Еўрарадыё | Еврорадио
Открыть в Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Больше2025 год в цифрах

8 895
Подписчики
+1024 часа
+27 дней
+2630 день
Архив постов
Фото недоступноПоказать в Telegram
Калядкі пра Хрыстова нараджэнне, Казу ды п'яную Каляду: з якімі песнямі ісці калядаваць?
@euroradio выбрала пяць калядных песень з розных рэгіёнаў Беларусі, з якімі можна выправіцца па суседзях і павіншаваць іх са Святамі.
Чытаць тут: euroradio.fm/kalyadki-pra-hrystova-naradzhenne-kazu-dy-pyanuyu-kalyadu-audyyotekst
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
❤ 23💩 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку Расіі, асудзілі на радзіме. У Беларусі Максіма Зезюльчыка прызналі вінаватым у "здрадзе дзяржавы" і "найміцтве", піша @dissidentBY
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а сама крымінальная справа засакрэчаная. Прысуд склаў не менш за 10 гадоў пазбаўлення волі.
Вядома, што Зезюльчык ваяваў у складзе прыватнай вайсковай кампаніі "Рэдут". Ва ўкраінскім палоне ён знаходзіўся з верасня 2022 года.
У 2024-м Украіна ў межах абмену перадала яго Расіі. Мужчыну затрымалі ў тым жа годзе пры пярэсячэнні мяжы з Беларуссю.
😁 51👏 14💩 4🤔 3🤣 3❤ 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
У маці Кацярыны Ваданосавай здарылася кровазліццё ў мозг. Пра гэта тэлевядучая і спявачка паведаміла ў Facebook:
У маёй маці кровазліццё ў мозг. Здарыўся сёння інсульт на вачах у Яна. Яны былі ўдвоx дома. Мы прыехалі за 10 хвілін. Маму прааперавалі. Яе паралізавала. Не прыходзіць у свядомасць. Сутаргі. Сказалі, шанцаў мала. Хто можа, памаліцеся.
💔 54😢 33🙏 14❤ 3😁 1😱 1
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 23 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:07 Вызваленні не роўна адліга: калі чакаць пераменаў у Беларусі
18:01 Навіны спорту
21:08 Святлана Ціханоўская — пра Марыю Калеснікаву і мужа
33:41 Навіны шоу-бізу
37:17 Пяткевіч прыдумала, як павялічыць нараджальнасць: ці спрацуе “25 кадр”?
EUROZOOM_251223.mp341.40 MB
👍 3🔥 3
Фото недоступноПоказать в Telegram
15 гадоў пазбаўлення волі. Такое пакаранне прысудзілі ва Украіне агенту беларускага КДБ.
Як паведамляе пракуратура Валынскай вобласці, 25‑гадовы мужчына ў 2024 годзе пагадзіўся супрацоўнічаць КДБ. Ён фатаграфаваў і здымаў на відэа абарончую інфраструктуру побач з дзяржаўнай мяжой Украіны. Атрыманую інфармацыю ён перадаваў сваім куратарам і атрымліваў за гэта грашовую ўзнагароду на банкаўскую карту. Шпіёнская дзейнасць працягвалася да траўня 2025 года.
Суд прызнаў мужчыну вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча.
👍 28🔥 6❤ 2👎 1😁 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні арганізацыі Барыса Гарэцкага. Яго абвінавачвалі ў харасменце.
Вось да якога рашэння прыйшла "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пасля разбіральніцтва:
1. Прызнаць, што дзеянні намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага маглі быць успрынятыя як двухсэнсоўныя і інтэрпрэтаваныя як харасмент. 2. Прыняць меры дысцыплінарнага характару ў дачыненні да Б. Гарэцкага ў выглядзе адхілення яго ад выканання прадстаўнічых і кіруючых функцый тэрмінам на 12 месяцаў.Цалкам рашэнне можна прачытаць тут.
😁 9💊 9👍 5🤡 4🙈 2👏 1🤔 1
02:09
Видео недоступноПоказать в Telegram
Цяпер пра кожнага можна сказаць што заўгодна і яго адменяць феміністкі?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае фемактывістка Наста Базар.
Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=7pTeWsuWbGk
б1.mp412.69 MB
💩 11👍 4🤔 2👎 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
"Сёння правялі ўскрыццё. Вынікі экспертызы будуць праз некалькі месяцаў". Блогер Саша Івулін падзяліўся апошнімі навінамі пра Мікіту Мелказёрава.
Мелказёраў раптоўна пайшоў з жыцця ўночы на 21 снежня. Сябры блогера кажуць пра праблемы з сэрцам. Дакладнай інфармацыі пра прычыны смерці пакуль што няма.
💔 57😢 14❤ 7😁 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Пасажыры самалётаў сталі больш агрэсіўнымі. Як піша Which? Travel, з пачатку пандэміі каранавіруса значна ўзрасла колькасць інцыдэнтаў з п'янствам, гвалтам і агрэсіўнымі паводзінамі на борце самалётаў.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай Упраўлення грамадзянскай авіяцыі (CAA), у 2019 годзе было зафіксавана 390 выпадкаў, калі авіякампаніі паведамлялі аб "цяжкасцях у кантролі над п'янымі, агрэсіўнымі або недысцыплінаванымі пасажырамі". Да 2023 года гэта колькасць вырасла да 1245 інцыдэнтаў, а ў 2024 годзе яна заставалася значна вышэй за 1000.
🤯 7🤬 2🕊 1
02:56
Видео недоступноПоказать в Telegram
Ці магчымы змены ў Беларусі на фоне мілітарызацыі?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі.
Цалкам стрым тут youtube.com/watch?v=TSab4LqA-eI
к1.mp417.37 MB
🤡 20❤ 4👍 2🤮 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Лукашэнка назваў сябе чалавекам адыходзячым. Аднак адразу ўдакладніў: заўтра не сыдзе!
Штосьці такое мы ўжо чулі... Вось ягоныя цытаты пра тое, як ён здаволіўся ўладай: euroradio.fm/naeusya-prezidenctva-zgadvaem-cytaty-lukashenki-pra-toe-yak-yon-zdavoliusya-uladay
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
💩 26🤡 12❤ 1🥱 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
У сферы прэпаратаў для зніжэння вагі надыходзіць новая эра. Датчане прыдумалі таблетку для пахудзення — ЗША ўжо гатовыя яе прадаваць
Гэта першая ў сваім родзе таблетка, якая атрымала адабрэнне рэгулятарнага органа.
👍 15🤔 7🤮 3🔥 2❤ 1🌭 1💊 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Аляксандр Казулін і Валерый Меладзэ. У 2000-м годзе рэктар БДУ і зорка расійскай эстрады сустрэліся на навагоднім карпаратыве ўніверсітэта.
У 2003-м Казуліна здымуць з пасады, пасля чаго ён распачне сваю палітычную кар'еру. У 2006-м стане кандыдатам у прэзідэнты. Падчас Дня Волі будзе затрыманы і моцна збіты. 2,5 гады адсядзіць за "злоснае хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў". Пасля вызвалення знікне з публічнай прасторы.
Меладзэ ў адрозненні ад шматлікіх расійскіх зорак не падтрымае Расію ў вайне з Украінай. З 2022-га выступае за межамі РФ.
❤ 23👍 9💩 4❤🔥 1😁 1
Дыскусія BYSOL пра ўрокі і наступствы сітуацыі з дзікпікамі Андрэя Стрыжака. У ёй yдзельнічаюць фем-актывістка Наста Базар, прадстаўнік BYSOL Зміцер Ягораў і журналіст @euroradio Тарас Тарналіцкі.
Як фонд працягнуў працу пасля сыходу Стрыжака? Ці ёсць у Беларусі інстытут рэпутацыі? І чаму гэтая гісторыя выклікала шмат хэйту ў бок пацярпелых і актывістак?
https://www.youtube.com/watch?v=7pTeWsuWbGk
🤡 24🔥 4👍 2❤ 1👏 1😁 1🌭 1🍌 1
Чаму Германія рашылася прыняць у сябе толькі Калеснікаву і Бабарыку і ці будзе там імі стварацца трэці цэнтр сілы?
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
https://www.youtube.com/watch?v=Ffnc7h__iR4
❤ 8😁 5👍 3🤡 2🔥 1
Ці варта разлічваць на працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і што мусіць стаць іх вынікам?
Гэтую ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
https://www.youtube.com/watch?v=TSab4LqA-eI
🤮 19🤡 7❤ 3👍 3🙏 2🔥 1💩 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Абарот бізнесаў сям’і Лукашэнкі ў 2025 годзе перавысіў 800 мільёнаў еўра!
Яны займаюцца паліграфіяй, перапрацоўкай рыбы, валодае рэстаранамі, радыёстанцыямі, алкагольнымі крамамі, гандлюе самазваламі. І гэта, не ўлічваючы заробкаў, якія яны атрымліваюць, займаючы дзяржаўныя пасады.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/abarot-biznesau-syami-lukashenki-u-2025-godze-peravysiu-800-milyonau-eura-byuro
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤬 38💩 13🖕 5🙈 4🔥 2
Якія праблемы выявіліся ў выніку скандалаў з удзелам публічных асоб і ці былі з тых сітуацый зробленыя высновы нашай супольнасцю?
Падсумоўваем вынікі года з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
https://www.youtube.com/watch?v=SWiR-j-pN3U
🤡 9❤ 6👍 4🔥 1💩 1🍌 1🖕 1
Фото недоступноПоказать в Telegram
Новым генпракурорам стаў Дзмітрый Гара. Раней ён кіраваў Следчым камітэтам.
💩 37🤮 14🖕 4❤ 2
Фото недоступноПоказать в Telegram
Расійскія войскі пачалі атакаваць украінскія пазіцыі на конях. Гэта сведчыць аб тым, як змяняецца тактыка вядзення бою ва ўмовах панавання беспілотнікаў, піша Forbes.
Коні перасоўваюцца бясшумна і лепш спраўляюцца з бездарожжам, чым транспартныя сродкі.
🤯 27🦄 13🤪 11😁 5❤ 4🤬 3😢 3👍 1🤣 1
