fa
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

رفتن به کانال در Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

نمایش بیشتر
2025 سال در اعدادsnowflakes fon
card fon
8 891
مشترکین
+1024 ساعت
+27 روز
+2630 روز
آرشیو پست ها
Photo unavailableShow in Telegram
1 студзеня сканчаецца ільгота на ўвоз у Беларусь гібрыдных аўтамабіляў. Нават аўтамабілі, увезеныя раней, якія ўжо стаяць у шоурумах, у наступным годзе аўтаматычна падаражэюць. Справа ў тым, што адным з апошніх указаў Лукашэнка скарэктаваў азначэнне электрамабіля. Цяпер гэта толькі транспартныя сродкі катэгорый M, MG, N і NG, якія прыводзяцца ў рух выключна электрычным рухавіком. Аўтамабілі з гібрыднымі сілавымі ўстаноўкамі з азначэння выпалі. А значыць, спыняе дзейнічаць і ільгота на іх увоз у Беларусь. Эксперты лічаць, што цэны на гібрыды вырастуць мінімум на 20%. А рэальна — на 25-30%.
نمایش همه...
🖕 7 2👍 2🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Амбасада Нямеччыны ў Беларусі адправіла паштоўкі палітвязням. Так дыпламаты павіншавалі несправядліва зняволеных людзей з Калядамі. "Гэтыя людзі выказвалі сваё меркаванне вусна або пісьмова, патрабавалі гарантаваных ім правоў і свабодаў, мірна пратэставалі ці актыўна ўдзельнічалі ў палітычным жыцці краіны. За гэта яны былі арыштаваныя і асуджаныя. Гэтым людзям не хапае сваякоў і сяброў — асабліва ў святы, такія як Новы год і Каляды. Штодзень гэтых людзей балюча не хапае і ў грамадскім жыцці Беларусі. Паштоўка з Амбасады Нямеччыны павінна не толькі перадаць ім нашыя віншаванні з зімовымі святамі, але і прадэманстраваць ім і ўсяму свету, што яны не забытыя", — сцвярджаюць у амбасадзе. І дадаюць, што ўрад Нямеччыны патрабуе вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.
نمایش همه...
42👍 10👏 2🥴 2
Photo unavailableShow in Telegram
У Мінску — вясельны бум. За 11 месяцаў зарэгістравана на 1,5 тысячы шлюбаў больш, чым за ўвесь мінулы год! А менавіта — каля 13,4 тысячы. У самай маладой пары нявесце было 15 гадоў, жаніху — усяго на год больш. А парай самага сталага веку на гэты момант сталі 87-гадовая мінчанка і яе 94-гадовы абраннік. Статыстыкай па разводах чыноўнікі пакуль не дзеляцца.
نمایش همه...
13🤔 10👍 1😁 1😢 1🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Брэсце 57-гадовы мужчына вырашыў справіць свае патрэбы ў тралейбусе — проста падчас руху. Іншы пасажыр зняў яго на відэа, якое хутка разляцелася па сацсетках. Неўзабаве да парушальніка прыйшла міліцыя і прымусіла запісаць яшчэ адно відэа — з прабачэннямі. Ён патлумачыў, што вяртаўся ад знаёмага і быў моцна нападпітку. Цяпер мужчына ў ізалятары. Імаверне, супраць яго пачнуць справу за хуліганства.
نمایش همه...
🥴 14🤮 4🐳 4😢 2🤬 1🏆 1🍾 1
Photo unavailableShow in Telegram
Вызваленыя палітвязні дадуць прэс-канферэнцыю ў Вільні. Яна пачнецца 22 снежня ў 13:00 паводле мінскага часу. Да журналістаў выйдуць палітвязні, якія пасля прымусовай дэпартацыі з Беларусі ва Украіну праз Польшчу дабраліся да Літвы. Трансляцыя прэс-канферэнцыі будзе арганізаваная на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай. Глядзіце тут — у панядзелак а 13-й: https://youtube.com/live/6xBcgIQ-vAo
نمایش همه...
33👏 8🤡 4👍 3🥱 3
01:29
Video unavailableShow in Telegram
Навукоўцы таксама атрымліваюць гранты. Але вы ж не думаеце, што тыя, хто фінансуюць іх даследванні, указваюць ім, што і як пісаць! Рэдактар @euroradio Павел Свярдлоў разам з аўтарамі падкаста "Безнадзейна з Паўлюком" расказвае пра ўнутраную кухню незалежных медыяў. Першы выпуск — пра гранта, цалкам глядзіце яго тут: https://www.youtube.com/watch?v=xbeT4ZXhZE4
نمایش همه...
гранты +.mp48.07 MB
👍 27🤡 10🤝 1
00:16
Video unavailableShow in Telegram
Вызвалены 13 снежня палітявзень Максім Знак выйшаў на сцэну падчас канцэрта Лявона Вольскага ў Варшаве. І заспяваў разам з музыкамі сваю песню "Лятучы Галандзец". Максім Знак — беларускі юрыст, пісьменнік, бард, удзельнік спаборніцтваў Ironman. У 2020 годзе ён далучыўся да каманды Віктара Бабарыкі. Пасля выбараў, у верасні 2020 года Знака затрымалі і пазней прысудзілі да 10 гадоў калоніі. Падчас зняволення быў апублікаваны дакументальны раман Знака "Зэкамерон", паводле якога "Вольныя Купалаўцы" паставілі спектакль з такой жа назвай.
نمایش همه...
Макс Знак.mp45.06 MB
85🥰 11👍 6🤮 2
Photo unavailableShow in Telegram
У Слуцкім раёне будуецца вялікі вайсковы аб'ект — але гэта не база для "Арэшнікаў". Па звестках @BELPOL, там паўстане новы завод па вытворчасці боепрыпасаў. Свежае расследаванне: https://euroradio.fm/ne-baza-dlya-areshnikau-vyaliki-zavod-pa-vytvorchasci-boeprypasau-belpol З Беларусі — без VPN
نمایش همه...
🤬 37😱 3🤨 3👍 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
12 гадзінаў у чаканні. Напярэдадні святаў на беларуска-польскай мяжы ўтварыліся вялізарныя чэргі з аўтобусаў. Прычым як на ўезд у Беларусь, так і на выезд. І калі чарга на выезд тлумачыцца больш-менш проста — шмат беларусаў хочуць сустрэць Каляды ў Еўрасаюзе — дык з чаргой на ўезд не ўсё так проста. З аднаго боку, і тут пасажыраў стала больш. А з іншага — па звестках @euroradio, на допыты людзей цягаюць ледзь не цэлымі аўтобусамі. І гэты працэс займае шмат часу. Дадому на святы едуць беларусы, якія стала жывуць у Еўрасаюзе. Сілавікоў цікавіць, што яны там робяць і на якіх падставах.
نمایش همه...
😁 9🤔 8😢 5 1 1🥱 1😨 1
Photo unavailableShow in Telegram
Спакойны музычны фон для святаў, калі хочацца ўключыць беларускую музыку. Perfaratar Music запусцілі стрым 24/7 з трэкаў, запісаных адмыслова для гэтага YouTube-канала. У стрыме гучаць Kasary, Святлана Бень, Анастасія Рыдлеўская, Leibonik, Ketevan ды іншыя артысты. Паглядзець і паслухаць можна тут: https://www.youtube.com/watch?v=2-5Bl54LmZg
نمایش همه...
28👍 6
Photo unavailableShow in Telegram
Амерыканскія вайскоўцы ўзялі на абардаж другі танкер, які выйшаў з Венесуэлы. Centuries 2 перавозіў 1,8 млн барэляў нафты і кіраваўся ў Кітай. Карабель ішоў пад сцягам Панамы і быў захоплены ў міжнародных водах пасля высадкі дэсантнікаў з верталёта. Улады Венесуэлы назвалі здарэнне "сур'ёзным актам міжнароднага пірацтва" і паабяцалі звярнуцца ў Савет бяспекі ААН. Некалькі дзён таму Дональд Трамп абвясціў пра поўную марскую блакаду венесуэльскага гандлю нафтай. Паводле яго, цяпер Венесуэла "цалкам акружаная найбуйнейшай армадай, якая калі-небудзь збіралася ў гісторыі Паўднёвай Амерыкі".
نمایش همه...
👍 15🤬 12👏 4🔥 3👎 2🥰 2
Photo unavailableShow in Telegram
За 2025 год "Белавія" перавезла 2 млн пасажыраў. У першай пяцёрцы напрамкаў — Санкт-Пецярбург і два маскоўскія аэрапорты. Кантэкст: https://euroradio.fm/za-2025-god-belaviya-peravezla-2-mln-pasazhyrau З Беларусі — без VPN
نمایش همه...
💩 25👍 4🤮 4😁 2😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сайт Савета Еўропы ізноў стаў "экстрэмісцкім". Суд Партызанскага раёна Мінска не здаецца — але на гэты раз ён дадаў у спіс забароненых не ўвесь рэсурс, а толькі яго асобныя старонкі. Гэтая гісторыя працягваецца трэці тыдзень. 5 снежня суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" старонку Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый. Але ў рашэнні, не разбіраючыся, указаў увесь афіцыйны сайт Савета Еўропы www.coe.int. 10 снежня той самы суд адмяніў сваё рашэнне. А яшчэ праз дзевяць дзён вярнуў сайт Савета Еўропы ў "экстрэмісцкі" спіс ужо ў выглядзе асобных старонак, датычных Канферэнцыі міжнародных няўрадавых арганізацый, заўважыла "Вясна".
نمایش همه...
🤡 36👍 2🥱 2
Photo unavailableShow in Telegram
Заўтра ў Гомелі пачнуць разбіраць шматпавярховік, які пацярпеў ад выбуху газу. Часова выехаць давядзецца і жыхарам суседніх дамоў. "Вядома, усё будзе праходзіць пад кантролем. Але немагчыма на 100% спрагназаваць сітуацыю з панэлямі і будаўнічымі матэрыяламі", — тлумачыць старшыня гарвыканкама Уладзімір Прывалаў. Пад'езд, у якім адбыўся выбух, разбяруць з дзясятага па пяты паверх. Гарадскія ўлады плануюць выканаць гэтыя працы за двое сутак. Людзей на гэты час размесцяць у інтэрнатах. 29 жыхароў з пацярпелага пад'езда ўжо жывуць у гатэлі. Іх забяспечваюць гарачым харчаваннем. Дзецям набылі адзенне, школьныя прылады і канцтавары. 17-га снежня каля 13:00 на сёмым паверсе 10-павярховіка па вуліцы Косарава, 3, выбухнуў газ. У выніку абрынуліся перакрыцці паміж трыма паверхамі будынка. На месца здарэння прыбылі ратавальнікі і некалькі машын хуткай дапамогі, але, на шчасце, абыйшлося без ахвяраў.
نمایش همه...
😱 7 3🔥 3😢 3🙏 3
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння 21 снежня — самы кароткі светлавы дзень за 2025 год. І самая доўгая ноч Дакладная працягласць светлавога дня ў рэгіёнах Беларусі адрозніваецца. Напрыклад, у Мінску ён складзе прыкладна 7 гадзінаў 23 хвіліны. А далей будзе самая доўгая ноч — каля 16 гадзінаў 37 хвілінаў. Але ёсць і добрыя навіны: ад сёння сонца дзень за днём будзе заставацца ў небе крыху даўжэй.
نمایش همه...
🔥 19🎉 8👍 2 1 1
02:11
Video unavailableShow in Telegram
"Калій — гэта не нафта для Расіі, ён не вырашыць усіх праблем беларускай эканомікі". Зняццё санкцый ЗША з беларускага калію ў эфіры @euroradio каментуе эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. Цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/4fNCYH4lJ4I
نمایش همه...
ма2.mp412.94 MB
👍 11🤡 3🤔 1🤨 1
Photo unavailableShow in Telegram
Беларуска адправіла грошы на чужы рахунак. Што было далей? Спойлер: каб вярнуць грошы, давялося ісці ў суд.
نمایش همه...
😱 10🤬 3🤷 2
Photo unavailableShow in Telegram
Nikon Comedy Wildlife Awards вызначыў самае пацешнае фота дзікай прыроды ў 2025 годзе. Пераможцам стаў здымак гарылы, якая скача праз лясную паляну. Nikon Comedy Wildlife Awards – гэта міжнародны конкурс фатаздымкаў дзікай прыроды, які спецыялізуецца на гумарыстычных і вясёлых момантах з жыцця жывёл. Працы іншых фіналістаў можна паглядзець тут
نمایش همه...
27🥰 7👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Эканоміка РФ стагнуе, але Пуцін зможа ваяваць яшчэ мінімум 3-5 гадоў. Таму пакуль рана спадзявацца, што Крэмль адмовіцца ад намераў захапiць Украіну, піша CNN. Як адзначаюць эксперты, заходнія санкцыі не нанеслі дастатковай шкоды расійскай эканоміцы, каб гэта змяніла ваенныя планы Масквы.
نمایش همه...
🤬 42👍 4 2💯 2😁 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Кнопка-2025". У тг-канале "YouTube Беларусі " абіраюць найлепшы новы ютуб-канал года. Сярод намінантаў ёсць Navokal — праект @euroradio, дзе мы распавядаем гісторыі крутых беларусаў. Запрашаем да ўдзелу ў галасаванні ;)
نمایش همه...
14 6👍 5💩 2