uz
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

Kanalga Telegram’da o‘tish

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Ko'proq ko'rsatish
2025 yil raqamlardasnowflakes fon
card fon
8 893
Obunachilar
+1024 soatlar
+27 kunlar
+2630 kunlar
Postlar arxiv
03:36
Video unavailableShow in Telegram
Хлопец вырас у Вільні, пераехаў у расійскі Пскоў — і сутыкнуўся з тым, што навакольныя часам не разумеюць яго рускую мову. Аказваецца, не ўсе рускія мовы аднолькавыя! Прысніць, бурачок... Некаторыя словы, якія выклікаюць пытанні ў жыхароў Пскоўшчыны (якая, дарэчы, зусім недалёка — з ёю мяжуе Віцебская вобласць), пададуцца нам усім знаёмымі і звыклымі!
Hammasini ko'rsatish...
расіяне не разумеюць рускую мову.mp413.56 MB
😁 22🤮 7👍 4🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Як напісаць план на год і паслядоўна яго выконваць? Парады псіхалагіні Ліліі Хедзінай, актуальныя і сёлета! Ператварайце жаданні ў мэты, разбівайце іх на этапы, будзьце гнуткімі: https://euroradio.fm/yak-napisac-plan-na-god-i-dabivacca-pastaulenykh-metau-parady-psikholaga З Беларусі — без VPN
Hammasini ko'rsatish...
👍 10🔥 5💩 2🥰 1💊 1
01:57
Video unavailableShow in Telegram
Макс Знак за кратамі пераклаў на беларускую мову "Yesterday" — славуты лірычны хіт The Beatles, які шматкроць названы лепшай песняй XX стагоддзя. Знак правёў у зняволенні больш за пяць гадоў. Але пальцы палітвязня памятаюць, як граць на гітары.
Hammasini ko'rsatish...
Знак Yesterday +.mp48.07 MB
36👍 7🔥 2
03:31
Video unavailableShow in Telegram
Адкуль бяруцца гранты? Гэта заходнія краіны змовіліся, каб скінуць Лукашэнку, і таму фінансуюць яго праціўнікаў? Прапаганда рве на сабе скуру, каб усіх у гэтым пераканаць. Але, вядома ж, усё не так. Дык а як? Расказвае рэдактар @euroradio Павел Свярдлоў і аўтары падкаста "Безнадзейна з Паўлюком" Надзея Белахвосцік і Паўлюк Быкоўскі. Цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=xbeT4ZXhZE4
Hammasini ko'rsatish...
адкуль бяруцца гранты +.mp410.77 MB
16🤡 10👍 3👏 2🥴 2
Photo unavailableShow in Telegram
"Раніцай па радыё сказалі пра сустрэчу Лукашэнкі з Коўлам. А пасля абеду да нас закіулі новенькіх. І мы давай пытацца ў іх: "Ну, каго там выпусцілі?", — вязень, які 13 снежня яшчэ быў у зняволенні, расказаў, як за кратамі даведаліся пра апошняе на гэты момант вызваленне вялікай групы палітвязняў. Асноўнай крыніцай навінаў у ізалятарах і калоніях з'яўляюцца дзяржаўныя медыі. Радыё часам увогуле не выключаецца, і яго "кантэнт" даводзіцца "спажываць" прымусова. Прапагандысты адлюстроўваюць рэальнасць у адпаведнасці з інтарэсамі беларускіх уладаў. А дэталі пра сапраўдны стан справаў можна даведацца, напрыклад, у новых затрыманых. На жаль, нават праз 5 гадоў пасля выбараў-2020 іх не робіцца меней.
Hammasini ko'rsatish...
13💔 5👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Фінскае тэлебачанне паведаміла, што што Санта Клаўс выправіўся ў палёт, каб дастаўляць падарункі. Журналісты кажуць, што саням Санты не перашкодзіць ні турбулентнасць, ні расійскія GPS-глушылкі. Не здзіўляйцеся: https://euroradio.fm/na-finskim-telebachanni-skazali-shto-santa-klaus-uzho-palyaceu-dastaulyac-padarunki З Беларусі — без VPN
Hammasini ko'rsatish...
21😁 4👍 2💩 2🥱 2👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Уночы адбылася хакерская атака на сайт анлайн-бібліятэкі Kamunikat.org. Невядомыя атрымалі адміністратарскі доступ да сэрвісу і выдалілі некалькі тысяч публікацый. Дэструктыўныя дзеянні атрымалася спыніць у 2:30. Цяпер камапда сайта працуе над яго аднаўленнем — большасць тэкстаў ужо вернутыя на месца. "Хакеры не прызнаюць Калядаў, — каментуе заснавальнік "Камуніката" Яраслаў Іванюк. — Пакуль мы не ведаем, хто стаяў за гэтай атакай".
Hammasini ko'rsatish...
🤬 39 3😱 3😁 1🤔 1
Зразумець, што Беларусь належыць табе, а ты — Беларусі. Амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі ў свежым выпуску "Ідэі X" Пытанне нацыянальнага будаўніцтва для беларусаў здаўна было складаным. Не так шмат людзей лічылі гэты працэс важным. Але 2020 год усё змяніў, і сёння мы значна бліжэй да сябе як да цэльнай нацыі, чым раней, перакананы Антон Пянькоўскі. Пра тое, ці ёсць падабенству паміж беларусамі і амерыканцамі, ці можна будаваць нацыю ў эміграцыі і ці можна стаць беларусам пад прымусам, рэдактар @euroradio Зміцер Лукашук разважае з ім у свежым выпуску праграмы “Ідэя Х”: https://youtu.be/ceZvB49gl90
Hammasini ko'rsatish...
8🤮 5👍 2💩 2🤡 1
00:20
Video unavailableShow in Telegram
На пажары ў Салігорску выратавалі чатырох чалавек, яшчэ 10 давялося эвакуяваць. Гарэла кватэра на шостым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома. Людзі з кватэры, у якой пачаўся пажар, ратаваліся на балконе. Пажарныя знялі іх і перадалі работнікам хуткай дапамогі. Яны шпіталізаваныя. З кватэраў вышэйшых паверхаў падчас пажара вывелі 10 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Ніхто з эвакуяваных не пацярпеў.
Hammasini ko'rsatish...
солигорск.MP47.14 MB
6👍 4🙏 3🤡 3
Мельнікава, Ціханоўскі, Стрыжак: што важней: сенсацыя ці аб'ектыўнасць? Падкаст Паўла Свярдлова, Надзеі Белахвосцік і Паўлюка Быкоўскага Раней медыі часта называлі чацвёртай уладай. Вы даўно не чулі гэтую метафару, праўда? Мы таксама. Цікава, чаму... Цяпер часцей кажуць, што СМІ — гэта watchdogs. І стаяць гэтыя "сабакі" на варце інтарэсаў грамадскага інтарэсу. Але чые яны? І на чыім ланцугу? І чаму часам пасля крытычных публікацый у медыях узнікае думка, што яны "ваююць не туды"? Пра гэта разважаюць рэдактар @euroradio Павел Свярдлоў і вядоўцы падкаста "Безнадзейна з Паўлюком" Надзея Белахвосцік і Паўлюк Быкоўскі. Глядзіце тут, дзяліцеся меркаваннямі: https://www.youtube.com/watch?v=6RLcRX2nBug
Hammasini ko'rsatish...
👍 12🤡 5 3
00:29
Video unavailableShow in Telegram
Жыхароў Віцебска насцярожылі лебедзі, якія некалькі дзён прасядзелі ў цэнтры заледзенелай сажалкі. Выклікалі вадалазаў — а тыя высветлілі, што птушкі проста наеліся і не хацелі рухацца. Кур'ёзны выпадак адбыўся ў Парку 1000-годдзя. Выявілася, што лебедзі не ўмерзлі ў лёд, а проста чылілі на свежым паветры. Пры набліжэнні людзей яны ўсталі на лапкі, а адзін нават узляцеў.
Hammasini ko'rsatish...
Лебедзі.mp48.86 MB
26😁 17😢 4💩 2🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Расійскія СМІ выдалілі навіну пра тое, што Беларусь сама зможа выбіраць мэты для "Арэшніка". Пракалоліся, цытуючы беларускага міністра абароны. Падрабязней: https://euroradio.fm/rassmi-vydali-navinu-pra-toe-shto-belarus-samastoyna-vyznachyc-mety-arashnika З Беларусі — без VPN
Hammasini ko'rsatish...
😁 19🤣 10💩 6🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 13:00 — як медыі асвятлялі скандальныя кейсы 2025 года? Падкаст з Паўлам Свярдловым, Надзеяй Белахвосцік і Паўлюком Быкоўскім 14:00 — амерыканіст Антон Пянькоўскі ў праграме "Ідэя Х" Глядзіце на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Hammasini ko'rsatish...
10👍 2💩 2🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
У Брэсцкай вобласці Калядную імшу адслужыў святар з Індыі. Пробашч Успення Божай Маці ў аграгарадку Дарава Ляхавіцкага раёна Харалд Джуд Менезес нарадзіўся ў індыйскай каталіцкай сям'і і з дзяцінства марыў стаць святаром. Пасля навучання яго накіравалі ў Расію, а адтуль ён перабраўся ў Беларусь. Паводле яго, родныя і сябры ўспрынялі навіну пра пераезд са здзіўленнем, але пазітыўна: "Яны хуценька паглядзелі ў інтэрнэце, дзе знаходзіцца Беларусь. Старэйшы брат працуе ў фінансавай сферы — ён адразу па валюце пытанне задаў. Іншыя пыталіся пра ежу, што за народ там жыве". Цяпер Менезес вучыць беларускую мову, каб праводзіць службы на ёй.
Hammasini ko'rsatish...
32👍 14🍌 2🔥 1🤡 1
00:31
Video unavailableShow in Telegram
Зміцер Вайцюшкевіч запісаў "Калядны вальс" на словы Уладзіміра Някляева. І апублікаваў прыгожы кліп у тэхніцы sand art: "Гадоў няспынны карагод За кругам круг імкліва, Сто год нам жыць, і дзвесце год, Каб толькі жыць шчасліва. Хай наша доля любіць нас І, як дзяцей, цалуе, І кружыць нас калядны вальс, І з намі Бог танцуе". Слухайце і глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=MjyqcOIH0nw
Hammasini ko'rsatish...
Калядны вальс.mp49.90 MB
48👍 10🥰 4
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Калядамі: "Гэтае свята заўсёды вяртае нас да простых рэчаў, да сямейных гутарак, да спакойнага вечара да пачуцця, што побач ёсць людзі, якім мы не абыякавыя. У такія дні асабліва адчуваеш, як важна мець месца, дзе цябе чакаюць Я хачу пажадаць вам сапраўднай цішыні — той, якая дапамагае сабрацца з думкамі пасля насычанага года. Пажадаць шчырых сустрэчаў з дарагімі і блізкімі, якія саграваюць сэрца мацней, за любыя словы. "Каб у гэтыя святочныя Калядныя дні кожны адчуў сябе хоць крышачку дома. Нават калі дом цяпер у іншай краіне, а родныя па розныя бакі мяжы. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. Светлых і спакойных святаў!"
Hammasini ko'rsatish...
80🎄 15🤡 9👍 4
Важныя падзеі і сэнсы серады, 24 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:13 Ці вернуцца ў палітыку Бабарыка і Калеснікава 15:21 Навіны спорту 17:42 Чаму людзей вызваляюць, а пазітыву няма? 26:47 Навіны шоу-бізу 28:57 Які ён — сапраўды беларускі калядны дзед?
Hammasini ko'rsatish...
EUROZOOM_251224.mp338.31 MB
👍 5 1
00:49
Video unavailableShow in Telegram
Для ЗША вызваліць 1300 палітвязняў = сканчэнне рэпрэсій у Беларусі. Такое меркаванне ў эфіры @euroradio агучыў прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=9E-elgjdaRU
Hammasini ko'rsatish...
ж3.mp44.80 MB
💯 19🥴 6👍 2🤔 2🤡 2🔥 1😡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве. Пра гэта паведаміў блогер Саша Івулін. Мелказёраў раптоўна пайшоў з жыцця ўночы на 21 снежня. Сябры блогера кажуць пра праблемы з сэрцам. Дакладнай інфармацыі пра прычыны смерці пакуль што няма.
Hammasini ko'rsatish...
💔 68😢 10 4😁 3🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Валер Цапкала адказаў Джону Коулу, які зняпраўдзіў яго словы. Беларускі палітык зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні, і паспрабаваў перавесці стрэлкі на Офіс Святланы Ціханоўскай і "падкантрольныя ёй СМІ".
Праўда. Менавіта гэта я і падкрэсліваў у інтэрв'ю. Прэзідэнт Дональд Трамп быў адзіным кіраўніком дзяржавы, які адгукнуўся на звароты лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і дазволіў вызваліць палітычных зняволеных. Што мяне сапраўды абурыла, дык гэта тое, што так званы Офіс Ціханаўскай праз усе кантраляваныя ёй СМІ прадставіла гэты як вынік уласнай пяцігадовай працы, звёўшы Злучаныя Штаты да проста падтрымліваючай ролі. Дзякуй, Джон Коул, за вашу бліскучую працу. Мы ўпэўненыя, што ўсе палітычныя зняволеныя хутка будуць вызваленыя.
Hammasini ko'rsatish...
🤡 56💩 11🤣 5😁 2 1👍 1