ch
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

前往频道在 Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

显示更多
2025 年数字统计snowflakes fon
card fon
8 892
订阅者
+1024 小时
+27
+2630
帖子存档
照片不可用在 Telegram 中显示
15 гадоў пазбаўлення волі. Такое пакаранне прысудзілі ва Украіне агенту беларускага КДБ. Як паведамляе пракуратура Валынскай вобласці, 25‑гадовы мужчына ў 2024 годзе пагадзіўся супрацоўнічаць КДБ. Ён фатаграфаваў і здымаў на відэа абарончую інфраструктуру побач з дзяржаўнай мяжой Украіны. Атрыманую інфармацыю ён перадаваў сваім куратарам і атрымліваў за гэта грашовую ўзнагароду на банкаўскую карту. Шпіёнская дзейнасць працягвалася да траўня 2025 года. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча.
显示全部...
👍 28🔥 6 2👎 1😁 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні арганізацыі Барыса Гарэцкага. Яго абвінавачвалі ў харасменце. Вось да якога рашэння прыйшла "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пасля разбіральніцтва:
1. Прызнаць, што дзеянні намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага маглі быць успрынятыя як двухсэнсоўныя і інтэрпрэтаваныя як харасмент. 2. Прыняць меры дысцыплінарнага характару ў дачыненні да Б. Гарэцкага ў выглядзе адхілення яго ад выканання прадстаўнічых і кіруючых функцый тэрмінам на 12 месяцаў.
Цалкам рашэнне можна прачытаць тут.
显示全部...
😁 9💊 9👍 5🤡 4🙈 2👏 1🤔 1
02:09
视频不可用在 Telegram 中显示
Цяпер пра кожнага можна сказаць што заўгодна і яго адменяць феміністкі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае фемактывістка Наста Базар. Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=7pTeWsuWbGk
显示全部...
б1.mp412.69 MB
💩 11👍 4🤔 2👎 1
照片不可用在 Telegram 中显示
"Сёння правялі ўскрыццё. Вынікі экспертызы будуць праз некалькі месяцаў". Блогер Саша Івулін падзяліўся апошнімі навінамі пра Мікіту Мелказёрава. Мелказёраў раптоўна пайшоў з жыцця ўночы на 21 снежня. Сябры блогера кажуць пра праблемы з сэрцам. Дакладнай інфармацыі пра прычыны смерці пакуль што няма.
显示全部...
💔 57😢 14 7😁 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Пасажыры самалётаў сталі больш агрэсіўнымі. Як піша Which? Travel, з пачатку пандэміі каранавіруса значна ўзрасла колькасць інцыдэнтаў з п'янствам, гвалтам і агрэсіўнымі паводзінамі на борце самалётаў. Згодна з афіцыйнай статыстыкай Упраўлення грамадзянскай авіяцыі (CAA), у 2019 годзе было зафіксавана 390 выпадкаў, калі авіякампаніі паведамлялі аб "цяжкасцях у кантролі над п'янымі, агрэсіўнымі або недысцыплінаванымі пасажырамі". Да 2023 года гэта колькасць вырасла да 1245 інцыдэнтаў, а ў 2024 годзе яна заставалася значна вышэй за 1000.
显示全部...
🤯 7🤬 2🕊 1
02:56
视频不可用在 Telegram 中显示
Ці магчымы змены ў Беларусі на фоне мілітарызацыі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі. Цалкам стрым тут youtube.com/watch?v=TSab4LqA-eI
显示全部...
к1.mp417.37 MB
🤡 20 4👍 2🤮 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Лукашэнка назваў сябе чалавекам адыходзячым. Аднак адразу ўдакладніў: заўтра не сыдзе! Штосьці такое мы ўжо чулі... Вось ягоныя цытаты пра тое, як ён здаволіўся ўладай: euroradio.fm/naeusya-prezidenctva-zgadvaem-cytaty-lukashenki-pra-toe-yak-yon-zdavoliusya-uladay А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
显示全部...
💩 26🤡 12 1🥱 1
照片不可用在 Telegram 中显示
У сферы прэпаратаў для зніжэння вагі надыходзіць новая эра. Датчане прыдумалі таблетку для пахудзення — ЗША ўжо гатовыя яе прадаваць Гэта першая ў сваім родзе таблетка, якая атрымала адабрэнне рэгулятарнага органа.
显示全部...
👍 15🤔 7🤮 3🔥 2 1🌭 1💊 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Аляксандр Казулін і Валерый Меладзэ. У 2000-м годзе рэктар БДУ і зорка расійскай эстрады сустрэліся на навагоднім карпаратыве ўніверсітэта. У 2003-м Казуліна здымуць з пасады, пасля чаго ён распачне сваю палітычную кар'еру. У 2006-м стане кандыдатам у прэзідэнты. Падчас Дня Волі будзе затрыманы і моцна збіты. 2,5 гады адсядзіць за "злоснае хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў". Пасля вызвалення знікне з публічнай прасторы. Меладзэ ў адрозненні ад шматлікіх расійскіх зорак не падтрымае Расію ў вайне з Украінай. З 2022-га выступае за межамі РФ.
显示全部...
23👍 9💩 4❤‍🔥 1😁 1
Дыскусія BYSOL пра ўрокі і наступствы сітуацыі з дзікпікамі Андрэя Стрыжака. У ёй yдзельнічаюць фем-актывістка Наста Базар, прадстаўнік BYSOL Зміцер Ягораў і журналіст @euroradio Тарас Тарналіцкі. Як фонд працягнуў працу пасля сыходу Стрыжака? Ці ёсць у Беларусі інстытут рэпутацыі? І чаму гэтая гісторыя выклікала шмат хэйту ў бок пацярпелых і актывістак? https://www.youtube.com/watch?v=7pTeWsuWbGk
显示全部...
🤡 24🔥 4👍 2 1👏 1😁 1🌭 1🍌 1
Чаму Германія рашылася прыняць у сябе толькі Калеснікаву і Бабарыку і ці будзе там імі стварацца трэці цэнтр сілы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам. https://www.youtube.com/watch?v=Ffnc7h__iR4
显示全部...
8😁 5👍 3🤡 2🔥 1
Ці варта разлічваць на працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і што мусіць стаць іх вынікам? Гэтую ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім. https://www.youtube.com/watch?v=TSab4LqA-eI
显示全部...
🤮 19🤡 7 3👍 3🙏 2🔥 1💩 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Абарот бізнесаў сям’і Лукашэнкі ў 2025 годзе перавысіў 800 мільёнаў еўра! Яны займаюцца паліграфіяй, перапрацоўкай рыбы, валодае рэстаранамі, радыёстанцыямі, алкагольнымі крамамі, гандлюе самазваламі. І гэта, не ўлічваючы заробкаў, якія яны атрымліваюць, займаючы дзяржаўныя пасады. Чытаць тут: https://euroradio.fm/abarot-biznesau-syami-lukashenki-u-2025-godze-peravysiu-800-milyonau-eura-byuro A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
显示全部...
🤬 38💩 13🖕 5🙈 4🔥 2
Якія праблемы выявіліся ў выніку скандалаў з удзелам публічных асоб і ці былі з тых сітуацый зробленыя высновы нашай супольнасцю? Падсумоўваем вынікі года з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай. https://www.youtube.com/watch?v=SWiR-j-pN3U
显示全部...
🤡 9 6👍 4🔥 1💩 1🍌 1🖕 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Новым генпракурорам стаў Дзмітрый Гара. Раней ён кіраваў Следчым камітэтам.
显示全部...
💩 37🤮 14🖕 4 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Расійскія войскі пачалі атакаваць украінскія пазіцыі на конях. Гэта сведчыць аб тым, як змяняецца тактыка вядзення бою ва ўмовах панавання беспілотнікаў, піша Forbes. Коні перасоўваюцца бясшумна і лепш спраўляюцца з бездарожжам, чым транспартныя сродкі.
显示全部...
🤯 27🦄 13🤪 11😁 5 4🤬 3😢 3👍 1🤣 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Расія запусціла па Украіне больш за 650 дронаў і каля 30 ракет. Пра заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:
Удар перад Раством, калі людзі хочуць проста быць са сваімі блізкімі, дома, у бяспецы. Удар фактычна ў разгар перамоваў, якія вядуцца, каб скончыць гэтую вайну. Пуцін ніяк не можа прымірыцца з тым, што трэба перастаць забіваць.
У Кіеўскай вобласці ад удара расійскага дрона загінула жанчына. Вядома пра загінулага чалавека ў Хмельніцкай вобласці. У Жытомірскай вобласці загінула чатырохгадовая дзяўчынка — расійскі дрон трапіў у жылы дом.
显示全部...
🤬 35😢 4👏 1🤡 1
00:17
视频不可用在 Telegram 中显示
Пад заваламі ў гомельскай шматпавярхоўцы знойдзена цела загінулай жанчыны. Пра гэта паведамілі на паседжанні штаба па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі. 17 снежня ў жылым доме адбыўся выбух газу ў кватэры на сёмым паверсе. На шчасце, абышлося без пажару. Аднак выбуховая хваля разбурыла перакрыцці паміж паверхамі.
显示全部...
від гад.mp46.16 MB
😢 24💔 6🤬 3🔥 1🤯 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі): 13:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская 14:00 — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі 15:00 — палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман 16:00 — публічная дыскусія пра ўрокі і наступствы сітуацыі з дзік-пікамі Андрэя Стрыжака Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
显示全部...
👍 11🍌 6🤮 3🤡 3 1🤗 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Трагедыя ў індустрыі відэагульняў: у аўтакатастрофе загінуў легендарны распрацоўшчык Вінс Зампелла. Яму было 55 гадоў. Зампела стаяў ля вытокаў франшызы Call of Duty, будучы кіраўніком студыі Infinity Ward. Пазней ён стаў сузаснавальнікам студыі Respawn Entertainment, пад ягоным кіраўніцтвам былі створаныя такія хіты, як Titanfall, Apex Legends і STAR WARS Jedi: Fallen Order. На момант гібелі Зампелла ўзначальваў студыю DICE (Electronic Arts) і ўдзельнічаў у распрацоўцы новай часткі легендарнай серыі — Battlefield 6.
显示全部...
😢 26 1👏 1💩 1