ar
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

الذهاب إلى القناة على Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

إظهار المزيد
2025 عام في الأرقامsnowflakes fon
card fon
8 892
المشتركون
+1024 ساعات
+27 أيام
+2630 أيام
أرشيف المشاركات
Photo unavailableShow in Telegram
У Вільні пачынаецца прэс-канферэнцыя палітвязняў, вызваленых 13 снежня. Ёсць анлайн-трансляцыя — і мы нават перанеслі з 13:00 па мінскім часе свой стрым, каб вы змаглі яе паглядзець. Да журналістаў выйдуць палітвязні, якія пасля прымусовай дэпартацыі з Беларусі ва Украіну праз Польшчу дабраліся да Літвы. Прагучаць пытанні і ад @euroradio. Глядзіце тут: https://youtube.com/live/6xBcgIQ-vAo
إظهار الكل...
39👍 4🤡 4🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
Ільхам Аліеў не прыехаў на сённяшні саміт кіраўнікоў краінаў СНД у Санкт-Пецярбургу. Хаця ў Крамлі яго чакалі. Прэзідэнт Азербайджана спаслаўся на "шчыльны працоўны графік". Канфлікт паміж Масквой і Баку пачаўся з крушэння самалёта "Азербайджанскіх авіяліній" 25 снежня 2024 года. Фармальнае "пацяпленне" адбылося ў кастрычніку 2025-га — калі Пуцін падчас сустрэчы з Аліевым у Таджыкістане нарэшце прызнаў, што борт зачапіла расійская сістэма СПА. Тым не менш, напружанасць у адносінах захоўваецца.
إظهار الكل...
👍 35😁 14 1👏 1🤮 1
Мінская фабрыка "Грай" вырабяе ёлачныя цацкі "з савецкага мінулага". Кажуць, трапілі ў трэнд на настальгію: "Цяпер вельмі папулярныя цацкі з савецкага дзяцінства. Набудзеш такія — і мільён цёплых успамінаў разблакаваныя". Штогадовы топ продажаў — снегіры. Але ёсць і савецкая паштовая марка, і тэлевізар з "Ну, погоди!", і маскоўскі ГУМ з Чырвонай плошчы — разлік, відавочна, у тым ліку і на турыстаў з усходу. Як вам?
إظهار الكل...
💩 27🥴 25 6🤮 5😁 3🤡 3👍 1👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на панядзелак (час пазначаны беларускі): 14:00 — экспертка па міжнароднай палітыцы Роза Турарбекава 15:00 — вялікая размова Змітра Лукашука з лідаркай дэмакратычных сілаў Беларусі Святланай Ціханоўскай 16:00 — спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
إظهار الكل...
32👍 7💩 4🤡 3🤔 1🖕 1
Photo unavailableShow in Telegram
Героі года — збор вашых намінацый скончаны! Мы шчыра дзякуем усім, хто прапаноўваў свае варыянты, і часам нават з абгрунтаваннем! Разам з тым, мы заўважылі некалькі хваляў укідаў на карысць дваіх намінантаў. Часам іх прапаноўвалі па 8 разоў запар з інтэрвалам менш за хвіліну. Мы праверылі даныя з дапамогай NotebookLM і выключылі анамаліі з агульнага падліку (глядзіце графік). На фінальны спіс герояў года ўплывае не толькі колькасць галасоў. Мы абмяркуем намінантаў у рэдакцыі — бо атрымалі ад вас у тым ліку не відавочныя, але вельмі цікавыя прапановы. Чакайце вынікаў у наступны панядзелак, 29 снежня!
إظهار الكل...
👍 26 7🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Дваім беларускім пілотам дазволілі пакінуць Туніс. Разам з некалькімі расіянамі іх тры дні ўтрымлівалі ў аэрапорце на выспе Джэрба. Экіпаж пераганяў вайсковы верталёт Мі-26 ва Уганду: https://euroradio.fm/belaruskim-lyotchykam-dazvolili-pakinuc-tunis З Беларусі — без VPN
إظهار الكل...
🤬 12👎 5👍 2😁 1🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Белсат" пакажа вялікі навагодні канцэрт з удзелам Мікіты Мелказёрава і яго апошнія інтэрв'ю, запісаныя на мінулым тыдні для праекта "Мова нанова". У тым ліку і святочную размову з Лявонам Вольскім. Пра гэта расказала галоўная рэдактарка канала Аліна Коўшык. "Мы прынялі рашэнне паказаць усе гэтыя выпускі ў эфіры. З павагі і памяці — нічога не мяняць у сцэнары. Працягнуць справу, якой жыў Мікіта. Таму ў навагоднюю ноч ён таксама будзе з намі. Светлая памяць", — дадае яна. Мелказёраў раптоўна пайшоў з жыцця ўночы на 21 снежня. Сябры блогера кажуць пра праблемы з сэрцам. Дакладнай інфармацыі пра прычыны смерці пакуль што няма.
إظهار الكل...
💔 153 15😭 13🤡 3👍 1👎 1🖕 1🆒 1
На поўдні Масквы выбухнуў аўтамабіль з расійскім генералам за стырном. Вайсковец загінуў. Kia Sorento выбухнула прыкладна ў 6:55 пасля таго, як кіроўца сеў у яе і праехаў некалькі метраў. Ён выжыў, але атрымаў кантузію і цяжкія раненні, ад якіх пазней сканаў. Спярша ўкраінскія, а пасля і расійскія тг-каналы паведамілі, што ахвярай выбуху стаў генерал-лейтэнант Фаніл Савараў — начальнік упраўлення аператыўнай падрыхтоўкі Узброеных сіл РФ. Раней ён ваяваў у Чачні і ў Сірыі. Інфармацыю пра гібель Саварава пацвердзіў Следчы камітэт Расіі — там пачалі крымінальную справу. Прычынай здарэння называюць выбуховую прыладу, закладзеную пад дно аўтамабіля.
إظهار الكل...
🔥 58👍 10🎉 7👏 2 1🤬 1🫡 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Дзякуй за беларушчыну!". Дзве тысячы ахвяраванняў за няпоўныя суткі зроблена на карысць сям'і Мікіты Мелказёрава. Шмат хто пакідае словы ўдзячнасці блогеру і спачування яго блізкім людзям. Збор працягваецца тут: buymeacoffee.com/mikita_melkaziorau Мелказёраў нарадзіўся ў Расіі, але з пяці гадоў жыў у Беларусі. Скончыў журфак БДУ і пачынаў як спартовы журналіст, але перайшоў на "Анлайнер" і стаў пісаць і на іншыя тэмы. У 2019-м, калі яму быў 31 год, напісаў першы артыкул па-беларуску. А ў 2021-м амаль цалкам перайшоў на беларусую мову і з таго часу шмат рабіў для яе папулярызацыі. Яго інтэрв'ю з выбітнымі беларусамі і іншыя праекты штомесяц збіраюць сотні тысяч праглядаў на YouTube.
إظهار الكل...
💔 150 13😢 9🤮 3🙏 1🖕 1
Photo unavailableShow in Telegram
Больш за 1400 парушэнняў паветранай прасторы. Камандуючы вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук'яновіч расказаў па дзяржТБ, што беспілотнікі ў вялікіх колькасцях працягваюць залятаць у Беларусь. Паводле генерала, вайскоўцы збіваюць іх — "у тым ліку з баявым ужываннем". Таксама Лук'яновіч намякнуў, што Украіна адмыслова запускае дроны па тэрыторыі Беларусі. На пытанне: "А з якога, у асноўным, напрамку хочуць патрывожыць нас?" — ён адказаў: "З паўднёвага ў асноўным".
إظهار الكل...
🤡 54 5
00:39
Video unavailableShow in Telegram
“Я разумею, што, магчыма, ніколі не вярнуся дадому. Але гэта не значыць, што я мушу рабіць нічога”. Так Мікіта Мелказёраў адказаў на пытанне Юрыя Дудзя, калі напачатку 2022 года расійскі блогер запісваў яго для дакументальнага фільма пра беларусаў у эміграцыі. Мелказёраў на той момант займаўся праектам ”жыццё-маліна”, наперадзе былі Загляне сонца”, Нешта будзе” і Мова нанова” — кавалачкі таго самага якаснага беларускамоўнана YouTube, у развіцці якога ён бачыў сэнс. Уночы на 21 снежня 2025-га блогер раптоўна пайшоў з жыцця.
إظهار الكل...
IMG_8186.MP414.25 MB
😢 116💔 52😭 12 4💩 4🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Адмененая берлінская канферэнцыя Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, запланаваная на аўторак. Вызваленым лідарам 2020 года патрэбны час на ўзнаўленне і камунікацыю з блізкімі, тлумачаць арганізатары. Яны абяцаюць вярнуцца пасля Новага года “з фарматам, які дазволіць забяспечыць максімальна шырокі ўдзел усіх ахвочых”.
إظهار الكل...
🤝 70 34🤡 21👍 15🤷‍♂ 5😁 5💩 5🥴 1
Photo unavailableShow in Telegram
Апошняя перамога Мікіты Мелказёрава — у намінацыі “Блогер года” на прэміі “Кнопка-2025”. Стваральнік і вядоўца праектаў “жыццё-маліна” і “Загляне сонца” далёка апярэдзіў іншых намінантаў. Цяпер галасаванне спыненае — з павагі да блогера, які раптоўна пайшоў з жыцця ўночы на 21 снежня.
إظهار الكل...
💔 185🙏 11 4🤡 4😢 3😭 3
Мікіта Мелказёраў выдаткоўваў шмат часу і высілкаў на тое, каб папулярызаваць беларушчыну. А якая была яго нацыянальная ідэя? @euroradio запытвала ў яго: https://www.youtube.com/watch?v=UJ4r5yXWuEU
إظهار الكل...
💔 141😭 43😢 15 4💩 4🙏 2🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
Памёр журналіст Мікіта Мелказёраў. Спачуванні родным.
إظهار الكل...
😢 173😱 34💔 28🤯 13😭 13🎉 2🙏 2🍌 2😁 1
Памёр Мікіта Мелказёраў. Пра гэта паведамляе яго сябра, журналіст Аляксандр Івулін ( дапаўняецца)
إظهار الكل...
Photo unavailableShow in Telegram
Яшчэ ў адной калоніі прыдумалі, як зрабіць жыццё вязняў больш нязручным. Цяпер уводзяцца негалосныя абмежаванні па вопратцы. Трэба будзе набываць "сваё": https://euroradio.fm/u-magilyouskay-pk-15-zabaronyac-turemnae-adzenne-pashytae-u-atele З Беларусі — без VPN
إظهار الكل...
🤬 37
Якое свята на мяжы снежня і студзеня для вас галоўнае?Anonymous voting
  • Каталіцкія Каляды
  • Новы год
  • Праваслаўнае Раство
  • Не адзначаю ніякіх святаў
  • Толькі Стары Новы год, толькі хардкор!
0 votes
6 4🤮 4👍 2🥴 2
Photo unavailableShow in Telegram
Пад Новы год у Тэатры беларускай драматургіі пакажуць “Ладдзю роспачы”. Пастаноўка прымеркаваная да 95-годдзя са дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. "Метафарычная прастора глыбінных сэнсаў": https://euroradio.fm/laddzyu-rospachy-pa-karatkevichu-pakazhuc-u-rtbd З Беларусі — без VPN
إظهار الكل...
33🥰 2🤔 2👍 1💩 1
Photo unavailableShow in Telegram
Прэзідэнты і рок-зоркі. Каго знайшлі ў новых дакументах па справе Эпштэйна? Мінюст ЗША "згубіў" некалькі фотаздымкаў — застаецца толькі здагадвацца, хто ж на іх мог быць: https://euroradio.fm/prezidenty-i-rok-zorki-kago-znayshli-u-novykh-dakumentakh-pa-sprave-epshteyna З Беларусі — без VPN
إظهار الكل...
🤮 17🤣 2👍 1🥰 1🗿 1