Еўрарадыё | Еврорадио
Ir al canal en Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Mostrar más2025 año en números

8 895
Suscriptores
+1024 horas
+27 días
+2630 días
Archivo de publicaciones
Photo unavailableShow in Telegram
Расія запусціла па Украіне больш за 650 дронаў і каля 30 ракет. Пра заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі:
Удар перад Раством, калі людзі хочуць проста быць са сваімі блізкімі, дома, у бяспецы. Удар фактычна ў разгар перамоваў, якія вядуцца, каб скончыць гэтую вайну. Пуцін ніяк не можа прымірыцца з тым, што трэба перастаць забіваць.У Кіеўскай вобласці ад удара расійскага дрона загінула жанчына. Вядома пра загінулага чалавека ў Хмельніцкай вобласці. У Жытомірскай вобласці загінула чатырохгадовая дзяўчынка — расійскі дрон трапіў у жылы дом.
🤬 35😢 4👏 1🤡 1
00:17
Video unavailableShow in Telegram
Пад заваламі ў гомельскай шматпавярхоўцы знойдзена цела загінулай жанчыны. Пра гэта паведамілі на паседжанні штаба па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі.
17 снежня ў жылым доме адбыўся выбух газу ў кватэры на сёмым паверсе. На шчасце, абышлося без пажару. Аднак выбуховая хваля разбурыла перакрыцці паміж паверхамі.
від гад.mp46.16 MB
😢 24💔 6🤬 3🔥 1🤯 1
Photo unavailableShow in Telegram
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на аўторак (час пазначаны беларускі):
13:00 — гендарная даследчыца Ірына Сідорская
14:00 — кіраўнік Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерый Кавалеўскі
15:00 — палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман
16:00 — публічная дыскусія пра ўрокі і наступствы сітуацыі з дзік-пікамі Андрэя Стрыжака
Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
👍 11🍌 6🤮 3🤡 3❤ 1🤗 1
Photo unavailableShow in Telegram
Трагедыя ў індустрыі відэагульняў: у аўтакатастрофе загінуў легендарны распрацоўшчык Вінс Зампелла. Яму было 55 гадоў.
Зампела стаяў ля вытокаў франшызы Call of Duty, будучы кіраўніком студыі Infinity Ward. Пазней ён стаў сузаснавальнікам студыі Respawn Entertainment, пад ягоным кіраўніцтвам былі створаныя такія хіты, як Titanfall, Apex Legends і STAR WARS Jedi: Fallen Order. На момант гібелі Зампелла ўзначальваў студыю DICE (Electronic Arts) і ўдзельнічаў у распрацоўцы новай часткі легендарнай серыі — Battlefield 6.
😢 26❤ 1👏 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Уначы расіяне ўжывалі беспілотнікі, а раніцай запусцілі ракеты.
Пад атакай былі практычна ўсе рэгіёны краіны.
Пацярпела ўкраінская энергетыка. У Кіеўскай, Кіраваградскай, Сумскай, Днепрапятроўскай, Жытомірскай, Чаркаскай і Чарнігаўскай абласцях ўведзены экстраныя адключэнні электраэнергіі.
🤬 48🙏 5🔥 1👏 1😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
Бабарыка — новы лідар? Што яму для гэтага трэба зрабіць?
Палітычная аглядальніца Роза Турарбекава разважала пра будучыню вызваленага палітвязня.
Лукашэнка трымаў іх у рэжыме інкамунікада — і гэта рабілася не толькі для фізічнага ціску. Гэта быў усвядомлены метад абмежавання людзей і пазбаўлення іх лідарскіх магчымасцяў.Чытаць тут: https://euroradio.fm/babaryka-novy-lidar-shto-yamu-dlya-getaga-treba-zrabic-merkavanne A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤡 52❤ 11💩 8😁 3💯 3🥴 2🤔 1😢 1
Важныя падзеі і сэнсы панядзелка, 22 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:06 Несправядліва. Балюча. Невыносна: беларусы пра Мікіту Мелказёрава
08:46 Навіны спорту
11:23 ШЫЗА таксама хапала: што расказалі палітвязні на прэс-канферэнцыі ў Вільні
22:50 Навіны шоу-бізу
26:03 Як Лукашэнка выкруціцца з каліем
EUROZOOM_251222.mp332.12 MB
👍 8🥰 2❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
“Людзі больш за ўсё хочуць проста абдымацца”. На выходных @euroradio з'ездзіла ў варшаўскі шэлтар "Прытулі мяне", паглядзела, як туды засяляюцца вызваленыя палітвязні.
Бясплатнае жыллё даецца тут толькі на два месяцы. Далей — самі: https://euroradio.fm/lyudzyam-patrebna-cyaplo-yak-varshauski-sheltar-prymae-belaruskikh-eks-palitvyaznyau
З Беларусі — без VPN
❤ 42😭 7😢 5😁 2🤔 2
03:08
Video unavailableShow in Telegram
Святлана і Сяргей Ціханоўскія дамовіліся, што палітыка не будзе ўплываць на іх асабістае жыццё. Хаця часам вечар за філіжанкай кавы ператвараецца ў абмеркаванне таго, хто і што сказаў публічна.
Як пасля вызвалення Сяргея склаўся баланс сілаў у гэтай сям'і? Святлана расказала пра гэта рэдактару @euroradio Змітру Лукашуку.
Размова цалкам — тут: https://www.youtube.com/watch?v=W1QPzmEysqE
Ціханоўская і Ціханоўскі.mp421.40 MB
👍 43❤ 16🤡 15😈 1
02:48
Video unavailableShow in Telegram
Не мы адны заўважылі, што на Усебеларускім народным сходзе толькі і размоваў было, што пра 2020 год і поспехі дэмсілаў за межамі Беларусі. У спікера Каардынацыйнай рады Арцёма Брухана дык і ўвогуле склалася ўражанне, што дэмсілы ўдзельнічалі ў УНС. Сядзелі недзе ў зале, і Лукашэнка ўвесь час да іх звяртаўся.
А што так?
Цалкам стрым са спікерам КР глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=hgDEeuGzEU4
Брухан.mp419.17 MB
😁 37🥰 6🤡 5👍 4❤ 2🤔 2👏 1🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
Польская пракуратура расследуе смерць Мікіты Мелказёрава. У ягонай справе фігуруе артыкул аб ненаўмысным забойстве, даведаўся @belsat.
Але не спяшайцеся рабіць высновы. Такі артыкул ужываюць заўсёды, калі прычыну смерці яшчэ не выявілі.
"Будзе праведзенае анатамаванне — мы не ведаем, калі дакладна. Магчыма, гэта будзе яшчэ да Калядаў. Не выключаю, што паспеюць да Новага года", — паведаміў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры польскай сталіцы Пётр Скіба.
😢 59🤔 8❤ 3🙏 2😨 2
03:17
Video unavailableShow in Telegram
Ячшэ адзін "цэнтр" беларускай палітыкі ў Берліне — не вельмі добрая ідэя, упэўненая экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава. І вось як яна гэта аргументуе.
А цалкам стрым са спадарыняй Турарбекавай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=uqZSNYrZu24
Турарбекава.mp422.47 MB
💯 14🤡 9🤔 7❤ 1👍 1😁 1
Падчас прамой лініі Пуціна журналістка расійскага ТБ пераблытала некага з карэспандэнтам BBC Стывам Розэнбергам. Што не перакшодзіла ёй падыйсці да "Стыва" і пагутарыць з ім.
"Не ведаў, што ў мяне ёсць двайнік... Але расійскае тэлебачанне, відавочна, мяруке іначай!", — аджартаваўся ў твітары журналіст. Які, дарэчы, бываў на падобных мерапрыемствах не толькі ў Маскве, але і ў Мінску.
Гэтым разам Розэнберг сапраўды змог задаць Уладзіміру Пуціну сваё пытанне — пра будучыню Расіі. А Пуцін адказаў — але без аганьку.
не Розэнберг.mp416.63 MB
Розэнберг.mp4115.48 MB
😁 15❤ 3💩 3🤡 1🥴 1🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Памёр Крыс Ры — брытанскі спявак і сонграйтэр, аўтар The Road To Hell і каляднай Driving Home for Christmas, якая кожны снежань вяртаецца ў чарты. Музыку было 74 гады.
Сям'я Ры паведамляе, што ён памёр у сваім доме пасля непрацяглай хваробы.
💔 37😱 5😢 5😁 1💩 1🕊 1
Photo unavailableShow in Telegram
Грошы, атрыманыя ад транзіту беларускіх угнаенняў праз Клайпедскі порт, Літва можа выкарыстаць для падтрымкі Украіны. Такую прапанову на выпадак, калі Вільню пад ціскам змусяць аднавіць транзіт, агучыў міністр абароны балтыйскай краіны Робертас Каўнас.
Вось гэта будзе твіст: https://euroradio.fm/srodki-ad-tranzitu-belaruskikh-ugnaennyau-litva-mozha-vydzyalyac-ukraine
З Беларусі — без VPN
🔥 29🤡 14🤣 13👍 8😁 3😐 3
Photo unavailableShow in Telegram
Затрыманы гусляр Алесь Чумакоў. Яго абвясцілі датычным да новага "экстрэмісцкага фармавання" — "Да Зораў".
Чумакоў вядомы як музыка, майстар па вырабе гусляў і ўдзельнік гурта "Стары Ольса". Пра тое, што ён апынуўся за кратамі, стала вядома @nashaniva.
Суполка "Да Зораў", з якой ён нібыта звязаны, займаецца прасоўваннем беларускай мовы і культурных традыцый. Яна сябруе з навуковымі і асветніцкімі ініцыятывамі ўнутры Беларусі.
Паводле крыніцаў @euroradio, дзейнасць "Да Зораў" была забароненая беларускімі ўладамі яшчэ ў канцы лістапада. У КДБ лічаць, што, акрамя Чумакова, у "Да Зораў" ўваходзіць грамадскі актывіст Сямён Малашэнкаў.
🤬 59😢 13😨 3❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
Уладзь Лабковіч распавёў пра катаванні ў калоніях за згадкі палітвязняў у СМІ: "Ты адразу едзеш у ШЫЗА".
"Згадак было шмат. ШЫЗА таксама хапала": https://euroradio.fm/labkovich-raspavyou-pra-katavanni-u-kaloniyakh-za-zgadki-u-smi
З Беларусі — без VPN
🤬 44😢 7🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская ахвяравала 15 тысяч еўра, атрыманыя "ад Лукашэнкі" ў 2020-м, на карысць вызваленых палітвязняў. Па словах лідаркі дэмсілаў, яна заданаціла гэтую суму падчас апошняга экстранага збору, адкрытага Фондам BYSOL.
На гэты момант для палітвязняў, вызваленых і дэпартаваных ва Украіну 13 снежня, сабрана больш за 256 тысяч еўра. Недзе сярод іх і грошы з канверта, які Ціханоўскай выдалі 10 жніўня 2020 года, калі яна пасля цяжкай размовы ў ЦВК пагадлзілася выехаць з Беларусі ў Літву. "Давайце глядзець на гэта як на данат палітзняволеным ад рэжыма", — кажа яна.
І дадае, што ёй сорамна за тое, што ў той дзень яна паддалася на шантаж і ўзяла гэтыя грошы.
Вялікую размову са Святланай Ціханоўскай з вынікамі 2025 года глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=W1QPzmEysqE
❤ 58🤡 21👍 12🤮 1💩 1
