Еўрарадыё | Еврорадио
Ir al canal en Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Mostrar más2025 año en números

8 891
Suscriptores
-424 horas
-157 días
+2830 días
Archivo de publicaciones
Photo unavailableShow in Telegram
У Рыме ўвядуць платны ўваход да фантана Трэві. З 1 лютага 2026 года турыстам прыйдзецца плаціць па два еўра.
Мера, паводле чыноўнікаў, закліканая знізіць пастаянную цісканіну: штодня да гэтага месца цягнуцца тысячы людзей, і сам фантан за натоўпам часта проста не бачны.
👍 14🤷 7🥴 6😁 2
Photo unavailableShow in Telegram
Абіраем беларусаў года! @euroradio працягвае збіраць вашыя намінацыі на званне "герой года".
Форма будзе адкрытая да панядзелку, таму паспяшайцеся: https://forms.gle/PiqX6GeYfdY2CcGTA
👍 7🔥 5👏 1🤔 1🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Жыхар Вялікабрытаніі 42 гадзіны спяваў калядныя песні. Так Дэйв Перчыс трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса.
За гэты час ён змог праспяваць 38 песень, паўтарыўшы іх 18 разоў (гэта значыць усяго 684 песні).
Дэйв прызнаўся, што на 32-й гадзіне хацеў усё кінуць, прычым па адной прычыне - яму моцна хацелася спаць.
😁 11👏 7🤯 2❤ 1👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Мільярд ад поўдня. Ці зможа Беларусь нарасціць экспарт у Афрыку?
Афрыка не заменіць Еўрасаюз, не заменіць украінскі рынак і тым больш расійскі.Чытаць тут: https://euroradio.fm/milyard-ad-poudnya-ci-zmozha-belarus-narascic-ekspart-z-afrykay A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤣 12👍 4🤡 3❤ 1😁 1
00:11
Video unavailableShow in Telegram
У Гомельскім раёне ўзарвалі будынак. Спакойна: гэта зрабілі ратавальнікі.
Будынак у вёсцы Грабаўка быў неэксплутаваным.
IMG_0940.MP43.35 MB
👍 8❤ 1🥰 1😁 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Беларусі растуць складскія запасы на фоне падзення эканомікі. У чым небяспека?
Вось, напрыклад, Мінскі трактарны завод. Паводле плана ён павінен быў вырабіць каля 32 тысяч трактароў і прадаць 28 тысяч. Фактычна ж прадаў толькі 17 тысяч.Чытаць тут: https://euroradio.fm/u-belarusi-rastuc-skladskiya-zapasy-na-fone-padzennya-ekanomiki-u-chym-nebyaspeka A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
😱 6😢 3😁 2❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пуцін імкнецца захапіць усю Украіну і заваяваць іншыя часткі Еўропы, якія ў мінулым уваходзілі ў савецкую імперыю. Шэсць крыніц агенцтва Reuters сцвярджаюць, што ён рыхтуецца да новых войнаў.
Кангрэсмен-дэмакрат Майк Куіглі, член Камітэта па разведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША, заявіў Reuters, што "выведвальныя даныя заўсёды паказвалі, што Пуцін хоча большага".
"Еўрапейцы ў гэтым перакананыя. Палякі ў гэтым абсалютна перакананыя. Краіны Балтыі лічаць, што яны будуць першымі", — дадаў Куіглі.
🤬 32🤡 6❤ 2💯 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
На гэтым тыдні 91 год мог бы адзначыць першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Менавіта ён з беларускага боку падпісаў Белавежскія пагадненні, якія паклалі канец Савецкаму Саюзу.
Станіслава Шушкевіча не стала ўночы з 3 на 4 траўня 2022 года. Яму было 87 гадоў.
Ад Лі Харві Освальда да Белавежскіх пагадненняў — гісторыя Станіслава Шушкевіча
💔 45❤ 15💩 3
Photo unavailableShow in Telegram
Смерць — часам не нагода пазбегнуць суду. Каб вынесці прысуд, могуць дастаць і з труны. Літаральна
Судзіць памерлых — гэта не беларускае вынаходніцтва. @euroradio узгадвае, як у ІХ стагоддзі на лаве падсудных апынуўся нябожчык — Папа Рымскі Фармоз.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-nyabozhchyka-dastali-z-truny-dlya-sudovaga-pracesu
A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
😁 16❤ 3👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Эканамістка Аліса Рэжычэнка абвясціла пра набор у бясплатную анлайн-школу. Яна разлічаная на беларусак з уразлівых груп.
Хто можа запісацца? Беларускі, якія:
• перажылі рэпрэсіі або былі палітзняволенымі;
• маюць сваякоў-палітзняволеных;
• з’яўляюцца маці-адзіночкамі ў эміграцыі;
• выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця;
• сутыкнуліся са стратай прафесіі, вымушаным пераездам або неабходнасцю пачынаць кар’еру наноў.
Заяўку можна падаць тут.
А тут можна паглядзець свежы эфір @euroradio са спадарыняй Рэжычэнка.
❤ 24🤡 13👍 1🥴 1👻 1
Двум пано ў гасцініцы "Планета" надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Цяпер яны будуць ахоўвацца дзяржавай.
❤ 31👍 4💩 2🤮 1🥴 1
Photo unavailableShow in Telegram
Pасія атакавала балістычнымі ракетамі аб'ект партовай інфраструктуры ў Адэскім раёне. Загінулі 8 чалавек, яшчэ 27 параненыя, некаторыя з іх знаходзіліся ў аўтобусе, які быў у эпіцэнтры ўдару.
🤬 43😁 1🎉 1🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава сустрэліся з кіраўніком МЗС Германіі. Пра гэта Ёган Вадэфуль напісаў у сацыяльнай сетцы X:
Ваша вызваленне пасля шматгадовай палітычнай ізаляцыі ўсяляе надзею. Ваша мужная адданасць свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі натхняе многіх у Беларусі і далёка за яе межамі. Яна натхняе і мяне асабіста.
❤ 32💩 25👍 15🤔 4🤡 3🤮 2
Photo unavailableShow in Telegram
"На шакаладку грошай ужо не хапіла". Мы распыталі былых палітвязняў, як святкуюць Новы год у калоніі і ў турме.
Трэба пабываць у турме, каб зразумець, як гэтыя "маленькія радасці "змяняюць жыццё.Чытаць: https://euroradio.fm/na-shakaladku-groshay-uzho-ne-khapila-yak-svyatkavali-novy-god-u-kalonii-i-turme З Беларусі — без VPN
❤ 16😢 10💔 3🤣 1
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 19 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:06 Інтэрв'ю Бабарыкі ўкраінскаму блогеру. Што гэта было?
12:20 Навіны спорту
14:50 Ці пачне Беларусь зноў прадаваць калій на мільярды долараў пасля зняцця амерыканскіх санкцый?
26:12 Навіны шоу-бізу
29:18 Калі свет пабачыць беларускі мабільнік?
Еўразум — 19.12.202538.42 MB
❤ 5👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Абіраем беларусаў года! @euroradio працягвае збіраць вашыя намінацыі на званне "герой года".
Форма будзе адкрытая да панядзелку, таму паспяшайцеся: https://forms.gle/PiqX6GeYfdY2CcGTA
❤ 11🔥 5👍 1🤡 1
“Мы ж літоўцы, гэта ў нас у крыві”. Размова @euroradio з парамедыкіняй Палка Каліноўскага.
Рыма “Сціч” Журайціс з нуля вывучылася ва Украіне на парамедыка. Цяпер яна ратуе беларускіх добраахвотнікаў.
https://youtu.be/qaYpQHy37B0
❤ 33👍 9💩 5
Photo unavailableShow in Telegram
Колькасць суіцыдаў непаўналетніх працягвае расці ў Беларусі. За апошнія некалькі тыдняў вядома пра як мінімум тры такія выпадкі.
Чаму здараюцца дзіцячыя суіцыды? Хто ў "групе рызыкі"? І як паспець звярнуць увагу на "чырвоныя сцяжкі"?
@euroradio падрабязна абмяркоўвала гэтыя тэмы з псіхолагам і псіхатэрапеўтам: https://euroradio.fm/u-belarusi-rost-dzicyachykh-suicydau-shto-treba-vedac-backam-parady-ekspertau
Спасылка, якая працуе без VPN
😢 24👎 1😁 1🤬 1
Photo unavailableShow in Telegram
ШІ-гіганты ўзяліся за амерыканскую палітыку. Ужо з'явілася адразу некалькі суперкамітэтаў, якія будуць выдаткоўваць грошы ў падтрымку кандыдатаў, якія выступаюць за развіццё ШІ і максімальнае спрашчэнне заканадаўчых умоў для адпаведных кампаній.
Суперкамітэты — некамерцыйныя арганізацыі, грошы з каторых ідуць на падтрымку тых ці іншых кандыдатаў і палітычных кампаній. Бізнесоўцы аддаюць грошы туды, а не непасрэдна палітыкам. У выніку ёсць персанальныя камітэты (пад канкрэтнага палітыка), а ёсць і тыя, якія займаюцца той ці іншай тэматыкай — напрыклад, лабізмам продажу агнястрэльнай зброі.
The Washington Post піша пра як мінімум два такіх суперкамітэты — Leading the Future і Super PAC. Апошні фінансуе карпарацыя Meta. Таксама ўжо з'явіліся некалькі некамерцыйных арганізацый для палітычнай рэкламы на тэму ШІ, але яны не абавязаныя расказваць пра крыніцы грошай, бо не фінансуюць выбарчыя кампаніі.
👎 9🖕 5🔥 3❤ 2👍 2🤯 2💩 1
02:51
Video unavailableShow in Telegram
Беларускі смартфон как прыкмета стану эканомікі краіны. Феерычны дыялог паміж Лукашэнкам і ягоным замам па УНС у эфіры @euroradio абмеркавалі Павел Свярдлоў і Аляксандр Кныровіч.
Глядзіце цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=IB00eFHtAiU
1219 (1)(1).mp435.62 MB
😁 12❤ 1👍 1🤡 1
