Еўрарадыё | Еврорадио
前往频道在 Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
显示更多2025 年数字统计

8 893
订阅者
+1024 小时
+27 天
+2630 天
帖子存档
Экс-палітвязень Канстанцін Залатых пакінуў Беларусь. Медыяменеджару давялося дабірацца да польскай сталіцы хітрым маршрутам: Мінск — Калінінград — Гданьск — Варшава.
Залатых затрымалі ў траўні 2022-га, потым яго пакаралі 4 гадамі калоніі за "распальванне варожасці" і яшчэ па некалькіх артыкулах. Ён выйшаў на волю 23 кастрычніка.
❤ 35👍 9🔥 6🤡 2👎 1🥰 1
01:43
视频不可用在 Telegram 中显示
Машэнскаму варта напружыцца? Пра што сведчыць уваход сям'і Лукашэнкі ў рыбны бізнес?
Запыталі журналістку-расследвальніцу выдання @buroBY Ксенію Вязнікоўцаву.
Цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=FZ2byN7S5bw
рыбанька.mp410.15 MB
🤡 6👍 5🌚 2🔥 1👏 1🤣 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Некалькі краін пагадзіліся адправіць міратворцаў ва Украіну, заявіў дарадца Офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк.
"Узнікае пытанне, хто будзе фінансаваць усё? Хто будзе прысутнічаць, каб інтэграваць усё ў адзіную сістэму і хто будзе мадэраваць працэсы стрымлівання Расіі? І тады ўзнікае пытанне, што тут павінны прысутнічаць прадстаўнікі іншых краін, якія ў гэтым зацікаўлены — як Вялікабрытанія".Украіна патрабуе розных гарантый бяспекі пасля заканчэння вайны з Расіяй, ад юрыдычных абавязацельстваў краін ЕС і ЗША да размяшчэння заходніх вайскоўцаў. Мяркуецца, што яны могуць быць на захадзе Украіны, далёка ад лініі размежавання.
👍 10👏 7😁 6🔥 2🤮 2🤔 1
Шквалісты вецер знёс святочныя палаткі каля ёлкі ў Слуцку. На шчасце, гэта адбылося ноччу і ніхто не пацярпеў.
Аранжавы ўзровень небяспекі будзе ў Беларусі да нядзелі: парывы да 20 м/с, а 28-га магчымыя да 24 м/с.
😭 12❤ 3👍 3😱 3😢 2😁 1🤯 1🗿 1
02:06
视频不可用在 Telegram 中显示
Дык хто па выніку вызваляе беларускіх палітвязняў? Офіс Ціханоўскай, Кавалеўскі, Цапкала, Пазняк?
У эфіры @euroradio меркаваннем падзялілася спецыялістка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова.
Глядзець цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=1EiQQoQg2_I
2025-12-26 09.29.15.mp412.40 MB
🤡 26❤ 16🤮 7👍 4💩 3🕊 1
照片不可用在 Telegram 中显示
"Шмат што можа вырашыцца да Новага года", — Уладзімір Зяленскі. Украінскі прэзідэнт плануе цягам некалькіх дзён сустрэцца з Дональдам Трампам.
Ён зрабіў гэтую заяву пасля перамоў сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэма Умерава з амерыканскім бокам.
Як піша са спасылкай на крыніцы Kyiv Post, сустрэча можа адбыцца 28 снежня ў рэзідэнцыі Трампа Мар-а-Лага ў Флорыдзе.
👍 13❤ 3🤔 3😱 1🤡 1🌚 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Калядны збор на дзетак палітвязняў працягваецца. Ужо сабраныя амаль €16 тысяч з 27,4 патрэбных.
Вы таксама можаце падарыць дзеткам святы: https://bysol.org/be/bs/christmas_miracle_2025_26
❤ 21👍 8🔥 1🍌 1
00:53
视频不可用在 Telegram 中显示
Ці слухалі вы сапраўдныя беларускія калядкі? @euroradio публікуе запісы калядных песень з розных куткоў Беларусі.
Паслухайце, як яны цудоўна гучаць: https://euroradio.fm/kalyadki-pra-hrystova-naradzhenne-kazu-dy-pyanuyu-kalyadu-audyyotekst.
Спасылка, якая працуе без VPN
коляда пінскі.mp41.42 MB
❤ 29🔥 5👍 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Ад "рыхтуйцеся да найгоршага" да "рыхтуемся да рэабілітацыі". Аляксандр Мілінкевіч па-ранейшаму ў лякарні — але ён перамог пнеўманію, якая пачалася пасля складанай аперацыі, і цяпер знаходзіцца на добрай дарозе, кажа жонка палітыка Іна Кулей.
"Шлях да поўнага адужвання не блізкі, але я веру. Веру безумоўна і бясконца. І ведаю, што свята яшчэ наперадзе".Сёння роўна месяц пасля таго, як 78-гадовы Мілінкевіч перанес аперацыю на соннай артэрыі. Калі адтуль выдалілі тромб, пачаўся моцны крываток. Палітык трапіў у рэанімацыю ў цяжкім стане. "Увесь гэты месяц мы гойдаліся на эмацыйных арэлях: крок наперад — крок назад, — прызнаецца Іна Кулей. — Дарагія, усе хто чакае і верыць — свята яшчэ наперадзе. І здароўе, і вяртанне, і Беларусь".
🙏 90❤ 19💩 3👍 2🔥 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Надвор’е напрыканцы гэтага тыдня: плюсавыя тэмпературы ўдзень і начныя завеі. Па паўднёвым захадзе — да -11°С.
Прагноз: https://euroradio.fm/nadvore-naprykancy-getaga-tydnya-nachnyya-zavei-i-plyusavyya-temperatury-dnyom
З Беларусі — без VPN
👍 4❤ 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Вязні прасілі аўтограф — але ён тлумачыў, што праблемы ад гэтага будуць ва ўсіх. Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў інтэрв'ю праекту "Ток" расказаў, як яго жыццё ў калоніі змянілася пасля прысуджэння Нобелеўскай прэміі.
“У людзей часам гэта выклікала дысананс”: https://euroradio.fm/ales-byalyacki-pra-toe-yak-znyavolenyya-prasili-u-yago-autograf-paslya-nobeleuki
З Беларусі — без VPN
👍 25❤ 10😢 2🤡 1
Расіяне ўдарылі па пяціпавярховым жылым будынку ў Чарнігаве. Гэта адбылося на Каляды, проста пасярод дня 25 снежня.
Дрон патрапіў у кватэру на трэцім паверсе і прынес значныя разбурэнні. У выніку загінула 80-гадовая жанчына. Яшчэ 8 чалавек параненыя. Трое з іх на гэты момант — у цяжкім стане.
🤬 38😢 11💔 3👎 1👏 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Яшчэ ў 2001 годзе Пуцін быў апантаны ідэяй адраджэння СССР і, у прыватнасці, вяртання Украіны. Гэта вынікае з яго размоваў з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым, расшыфроўкі якіх апублікавала няўрадавая арганізацыя National Security Archive.
"Расія добраахвотна аддала тысячы квадратных метраў тэрыторый, — казаў Пуцін у 2001 годзе, маючы на ўвазе распад СССР. — Гэта нешта неімавернае. Аддалі Украіну, якая стагоддзямі была часткай Расіі. Аддалі Казахстан. Аддалі таксама Каўказ. Гэта цяжка ўявіць, і гэта зрабілі партыйныя босы".
А ў размове ад 6 красавіка 2008 года Пуцін казаў пра Украіну як пра "штучную дзяржаву, створаную ў савецкія часы". І дадаваў, што далучэнне Украіны да NATO "створыць у доўгатэрміновай перспектыве поле канфлікту паміж вамі і намі".
🤬 28💩 7💯 3❤ 1👍 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Папа Леў у сваім першым Калядным звароце заклікаў да міру ва Украіне. Пантыфік казаў пра адказнасць — асабістую і калектыўную — за пераадоленне граху, нянавісці і гвалту.
Праз прабачэнне і дыялог: https://euroradio.fm/papa-leu-u-svyatochnym-zvaroce-zaklikau-da-miru-va-ukraine
З Беларусі — без VPN
👍 16❤ 5
Вольга Мазуронак фінішавала трэцяй на марафоне ў Тайбэі. 36-гадовая беларуска саступіла толькі дзвюм эфіопскім бягухам — і больш як на чатыры хвіліны апярэдзіла групу з чартырох спартовак з Кеніі.
Дыстанцыю ў 42 км 195 м Мазуронак пераадолела за 2 гадзіны 29 хвілін 39 секунд.
Вольга Мазуронак выйграла марафон у Ганконгу
❤ 29🔥 9🤮 4👍 2🥰 2
03:36
视频不可用在 Telegram 中显示
Хлопец вырас у Вільні, пераехаў у расійскі Пскоў — і сутыкнуўся з тым, што навакольныя часам не разумеюць яго рускую мову. Аказваецца, не ўсе рускія мовы аднолькавыя!
Прысніць, бурачок... Некаторыя словы, якія выклікаюць пытанні ў жыхароў Пскоўшчыны (якая, дарэчы, зусім недалёка — з ёю мяжуе Віцебская вобласць), пададуцца нам усім знаёмымі і звыклымі!
расіяне не разумеюць рускую мову.mp413.56 MB
😁 22🤮 7👍 4🤡 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Як напісаць план на год і паслядоўна яго выконваць? Парады псіхалагіні Ліліі Хедзінай, актуальныя і сёлета!
Ператварайце жаданні ў мэты, разбівайце іх на этапы, будзьце гнуткімі: https://euroradio.fm/yak-napisac-plan-na-god-i-dabivacca-pastaulenykh-metau-parady-psikholaga
З Беларусі — без VPN
👍 10🔥 5💩 2🥰 1💊 1
