямеччыны павінна не толькі перадаць ім нашыя віншаванні з зімовымі святамі, але і прадэманстраваць ім і ўсяму свету, што яны не забытыя", — сцвярджаюць у амбасадзе.
І дадаюць, што ўрад Нямеччыны патрабуе вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.
❤ 42👍 10👏 2🥴 2
Photo unavailableShow in Telegram
У Мінску — вясельны бум. За 11 месяцаў зарэгістравана на 1,5 тысячы шлюбаў больш, чым за ўвесь мінулы год! А менавіта — каля 13,4 тысячы.
У самай маладой пары нявесце было 15 гадоў, жаніху — усяго на год больш. А парай самага сталага веку на гэты момант сталі 87-гадовая мінчанка і яе 94-гадовы абраннік.
Статыстыкай па разводах чыноўнікі пакуль не дзеляцца.
❤ 13🤔 10👍 1😁 1😢 1🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Брэсце 57-гадовы мужчына вырашыў справіць свае патрэбы ў тралейбусе — проста падчас руху. Іншы пасажыр зняў яго на відэа, якое хутка разляцелася па сацсетках.
Неўзабаве да парушальніка прыйшла міліцыя і прымусіла запісаць яшчэ адно відэа — з прабачэннямі. Ён патлумачыў, што вяртаўся ад знаёмага і быў моцна нападпітку.
Цяпер мужчына ў ізалятары. Імаверне, супраць яго пачнуць справу за хуліганства.
🥴 14🤮 4🐳 4😢 2🤬 1🏆 1🍾 1
Photo unavailableShow in Telegram
Вызваленыя палітвязні дадуць прэс-канферэнцыю ў Вільні. Яна пачнецца 22 снежня ў 13:00 паводле мінскага часу.
Да журналістаў выйдуць палітвязні, якія пасля прымусовай дэпартацыі з Беларусі ва Украіну праз Польшчу дабраліся да Літвы.
Трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе арганізаваная на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай. Глядзіце тут — у панядзелак а 13-й: https://youtube.com/live/6xBcgIQ-vAo
❤ 33👏 8🤡 4👍 3🥱 3
01:29
Video unavailableShow in Telegram
Навукоўцы таксама атрымліваюць гранты. Але вы ж не думаеце, што тыя, хто фінансуюць іх даследванні, указваюць ім, што і як пісаць!
Рэдактар @euroradio Павел Свярдлоў разам з аўтарамі падкаста "Безнадзейна з Паўлюком" расказвае пра ўнутраную кухню незалежных медыяў. Першы выпуск — пра гранта, цалкам глядзіце яго тут: https://www.youtube.com/watch?v=xbeT4ZXhZE4
гранты +.mp48.07 MB
👍 27🤡 10🤝 1
00:16
Video unavailableShow in Telegram
Вызвалены 13 снежня палітявзень Максім Знак выйшаў на сцэну падчас канцэрта Лявона Вольскага ў Варшаве. І заспяваў разам з музыкамі сваю песню "Лятучы Галандзец".
Максім Знак — беларускі юрыст, пісьменнік, бард, удзельнік спаборніцтваў Ironman. У 2020 годзе ён далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі. Пасля выбараў, у верасні 2020 года Знака затрымалі і пазней прысудзілі да 10 гадоў калоніі.
Падчас зняволення быў апублікаваны дакументальны раман Знака "Зэкамерон", паводле якога "Вольныя Купалаўцы" паставілі спектакль з такой жа назвай.
Макс Знак.mp45.06 MB
❤ 85🥰 11👍 6🤮 2
Photo unavailableShow in Telegram
У Слуцкім раёне будуецца вялікі вайсковы аб'ект — але гэта не база для "Арэшнікаў". Па звестках @BELPOL, там паўстане новы завод па вытворчасці боепрыпасаў.
Свежае расследаванне: https://euroradio.fm/ne-baza-dlya-areshnikau-vyaliki-zavod-pa-vytvorchasci-boeprypasau-belpol
З Беларусі — без VPN
🤬 37😱 3🤨 3👍 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
12 гадзінаў у чаканні. Напярэдадні святаў на беларуска-польскай мяжы ўтварыліся вялізарныя чэргі з аўтобусаў. Прычым як на ўезд у Беларусь, так і на выезд.
І калі чарга на выезд тлумачыцца больш-менш проста — шмат беларусаў хочуць сустрэць Каляды ў Еўрасаюзе — дык з чаргой на ўезд не ўсё так проста. З аднаго боку, і тут пасажыраў стала больш. А з іншага — па звестках @euroradio, на допыты людзей цягаюць ледзь не цэлымі аўтобусамі. І гэты працэс займае шмат часу.
Дадому на святы едуць беларусы, якія стала жывуць у Еўрасаюзе. Сілавікоў цікавіць, што яны там робяць і на якіх падставах.
😁 9🤔 8😢 5⚡ 1❤ 1🥱 1😨 1
Photo unavailableShow in Telegram
Спакойны музычны фон для святаў, калі хочацца ўключыць беларускую музыку. Perfaratar Music запусцілі стрым 24/7 з трэкаў, запісаных адмыслова для гэтага YouTube-канала.
У стрыме гучаць Kasary, Святлана Бень, Анастасія Рыдлеўская, Leibonik, Ketevan ды іншыя артысты. Паглядзець і паслухаць можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=2-5Bl54LmZg
❤ 28👍 6
Photo unavailableShow in Telegram
Амерыканскія вайскоўцы ўзялі на абардаж другі танкер, які выйшаў з Венесуэлы. Centuries 2 перавозіў 1,8 млн барэляў нафты і кіраваўся ў Кітай. Карабель ішоў пад сцягам Панамы і быў захоплены ў міжнародных водах пасля высадкі дэсантнікаў з верталёта.
Улады Венесуэлы назвалі здарэнне "сур'ёзным актам міжнароднага пірацтва" і паабяцалі звярнуцца ў Савет бяспекі ААН.
Некалькі дзён таму Дональд Трамп абвясціў пра поўную марскую блакаду венесуэльскага гандлю нафтай. Паводле яго, цяпер Венесуэла "цалкам акружаная найбуйнейшай армадай, якая калі-небудзь збіралася ў гісторыі Паўднёвай Амерыкі".
👍 15🤬 12👏 4🔥 3👎 2🥰 2
Photo unavailableShow in Telegram
За 2025 год "Белавія" перавезла 2 млн пасажыраў. У першай пяцёрцы напрамкаў — Санкт-Пецярбург і два маскоўскія аэрапорты.
Кантэкст: https://euroradio.fm/za-2025-god-belaviya-peravezla-2-mln-pasazhyrau
З Беларусі — без VPN
💩 25👍 4🤮 4😁 2😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сайт Савета Еўропы ізноў стаў "экстрэмісцкім". Суд Партызанскага раёна Мінска не здаецца — але на гэты раз ён дадаў у спіс забароненых не ўвесь рэсурс, а толькі яго асобныя старонкі.
Гэтая гісторыя працягваецца трэці тыдзень. 5 снежня суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" старонку Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый. Але ў рашэнні, не разбіраючыся, указаў увесь афіцыйны сайт Савета Еўропы www.coe.int.
10 снежня той самы суд адмяніў сваё рашэнне. А яшчэ праз дзевяць дзён вярнуў сайт Савета Еўропы ў "экстрэмісцкі" спіс ужо ў выглядзе асобных старонак, датычных Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый, заўважыла "Вясна".
🤡 36👍 2🥱 2
Photo unavailableShow in Telegram
Заўтра ў Гомелі пачнуць разбіраць шматпавярховік, які пацярпеў ад выбуху газу. Часова выехаць давядзецца і жыхарам суседніх дамоў.
"Вядома, усё будзе праходзіць пад кантролем. Але немагчыма на 100% спрагназаваць сітуацыю з панэлямі і будаўнічымі матэрыяламі", — тлумачыць старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
Пад'езд, у якім адбыўся выбух, разбяруць з дзясятага па пяты паверх. Гарадскія ўлады плануюць выканаць гэтыя працы за двое сутак.
Людзей на гэты час размесцяць у інтэрнатах. 29 жыхароў з пацярпелага пад'езда ўжо жывуць у гатэлі. Іх забяспечваюць гарачым харчаваннем. Дзецям набылі адзенне, школьныя прылады і канцтавары.
17-га снежня каля 13:00 на сёмым паверсе 10-павярховіка па вуліцы Косарава, 3, выбухнуў газ. У выніку абрынуліся перакрыцці паміж трыма паверхамі будынка. На месца здарэння прыбылі ратавальнікі і некалькі машын хуткай дапамогі, але, на шчасце, абыйшлося без ахвяраў.
😱 7❤ 3🔥 3😢 3🙏 3
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння 21 снежня — самы кароткі светлавы дзень за 2025 год. І самая доўгая ноч
Дакладная працягласць светлавога дня ў рэгіёнах Беларусі адрозніваецца. Напрыклад, у Мінску ён складзе прыкладна 7 гадзінаў 23 хвіліны. А далей будзе самая доўгая ноч — каля 16 гадзінаў 37 хвілінаў.
Але ёсць і добрыя навіны: ад сёння сонца дзень за днём будзе заставацца ў небе крыху даўжэй.
🔥 19🎉 8👍 2❤ 1⚡ 1
02:11
Video unavailableShow in Telegram
"Калій — гэта не нафта для Расіі, ён не вырашыць усіх праблем беларускай эканомікі". Зняццё санкцый ЗША з беларускага калію ў эфіры @euroradio каментуе эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.
Цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/4fNCYH4lJ4I
ма2.mp412.94 MB
👍 11🤡 3🤔 1🤨 1
Photo unavailableShow in Telegram
Беларуска адправіла грошы на чужы рахунак. Што было далей?
Спойлер: каб вярнуць грошы, давялося ісці ў суд.
😱 10🤬 3🤷 2
Photo unavailableShow in Telegram
Nikon Comedy Wildlife Awards вызначыў самае пацешнае фота дзікай прыроды ў 2025 годзе. Пераможцам стаў здымак гарылы, якая скача праз лясную паляну.
Nikon Comedy Wildlife Awards – гэта міжнародны конкурс фатаздымкаў дзікай прыроды, які спецыялізуецца на гумарыстычных і вясёлых момантах з жыцця жывёл.
Працы іншых фіналістаў можна паглядзець тут
❤ 27🥰 7👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Эканоміка РФ стагнуе, але Пуцін зможа ваяваць яшчэ мінімум 3-5 гадоў. Таму пакуль рана спадзявацца, што Крэмль адмовіцца ад намераў захапiць Украіну, піша CNN.
Як адзначаюць эксперты, заходнія санкцыі не нанеслі дастатковай шкоды расійскай эканоміцы, каб гэта змяніла ваенныя планы Масквы.
🤬 42👍 4❤ 2💯 2😁 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Кнопка-2025". У тг-канале "YouTube Беларусі " абіраюць найлепшы новы ютуб-канал года.
Сярод намінантаў ёсць Navokal — праект @euroradio, дзе мы распавядаем гісторыі крутых беларусаў.
Запрашаем да ўдзелу ў галасаванні ;)
❤ 14✍ 6👍 5💩 2
