uk
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

Відкрити в Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Показати більше
2025 рік у цифрахsnowflakes fon
card fon
8 891
Підписники
-424 години
-157 днів
+2830 день
Архів дописів
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У Рыме ўвядуць платны ўваход да фантана Трэві. З 1 лютага 2026 года турыстам прыйдзецца плаціць па два еўра. Мера, паводле чыноўнікаў, закліканая знізіць пастаянную цісканіну: штодня да гэтага месца цягнуцца тысячы людзей, і сам фантан за натоўпам часта проста не бачны.
Показати все...
👍 14🤷 7🥴 6😁 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Абіраем беларусаў года! @euroradio працягвае збіраць вашыя намінацыі на званне "герой года". Форма будзе адкрытая да панядзелку, таму паспяшайцеся: https://forms.gle/PiqX6GeYfdY2CcGTA
Показати все...
👍 7🔥 5👏 1🤔 1🤡 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Жыхар Вялікабрытаніі 42 гадзіны спяваў калядныя песні. Так Дэйв Перчыс трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса. За гэты час ён змог праспяваць 38 песень, паўтарыўшы іх 18 разоў (гэта значыць усяго 684 песні). Дэйв прызнаўся, што на 32-й гадзіне хацеў усё кінуць, прычым па адной прычыне - яму моцна хацелася спаць.
Показати все...
😁 11👏 7🤯 2 1👍 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Мільярд ад поўдня. Ці зможа Беларусь нарасціць экспарт у Афрыку?
Афрыка не заменіць Еўрасаюз, не заменіць украінскі рынак і тым больш расійскі.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/milyard-ad-poudnya-ci-zmozha-belarus-narascic-ekspart-z-afrykay A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Показати все...
🤣 12👍 4🤡 3 1😁 1
00:11
Відео недоступнеДивитись в Telegram
У Гомельскім раёне ўзарвалі будынак. Спакойна: гэта зрабілі ратавальнікі. Будынак у вёсцы Грабаўка быў неэксплутаваным.
Показати все...
IMG_0940.MP43.35 MB
👍 8 1🥰 1😁 1💩 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У Беларусі растуць складскія запасы на фоне падзення эканомікі. У чым небяспека?
Вось, напрыклад, Мінскі трактарны завод. Паводле плана ён павінен быў вырабіць каля 32 тысяч трактароў і прадаць 28 тысяч. Фактычна ж прадаў толькі 17 тысяч.
Чытаць тут: https://euroradio.fm/u-belarusi-rastuc-skladskiya-zapasy-na-fone-padzennya-ekanomiki-u-chym-nebyaspeka A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Показати все...
😱 6😢 3😁 2 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Пуцін імкнецца захапіць усю Украіну і заваяваць іншыя часткі Еўропы, якія ў мінулым уваходзілі ў савецкую імперыю. Шэсць крыніц агенцтва Reuters сцвярджаюць, што ён рыхтуецца да новых войнаў. Кангрэсмен-дэмакрат Майк Куіглі, член Камітэта па разведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША, заявіў Reuters, што "выведвальныя даныя заўсёды паказвалі, што Пуцін хоча большага". "Еўрапейцы ў гэтым перакананыя. Палякі ў гэтым абсалютна перакананыя. Краіны Балтыі лічаць, што яны будуць першымі", — дадаў Куіглі.
Показати все...
🤬 32🤡 6 2💯 2👍 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
На гэтым тыдні 91 год мог бы адзначыць першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Менавіта ён з беларускага боку падпісаў Белавежскія пагадненні, якія паклалі канец Савецкаму Саюзу. Станіслава Шушкевіча не стала ўночы з 3 на 4 траўня 2022 года. Яму было 87 гадоў. Ад Лі Харві Освальда да Белавежскіх пагадненняў — гісторыя Станіслава Шушкевіча
Показати все...
💔 45 15💩 3
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Смерць — часам не нагода пазбегнуць суду. Каб вынесці прысуд, могуць дастаць і з труны. Літаральна Судзіць памерлых — гэта не беларускае вынаходніцтва. @euroradio узгадвае, як у ІХ стагоддзі на лаве падсудных апынуўся нябожчык — Папа Рымскі Фармоз. Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-nyabozhchyka-dastali-z-truny-dlya-sudovaga-pracesu A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Показати все...
😁 16 3👍 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Эканамістка Аліса Рэжычэнка абвясціла пра набор у бясплатную анлайн-школу. Яна разлічаная на беларусак з уразлівых груп. Хто можа запісацца? Беларускі, якія: • перажылі рэпрэсіі або былі палітзняволенымі; • маюць сваякоў-палітзняволеных; • з’яўляюцца маці-адзіночкамі ў эміграцыі; • выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця; • сутыкнуліся са стратай прафесіі, вымушаным пераездам або неабходнасцю пачынаць кар’еру наноў. Заяўку можна падаць тут. А тут можна паглядзець свежы эфір @euroradio са спадарыняй Рэжычэнка.
Показати все...
24🤡 13👍 1🥴 1👻 1
Двум пано ў гасцініцы "Планета" надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Цяпер яны будуць ахоўвацца дзяржавай.
Показати все...
31👍 4💩 2🤮 1🥴 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Pасія атакавала балістычнымі ракетамі аб'ект партовай інфраструктуры ў Адэскім раёне. Загінулі 8 чалавек, яшчэ 27 параненыя, некаторыя з іх знаходзіліся ў аўтобусе, які быў у эпіцэнтры ўдару.
Показати все...
🤬 43😁 1🎉 1🙏 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава сустрэліся з кіраўніком МЗС Германіі. Пра гэта Ёган Вадэфуль напісаў у сацыяльнай сетцы X:
Ваша вызваленне пасля шматгадовай палітычнай ізаляцыі ўсяляе надзею. Ваша мужная адданасць свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі натхняе многіх у Беларусі і далёка за яе межамі. Яна натхняе і мяне асабіста.
Показати все...
32💩 25👍 15🤔 4🤡 3🤮 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
"На шакаладку грошай ужо не хапіла". Мы распыталі былых палітвязняў, як святкуюць Новы год у калоніі і ў турме.
Трэба пабываць у турме, каб зразумець, як гэтыя "маленькія радасці "змяняюць жыццё.
Чытаць: https://euroradio.fm/na-shakaladku-groshay-uzho-ne-khapila-yak-svyatkavali-novy-god-u-kalonii-i-turme З Беларусі — без VPN
Показати все...
16😢 10💔 3🤣 1
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 19 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:06 Інтэрв'ю Бабарыкі ўкраінскаму блогеру. Што гэта было? 12:20 Навіны спорту 14:50 Ці пачне Беларусь зноў прадаваць калій на мільярды долараў пасля зняцця амерыканскіх санкцый? 26:12 Навіны шоу-бізу 29:18 Калі свет пабачыць беларускі мабільнік?
Показати все...
Еўразум — 19.12.202538.42 MB
5👍 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Абіраем беларусаў года! @euroradio працягвае збіраць вашыя намінацыі на званне "герой года". Форма будзе адкрытая да панядзелку, таму паспяшайцеся: https://forms.gle/PiqX6GeYfdY2CcGTA
Показати все...
11🔥 5👍 1🤡 1
“Мы ж літоўцы, гэта ў нас у крыві”. Размова @euroradio з парамедыкіняй Палка Каліноўскага. Рыма “Сціч” Журайціс з нуля вывучылася ва Украіне на парамедыка. Цяпер яна ратуе беларускіх добраахвотнікаў. https://youtu.be/qaYpQHy37B0
Показати все...
33👍 9💩 5
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Колькасць суіцыдаў непаўналетніх працягвае расці ў Беларусі. За апошнія некалькі тыдняў вядома пра як мінімум тры такія выпадкі.  Чаму здараюцца дзіцячыя суіцыды? Хто ў "групе рызыкі"? І як паспець звярнуць увагу на "чырвоныя сцяжкі"? @euroradio падрабязна абмяркоўвала гэтыя тэмы з псіхолагам і псіхатэрапеўтам: https://euroradio.fm/u-belarusi-rost-dzicyachykh-suicydau-shto-treba-vedac-backam-parady-ekspertau Спасылка, якая працуе без VPN
Показати все...
😢 24👎 1😁 1🤬 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
ШІ-гіганты ўзяліся за амерыканскую палітыку. Ужо з'явілася адразу некалькі суперкамітэтаў, якія будуць выдаткоўваць грошы ў падтрымку кандыдатаў, якія выступаюць за развіццё ШІ і максімальнае спрашчэнне заканадаўчых умоў для адпаведных кампаній. Суперкамітэты — некамерцыйныя арганізацыі, грошы з каторых ідуць на падтрымку тых ці іншых кандыдатаў і палітычных кампаній. Бізнесоўцы аддаюць грошы туды, а не непасрэдна палітыкам. У выніку ёсць персанальныя камітэты (пад канкрэтнага палітыка), а ёсць і тыя, якія займаюцца той ці іншай тэматыкай — напрыклад, лабізмам продажу агнястрэльнай зброі. The Washington Post піша пра як мінімум два такіх суперкамітэты — Leading the Future і Super PAC. Апошні фінансуе карпарацыя Meta. Таксама ўжо з'явіліся некалькі некамерцыйных арганізацый для палітычнай рэкламы на тэму ШІ, але яны не абавязаныя расказваць пра крыніцы грошай, бо не фінансуюць выбарчыя кампаніі.
Показати все...
👎 9🖕 5🔥 3 2👍 2🤯 2💩 1
02:51
Відео недоступнеДивитись в Telegram
Беларускі смартфон как прыкмета стану эканомікі краіны. Феерычны дыялог паміж Лукашэнкам і ягоным замам па УНС у эфіры @euroradio абмеркавалі Павел Свярдлоў і Аляксандр Кныровіч. Глядзіце цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=IB00eFHtAiU
Показати все...
1219 (1)(1).mp435.62 MB
😁 12 1👍 1🤡 1