Еўрарадыё | Еврорадио
Open in Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Show more2025 year in numbers

8 892
Subscribers
+1024 hours
+27 days
+2630 days
Posts Archive
02:56
Video unavailableShow in Telegram
Ці магчымы змены ў Беларусі на фоне мілітарызацыі?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі.
Цалкам стрым тут youtube.com/watch?v=TSab4LqA-eI
к1.mp417.37 MB
🤡 20❤ 4👍 2🤮 2
Photo unavailableShow in Telegram
Лукашэнка назваў сябе чалавекам адыходзячым. Аднак адразу ўдакладніў: заўтра не сыдзе!
Штосьці такое мы ўжо чулі... Вось ягоныя цытаты пра тое, як ён здаволіўся ўладай: euroradio.fm/naeusya-prezidenctva-zgadvaem-cytaty-lukashenki-pra-toe-yak-yon-zdavoliusya-uladay
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
💩 26🤡 12❤ 1🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
У сферы прэпаратаў для зніжэння вагі надыходзіць новая эра. Датчане прыдумалі таблетку для пахудзення — ЗША ўжо гатовыя яе прадаваць
Гэта першая ў сваім родзе таблетка, якая атрымала адабрэнне рэгулятарнага органа.
👍 15🤔 7🤮 3🔥 2❤ 1🌭 1💊 1
Photo unavailableShow in Telegram
Аляксандр Казулін і Валерый Меладзэ. У 2000-м годзе рэктар БДУ і зорка расійскай эстрады сустрэліся на навагоднім карпаратыве ўніверсітэта.
У 2003-м Казуліна здымуць з пасады, пасля чаго ён распачне сваю палітычную кар'еру. У 2006-м стане кандыдатам у прэзідэнты. Падчас Дня Волі будзе затрыманы і моцна збіты. 2,5 гады адсядзіць за "злоснае хуліганства і арганізацыю масавых беспарадкаў". Пасля вызвалення знікне з публічнай прасторы.
Меладзэ ў адрозненні ад шматлікіх расійскіх зорак не падтрымае Расію ў вайне з Украінай. З 2022-га выступае за межамі РФ.
❤ 23👍 9💩 4❤🔥 1😁 1
Дыскусія BYSOL пра ўрокі і наступствы сітуацыі з дзікпікамі Андрэя Стрыжака. У ёй yдзельнічаюць фем-актывістка Наста Базар, прадстаўнік BYSOL Зміцер Ягораў і журналіст @euroradio Тарас Тарналіцкі.
Як фонд працягнуў працу пасля сыходу Стрыжака? Ці ёсць у Беларусі інстытут рэпутацыі? І чаму гэтая гісторыя выклікала шмат хэйту ў бок пацярпелых і актывістак?
https://www.youtube.com/watch?v=7pTeWsuWbGk
🤡 24🔥 4👍 2❤ 1👏 1😁 1🌭 1🍌 1
Чаму Германія рашылася прыняць у сябе толькі Калеснікаву і Бабарыку і ці будзе там імі стварацца трэці цэнтр сілы?
Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры @euroradio з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
https://www.youtube.com/watch?v=Ffnc7h__iR4
❤ 8😁 5👍 3🤡 2🔥 1
Ці варта разлічваць на працяг перамоў Вашынгтона з Мінскам і што мусіць стаць іх вынікам?
Гэтую ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры @euroradio з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім.
https://www.youtube.com/watch?v=TSab4LqA-eI
🤮 19🤡 7❤ 3👍 3🙏 2🔥 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Абарот бізнесаў сям’і Лукашэнкі ў 2025 годзе перавысіў 800 мільёнаў еўра!
Яны займаюцца паліграфіяй, перапрацоўкай рыбы, валодае рэстаранамі, радыёстанцыямі, алкагольнымі крамамі, гандлюе самазваламі. І гэта, не ўлічваючы заробкаў, якія яны атрымліваюць, займаючы дзяржаўныя пасады.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/abarot-biznesau-syami-lukashenki-u-2025-godze-peravysiu-800-milyonau-eura-byuro
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤬 38💩 13🖕 5🙈 4🔥 2
Якія праблемы выявіліся ў выніку скандалаў з удзелам публічных асоб і ці былі з тых сітуацый зробленыя высновы нашай супольнасцю?
Падсумоўваем вынікі года з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай.
https://www.youtube.com/watch?v=SWiR-j-pN3U
🤡 9❤ 6👍 4🔥 1💩 1🍌 1🖕 1
Photo unavailableShow in Telegram
Новым генпракурорам стаў Дзмітрый Гара. Раней ён кіраваў Следчым камітэтам.
💩 37🤮 14🖕 4❤ 2
Photo unavailableShow in Telegram
Расійскія войскі пачалі атакаваць украінскія пазіцыі на конях. Гэта сведчыць аб тым, як змяняецца тактыка вядзення бою ва ўмовах панавання беспілотнікаў, піша Forbes.
Коні перасоўваюцца бясшумна і лепш спраўляюцца з бездарожжам, чым транспартныя сродкі.
🤯 27🦄 13🤪 11😁 5❤ 4🤬 3😢 3👍 1🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Расія запусціла па Украіне больш за 650 дронаў і каля 30 ракет. Пра заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:
Удар перад Раством, калі людзі хочуць проста быць са сваімі блізкімі, дома, у бяспецы. Удар фактычна ў разгар перамоваў, якія вядуцца, каб скончыць гэтую вайну. Пуцін ніяк не можа прымірыцца з тым, што трэба перастаць забіваць.У Кіеўскай вобласці ад удара расійскага дрона загінула жанчына. Вядома пра загінулага чалавека ў Хмельніцкай вобласці. У Жытомірскай вобласці загінула чатырохгадовая дзяўчынка — расійскі дрон трапіў у жылы дом.
🤬 35😢 4👏 1🤡 1
00:17
Video unavailableShow in Telegram
Пад заваламі ў гомельскай шматпавярхоўцы знойдзена цела загінулай жанчыны. Пра гэта паведамілі на паседжанні штаба па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.
17 снежня ў жылым доме адбыўся выбух газу ў кватэры на сёмым паверсе. На шчасце, абышлося без пажару. Аднак выбуховая хваля разбурыла перакрыцці паміж паверхамі.
від гад.mp46.16 MB
😢 24💔 6🤬 3🔥 1🤯 1
Photo unavailableShow in Telegram
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):
13:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская
14:00 — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі
15:00 — палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман
16:00 — публічная дыскусія пра ўрокі і наступствы сітуацыі з дзік-пікамі Андрэя Стрыжака
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
👍 11🍌 6🤡 4🤮 3❤ 1🤗 1
Photo unavailableShow in Telegram
Трагедыя ў індустрыі відэагульняў: у аўтакатастрофе загінуў легендарны распрацоўшчык Вінс Зампелла. Яму было 55 гадоў.
Зампела стаяў ля вытокаў франшызы Call of Duty, будучы кіраўніком студыі Infinity Ward. Пазней ён стаў сузаснавальнікам студыі Respawn Entertainment, пад ягоным кіраўніцтвам былі створаныя такія хіты, як Titanfall, Apex Legends і STAR WARS Jedi: Fallen Order. На момант гібелі Зампелла ўзначальваў студыю DICE (Electronic Arts) і ўдзельнічаў у распрацоўцы новай часткі легендарнай серыі — Battlefield 6.
😢 26❤ 1👏 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Уначы расіяне ўжывалі беспілотнікі, а раніцай запусцілі ракеты.
Пад атакай былі практычна ўсе рэгіёны краіны.
Пацярпела ўкраінская энергетыка. У Кіеўскай, Кіраваградскай, Сумскай, Днепрапятроўскай, Жытомірскай, Чаркаскай і Чарнігаўскай абласцях ўведзены экстраныя адключэнні электраэнергіі.
🤬 48🙏 5🔥 1👏 1😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
Бабарыка — новы лідар? Што яму для гэтага трэба зрабіць?
Палітычная аглядальніца Роза Турарбекава разважала пра будучыню вызваленага палітвязня.
Лукашэнка трымаў іх у рэжыме інкамунікада — і гэта рабілася не толькі для фізічнага ціску. Гэта быў усвядомлены метад абмежавання людзей і пазбаўлення іх лідарскіх магчымасцяў.Чытаць тут: https://euroradio.fm/babaryka-novy-lidar-shto-yamu-dlya-getaga-treba-zrabic-merkavanne A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤡 52❤ 11💩 8😁 3💯 3🥴 2🤔 1😢 1
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 22 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:06 Несправядліва. Балюча. Невыносна: беларусы пра Мікіту Мелказёрава
08:46 Навіны спорту
11:23 ШЫЗА таксама хапала: што расказалі палітвязні на прэс-канферэнцыі ў Вільні
22:50 Навіны шоу-бізу
26:03 Як Лукашэнка выкруціцца з каліем
EUROZOOM_251222.mp332.12 MB
👍 8🥰 2❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
“Людзі больш за ўсё хочуць проста абдымацца”. На выходных @euroradio з'ездзіла ў варшаўскі шэлтар "Прытулі мяне", паглядзела, як туды засяляюцца вызваленыя палітвязні.
Бясплатнае жыллё даецца тут толькі на два месяцы. Далей — самі: https://euroradio.fm/lyudzyam-patrebna-cyaplo-yak-varshauski-sheltar-prymae-belaruskikh-eks-palitvyaznyau
З Беларусі — без VPN
❤ 42😭 7😢 5😁 2🤔 2
03:08
Video unavailableShow in Telegram
Святлана і Сяргей Ціханоўскія дамовіліся, што палітыка не будзе ўплываць на іх асабістае жыццё. Хаця часам вечар за філіжанкай кавы ператвараецца ў абмеркаванне таго, хто і што сказаў публічна.
Як пасля вызвалення Сяргея склаўся баланс сілаў у гэтай сям'і? Святлана расказала пра гэта рэдактару @euroradio Змітру Лукашуку.
Размова цалкам — тут: https://www.youtube.com/watch?v=W1QPzmEysqE
Ціханоўская і Ціханоўскі.mp421.40 MB
👍 43❤ 16🤡 15😈 1
