fa
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

رفتن به کانال در Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

نمایش بیشتر
2025 سال در اعدادsnowflakes fon
card fon
8 894
مشترکین
+1024 ساعت
+27 روز
+2630 روز
آرشیو پست ها
00:20
Video unavailableShow in Telegram
На пажары ў Салігорску выратавалі чатырох чалавек, яшчэ 10 давялося эвакуяваць. Гарэла кватэра на шостым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Людзі з кватэры, у якой пачаўся пажар, ратаваліся на балконе. Пажарныя знялі іх і перадалі работнікам хуткай дапамогі. Яны шпіталізаваныя. З кватэраў вышэйшых паверхаў падчас пажара вывелі 10 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Ніхто з эвакуяваных не пацярпеў.
نمایش همه...
солигорск.MP47.14 MB
6👍 4🙏 3🤡 3
Мельнікава, Ціханоўскі, Стрыжак: што важней: сенсацыя ці аб'ектыўнасць? Падкаст Паўла Свярдлова, Надзеі Белахвосцік і Паўлюка Быкоўскага Раней медыі часта называлі чацвёртай уладай. Вы даўно не чулі гэтую метафару, праўда? Мы таксама. Цікава, чаму... Цяпер часцей кажуць, што СМІ — гэта watchdogs. І стаяць гэтыя "сабакі" на варце інтарэсаў грамадскага інтарэсу. Але чые яны? І на чыім ланцугу? І чаму часам пасля крытычных публікацый у медыях узнікае думка, што яны "ваююць не туды"? Пра гэта разважаюць рэдактар @euroradio Павел Свярдлоў і вядоўцы падкаста "Безнадзейна з Паўлюком" Надзея Белахвосцік і Паўлюк Быкоўскі. Глядзіце тут, дзяліцеся меркаваннямі: https://www.youtube.com/watch?v=6RLcRX2nBug
نمایش همه...
👍 12🤡 5 3
00:29
Video unavailableShow in Telegram
Жыхароў Віцебска насцярожылі лебедзі, якія некалькі дзён прасядзелі ў цэнтры заледзенелай сажалкі. Выклікалі вадалазаў — а тыя высветлілі, што птушкі проста наеліся і не хацелі рухацца. Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Парку 1000-годдзя. Выявілася, што лебедзі не ўмерзлі ў лёд, а проста чылілі на свежым паветры. Пры набліжэнні людзей яны ўсталі на лапкі, а адзін нават узляцеў.
نمایش همه...
Лебедзі.mp48.86 MB
26😁 17😢 4💩 2🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Расійскія СМІ выдалілі навіну пра тое, што Беларусь сама зможа выбіраць мэты для "Арэшніка". Пракалоліся, цытуючы беларускага міністра абароны. Падрабязней: https://euroradio.fm/rassmi-vydali-navinu-pra-toe-shto-belarus-samastoyna-vyznachyc-mety-arashnika З Беларусі — без VPN
نمایش همه...
😁 18🤣 10💩 6🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 13:00 — як медыі асвятлялі скандальныя кейсы 2025 года? Падкаст з Паўлам Свярдловым, Надзеяй Белахвосцік і Паўлюком Быкоўскім 14:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі ў праграме "Ідэя Х" Глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
نمایش همه...
10👍 2💩 2🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Брэсцкай вобласці Калядную імшу адслужыў святар з Індыі. Пробашч Успення Божай Маці ў аграгарадку Дарава Ляхавіцкага раёна Харалд Джуд Менезес нарадзіўся ў індыйскай каталіцкай сям'і і з дзяцінства марыў стаць святаром. Пасля навучання яго накіравалі ў Расію, а адтуль ён перабраўся ў Беларусь. Паводле яго, родныя і сябры ўспрынялі навіну пра пераезд са здзіўленнем, але пазітыўна: "Яны хуценька паглядзелі ў інтэрнэце, дзе знаходзіцца Беларусь. Старэйшы брат працуе ў фінансавай сферы — ён адразу па валюце пытанне задаў. Іншыя пыталіся пра ежу, што за народ там жыве". Цяпер Менезес вучыць беларускую мову, каб праводзіць службы на ёй.
نمایش همه...
32👍 14🍌 2🔥 1🤡 1
00:31
Video unavailableShow in Telegram
Зміцер Вайцюшкевіч запісаў "Калядны вальс" на словы Уладзіміра Някляева. І апублікаваў прыгожы кліп у тэхніцы sand art: "Гадоў няспынны карагод За кругам круг імкліва, Сто год нам жыць, і дзвесце год, Каб толькі жыць шчасліва. Хай наша доля любіць нас І, як дзяцей, цалуе, І кружыць нас калядны вальс, І з намі Бог танцуе". Слухайце і глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=MjyqcOIH0nw
نمایش همه...
Калядны вальс.mp49.90 MB
48👍 10🥰 4
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Калядамі: "Гэтае свята заўсёды вяртае нас да простых рэчаў, да сямейных гутарак, да спакойнага вечара да пачуцця, што побач ёсць людзі, якім мы не абыякавыя. У такія дні асабліва адчуваеш, як важна мець месца, дзе цябе чакаюць Я хачу пажадаць вам сапраўднай цішыні — той, якая дапамагае сабрацца з думкамі пасля насычанага года. Пажадаць шчырых сустрэчаў з дарагімі і блізкімі, якія саграваюць сэрца мацней, за любыя словы. "Каб у гэтыя святочныя Калядныя дні кожны адчуў сябе хоць крышачку дома. Нават калі дом цяпер у іншай краіне, а родныя па розныя бакі мяжы. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Светлых і спакойных святаў!"
نمایش همه...
80🎄 15🤡 9👍 4
Важныя падзеі і сэнсы серады, 24 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:13 Ці вернуцца ў палітыку Бабарыка і Калеснікава 15:21 Навіны спорту 17:42 Чаму людзей вызваляюць, а пазітыву няма? 26:47 Навіны шоу-бізу 28:57 Які ён — сапраўды беларускі калядны дзед?
نمایش همه...
EUROZOOM_251224.mp338.31 MB
👍 5 1
00:49
Video unavailableShow in Telegram
Для ЗША вызваліць 1300 палітвязняў = сканчэнне рэпрэсій у Беларусі. Такое меркаванне ў эфіры @euroradio агучыў прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=9E-elgjdaRU
نمایش همه...
ж3.mp44.80 MB
💯 19🥴 6👍 2🤔 2🤡 2🔥 1😡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве. Пра гэта паведаміў блогер Саша Івулін. Мелказёраў раптоўна пайшоў з жыцця ўночы на 21 снежня. Сябры блогера кажуць пра праблемы з сэрцам. Дакладнай інфармацыі пра прычыны смерці пакуль што няма.
نمایش همه...
💔 68😢 10 4😁 3🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Валер Цапкала адказаў Джону Коулу, які зняпраўдзіў яго словы. Беларускі палітык зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні, і паспрабаваў перавесці стрэлкі на Офіс Святланы Ціханоўскай і "падкантрольныя ёй СМІ".
Праўда. Менавіта гэта я і падкрэсліваў у інтэрв'ю. Прэзідэнт Дональд Трамп быў адзіным кіраўніком дзяржавы, які адгукнуўся на звароты лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і дазволіў вызваліць палітычных зняволеных. Што мяне сапраўды абурыла, дык гэта тое, што так званы Офіс Ціханаўскай праз усе кантраляваныя ёй СМІ прадставіла гэты як вынік уласнай пяцігадовай працы, звёўшы Злучаныя Штаты да проста падтрымліваючай ролі. Дзякуй, Джон Коул, за вашу бліскучую працу. Мы ўпэўненыя, што ўсе палітычныя зняволеныя хутка будуць вызваленыя.
نمایش همه...
🤡 56💩 11🤣 5😁 2 1👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Як павіншаваць з Раством і Калядамі па-беларуску? Калі вы хочаце павіншаваць блізкіх на роднай мове, мы падрыхтавалі для вас найлепшыя віншаванні, вершы і ідэі для паштовак. Чытаць тут: https://euroradio.fm/vinshavanni-z-rastvom-na-belaruskay-move-vershy-i-pashtouki A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
نمایش همه...
26🎉 7👍 3🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Расія выкарыстоўвае кітайскія спадарожнікі для ўдараў па аб'ектах энергетыкі Украіны. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі:
Фіксуем павелічэнне сувязей Расіі з тымі суб'ектамі ў Кітаі, якія могуць прадастаўляць даныя касмічнай разведкі. Нажаль, былі карэляцыі паміж здымкамі тэрыторыі Ўкраіны кітайскімі спадарожнікамі і расійскімі трапленнямі па адпаведных аб'ектах энергетыкі. Разглядаем такія выпадкі як дзейнасць, якая дазваляе Расіі зацягваць вайну і рабіць падыходы да дыпламатыі менш сур'ёзнымі.
نمایش همه...
🤬 29👎 7👍 2 1🎉 1💯 1
Photo unavailableShow in Telegram
Джон Коўл зняпраўдзіў словы Валерыя Цапкалы. Той заяўляў, што абмяркоўваў са спецпасланнікам ЗША вызваленне палітвязняў.
Не, ён гэтага не зрабіў. Гэта зрабілі я, прэзідэнт Трамп, Крыс Сміт і выдатная каманда ўрада ЗША.
نمایش همه...
😁 63🤣 26🤡 6 3🌚 2😐 1🫡 1
Photo unavailableShow in Telegram
У івацэвіцкай калоніі палітвязняў прымушалі шыць форму для ваенных. Пра гэта пішуць праваабаронцы "Вясны". Апроч формы вязні ш'юць спальныя мяшкі, а ў сталярным цэху выраблялі драўляныя скрыні для боепрыпасаў.
نمایش همه...
🤬 39👏 2💩 2
Photo unavailableShow in Telegram
100-годдзе адзначае Віня-Пых. Першую аповесць пра культавага мядзведзіка "Няправільныя пчолы" газета "London Evening News" апублікавала 24 снежня 1925 года. Створаны пісьменнікам Аланам Мілнам і мастаком Эрнэстам Шэпардам, Віня-Пых стаў сімвалам дабрыні, сяброўства і ціхай філасофіі жыцця. За сто гадоў гісторыі пра Віня-Пыха перакладзены на дзясяткі моваў (у тым ліку і на беларускую).
نمایش همه...
31👍 4💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Арыфметыка па-беларуску: за час "памілаванняў" колькасць палітвязняў вырасла. Гэта падлічылі праваабаронцы. Цягам года ў Беларусі былі памілаваныя 342 чалавекі, а палітвязнямі за гэты час сталі 509 чалавек.
نمایش همه...
🤬 51🤯 4🤣 2 1😢 1💯 1
Збройны барон: што хаваюць на закінутым вайсковым аб’екце пад Мінскам? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар. https://www.youtube.com/watch?v=9E-elgjdaRU
نمایش همه...
👍 14🤡 7 2
Якім для вярнікаў і святароў быў 2025 год і ці можна казаць, што ўзровень рэпрэсій змяншаецца? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры @euroradio з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч. https://www.youtube.com/watch?v=tgVn-Hgy1iM
نمایش همه...
🤡 7 4👍 4❤‍🔥 1🤬 1🤩 1