ar
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

الذهاب إلى القناة على Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

إظهار المزيد
2025 عام في الأرقامsnowflakes fon
card fon
8 893
المشتركون
+1024 ساعات
+27 أيام
+2630 أيام
أرشيف المشاركات
Photo unavailableShow in Telegram
Тысячы чалавек будуць сустракаць Новы год за кратамі. Як гэта звычайна адбываецца? На картках — расказ экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай. Больш гісторый пра свята ў турме чытайце ў артыкуле @euroradio: https://euroradio.fm/na-shakaladku-groshay-uzho-ne-khapila-yak-svyatkavali-novy-god-u-kalonii-i-turme Тут можна прачытаць без VPN
إظهار الكل...
23😢 10🔥 3🤮 3😁 1🍌 1
З кім вы будзеце сустракаць Новы год?Anonymous voting
  • У кругу сям'і
  • У кампаніі сяброў
  • З усімі, да каго дабяруся (і гэта не пагроза)
  • Я ўвогуле не святкую Новы год
0 votes
👍 7
Photo unavailableShow in Telegram
Google нарэшце дазволіць змяняць адрас электроннай пошты. Але не часцей за год і не больш за тры разы. Афіцыйна карпарацыя не анансавала новую функцыю, але яна ўжо мае апісанне на старонцы падтрымкі. Цяпер змена адрасу даступная абмежаванай колькасці карыстальнікаў.
إظهار الكل...
🔥 16👍 2🕊 2
Экс-палітвязень Канстанцін Залатых пакінуў Беларусь. Медыяменеджару давялося дабірацца да польскай сталіцы хітрым маршрутам: Мінск — Калінінград — Гданьск — Варшава. Залатых затрымалі ў траўні 2022-га, потым яго пакаралі 4 гадамі калоніі за "распальванне варожасці" і яшчэ па некалькіх артыкулах. Ён выйшаў на волю 23 кастрычніка.
إظهار الكل...
35👍 9🔥 6🤡 2👎 1🥰 1
01:43
Video unavailableShow in Telegram
Машэнскаму варта напружыцца? Пра што сведчыць уваход сям'і Лукашэнкі ў рыбны бізнес? Запыталі журналістку-расследвальніцу выдання @buroBY Ксенію Вязнікоўцаву. Цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=FZ2byN7S5bw
إظهار الكل...
рыбанька.mp410.15 MB
🤡 6👍 5🌚 2🔥 1👏 1🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Некалькі краін пагадзіліся адправіць міратворцаў ва Украіну, заявіў дарадца Офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк.
"Узнікае пытанне, хто будзе фінансаваць усё? Хто будзе прысутнічаць, каб інтэграваць усё ў адзіную сістэму і хто будзе мадэраваць працэсы стрымлівання Расіі? І тады ўзнікае пытанне, што тут павінны прысутнічаць прадстаўнікі іншых краін, якія ў гэтым зацікаўлены — як Вялікабрытанія".
Украіна патрабуе розных гарантый бяспекі пасля заканчэння вайны з Расіяй, ад юрыдычных абавязацельстваў краін ЕС і ЗША да размяшчэння заходніх вайскоўцаў. Мяркуецца, што яны могуць быць на захадзе Украіны, далёка ад лініі размежавання.
إظهار الكل...
👍 10👏 7😁 6🔥 2🤮 2🤔 1
Шквалісты вецер знёс святочныя палаткі каля ёлкі ў Слуцку. На шчасце, гэта адбылося ноччу і ніхто не пацярпеў. Аранжавы ўзровень небяспекі будзе ў Беларусі да нядзелі: парывы да 20 м/с, а 28-га магчымыя да 24 м/с.
إظهار الكل...
😭 12 3👍 3😱 3😢 2😁 1🤯 1🗿 1
02:06
Video unavailableShow in Telegram
Дык хто па выніку вызваляе беларускіх палітвязняў? Офіс Ціханоўскай, Кавалеўскі, Цапкала, Пазняк? У эфіры @euroradio меркаваннем падзялілася спецыялістка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова. Глядзець цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=1EiQQoQg2_I
إظهار الكل...
2025-12-26 09.29.15.mp412.40 MB
🤡 26 16🤮 7👍 4💩 3🕊 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Шмат што можа вырашыцца да Новага года", — Уладзімір Зяленскі. Украінскі прэзідэнт плануе цягам некалькіх дзён сустрэцца з Дональдам Трампам. Ён зрабіў гэтую заяву пасля перамоў сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэма Умерава з амерыканскім бокам. Як піша са спасылкай на крыніцы Kyiv Post, сустрэча можа адбыцца 28 снежня ў рэзідэнцыі Трампа Мар-а-Лага ў Флорыдзе.
إظهار الكل...
👍 13 3🤔 3😱 1🤡 1🌚 1
Photo unavailableShow in Telegram
Калядны збор на дзетак палітвязняў працягваецца. Ужо сабраныя амаль €16 тысяч з 27,4 патрэбных. Вы таксама можаце падарыць дзеткам святы: https://bysol.org/be/bs/christmas_miracle_2025_26
إظهار الكل...
21👍 8🔥 1🍌 1
00:53
Video unavailableShow in Telegram
Ці слухалі вы сапраўдныя беларускія калядкі? @euroradio публікуе запісы калядных песень з розных куткоў Беларусі. Паслухайце, як яны цудоўна гучаць: https://euroradio.fm/kalyadki-pra-hrystova-naradzhenne-kazu-dy-pyanuyu-kalyadu-audyyotekst. Спасылка, якая працуе без VPN
إظهار الكل...
коляда пінскі.mp41.42 MB
29🔥 5👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Ад "рыхтуйцеся да найгоршага" да "рыхтуемся да рэабілітацыі". Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшаму ў лякарні — але ён перамог пнеўманію, якая пачалася пасля складанай аперацыі, і цяпер знаходзіцца на добрай дарозе, кажа жонка палітыка Іна Кулей.
"Шлях да поўнага адужвання не блізкі, але я веру. Веру безумоўна і бясконца. І ведаю, што свята яшчэ наперадзе".
Сёння роўна месяц пасля таго, як 78-гадовы Мілінкевіч перанес аперацыю на соннай артэрыі. Калі адтуль выдалілі тромб, пачаўся моцны крываток. Палітык трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане. "Увесь гэты месяц мы гойдаліся на эмацыйных арэлях: крок наперад — крок назад, — прызнаецца Іна Кулей. — Дарагія, усе хто чакае і верыць — свята яшчэ наперадзе. І здароўе, і вяртанне, і Беларусь".
إظهار الكل...
🙏 90 19💩 3👍 2🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
Надвор’е напрыканцы гэтага тыдня: плюсавыя тэмпературы ўдзень і начныя завеі. Па паўднёвым захадзе — да -11°С. Прагноз: https://euroradio.fm/nadvore-naprykancy-getaga-tydnya-nachnyya-zavei-i-plyusavyya-temperatury-dnyom З Беларусі — без VPN
إظهار الكل...
👍 4 1
Photo unavailableShow in Telegram
Вязні прасілі аўтограф — але ён тлумачыў, што праблемы ад гэтага будуць ва ўсіх. Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю праекту "Ток" расказаў, як яго жыццё ў калоніі змянілася пасля прысуджэння Нобелеўскай прэміі. “У людзей часам гэта выклікала дысананс”: https://euroradio.fm/ales-byalyacki-pra-toe-yak-znyavolenyya-prasili-u-yago-autograf-paslya-nobeleuki З Беларусі — без VPN
إظهار الكل...
👍 25 10😢 2🤡 1
Расіяне ўдарылі па пяціпавярховым жылым будынку ў Чарнігаве. Гэта адбылося на Каляды, проста пасярод дня 25 снежня. Дрон патрапіў у кватэру на трэцім паверсе і прынес значныя разбурэнні. У выніку загінула 80-гадовая жанчына. Яшчэ 8 чалавек параненыя. Трое з іх на гэты момант — у цяжкім стане.
إظهار الكل...
🤬 38😢 11💔 3👎 1👏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Яшчэ ў 2001 годзе Пуцін быў апантаны ідэяй адраджэння СССР і, у прыватнасці, вяртання Украіны. Гэта вынікае з яго размоваў з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым, расшыфроўкі якіх апублікавала няўрадавая арганізацыя National Security Archive. "Расія добраахвотна аддала тысячы квадратных метраў тэрыторый, — казаў Пуцін у 2001 годзе, маючы на ўвазе распад СССР. — Гэта нешта неімавернае. Аддалі Украіну, якая стагоддзямі была часткай Расіі. Аддалі Казахстан. Аддалі таксама Каўказ. Гэта цяжка ўявіць, і гэта зрабілі партыйныя босы". А ў размове ад 6 красавіка 2008 года Пуцін казаў пра Украіну як пра "штучную дзяржаву, створаную ў савецкія часы". І дадаваў, што далучэнне Украіны да NATO "створыць у доўгатэрміновай перспектыве поле канфлікту паміж вамі і намі".
إظهار الكل...
🤬 28💩 7💯 3 1👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Папа Леў у сваім першым Калядным звароце заклікаў да міру ва Украіне. Пантыфік казаў пра адказнасць — асабістую і калектыўную — за пераадоленне граху, нянавісці і гвалту. Праз прабачэнне і дыялог: https://euroradio.fm/papa-leu-u-svyatochnym-zvaroce-zaklikau-da-miru-va-ukraine З Беларусі — без VPN
إظهار الكل...
👍 16 5