Еўрарадыё | Еврорадио
الذهاب إلى القناة على Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
إظهار المزيد2025 عام في الأرقام

8 890
المشتركون
-424 ساعات
-157 أيام
+2830 أيام
أرشيف المشاركات
Photo unavailableShow in Telegram
Pасія атакавала балістычнымі ракетамі аб'ект партовай інфраструктуры ў Адэскім раёне. Загінулі 8 чалавек, яшчэ 27 параненыя, некаторыя з іх знаходзіліся ў аўтобусе, які быў у эпіцэнтры ўдару.
🤬 43😁 1🎉 1🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава сустрэліся з кіраўніком МЗС Германіі. Пра гэта Ёган Вадэфуль напісаў у сацыяльнай сетцы X:
Ваша вызваленне пасля шматгадовай палітычнай ізаляцыі ўсяляе надзею. Ваша мужная адданасць свабодзе і дэмакратыі ў Беларусі натхняе многіх у Беларусі і далёка за яе межамі. Яна натхняе і мяне асабіста.
❤ 32💩 25👍 15🤔 4🤡 3🤮 2
Photo unavailableShow in Telegram
"На шакаладку грошай ужо не хапіла". Мы распыталі былых палітвязняў, як святкуюць Новы год у калоніі і ў турме.
Трэба пабываць у турме, каб зразумець, як гэтыя "маленькія радасці "змяняюць жыццё.Чытаць: https://euroradio.fm/na-shakaladku-groshay-uzho-ne-khapila-yak-svyatkavali-novy-god-u-kalonii-i-turme З Беларусі — без VPN
❤ 16😢 10💔 3🤣 1
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 19 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:06 Інтэрв'ю Бабарыкі ўкраінскаму блогеру. Што гэта было?
12:20 Навіны спорту
14:50 Ці пачне Беларусь зноў прадаваць калій на мільярды долараў пасля зняцця амерыканскіх санкцый?
26:12 Навіны шоу-бізу
29:18 Калі свет пабачыць беларускі мабільнік?
Еўразум — 19.12.202538.42 MB
❤ 5👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Абіраем беларусаў года! @euroradio працягвае збіраць вашыя намінацыі на званне "герой года".
Форма будзе адкрытая да панядзелку, таму паспяшайцеся: https://forms.gle/PiqX6GeYfdY2CcGTA
❤ 11🔥 5👍 1🤡 1
“Мы ж літоўцы, гэта ў нас у крыві”. Размова @euroradio з парамедыкіняй Палка Каліноўскага.
Рыма “Сціч” Журайціс з нуля вывучылася ва Украіне на парамедыка. Цяпер яна ратуе беларускіх добраахвотнікаў.
https://youtu.be/qaYpQHy37B0
❤ 33👍 9💩 5
Photo unavailableShow in Telegram
Колькасць суіцыдаў непаўналетніх працягвае расці ў Беларусі. За апошнія некалькі тыдняў вядома пра як мінімум тры такія выпадкі.
Чаму здараюцца дзіцячыя суіцыды? Хто ў "групе рызыкі"? І як паспець звярнуць увагу на "чырвоныя сцяжкі"?
@euroradio падрабязна абмяркоўвала гэтыя тэмы з псіхолагам і псіхатэрапеўтам: https://euroradio.fm/u-belarusi-rost-dzicyachykh-suicydau-shto-treba-vedac-backam-parady-ekspertau
Спасылка, якая працуе без VPN
😢 24👎 1😁 1🤬 1
Photo unavailableShow in Telegram
ШІ-гіганты ўзяліся за амерыканскую палітыку. Ужо з'явілася адразу некалькі суперкамітэтаў, якія будуць выдаткоўваць грошы ў падтрымку кандыдатаў, якія выступаюць за развіццё ШІ і максімальнае спрашчэнне заканадаўчых умоў для адпаведных кампаній.
Суперкамітэты — некамерцыйныя арганізацыі, грошы з каторых ідуць на падтрымку тых ці іншых кандыдатаў і палітычных кампаній. Бізнесоўцы аддаюць грошы туды, а не непасрэдна палітыкам. У выніку ёсць персанальныя камітэты (пад канкрэтнага палітыка), а ёсць і тыя, якія займаюцца той ці іншай тэматыкай — напрыклад, лабізмам продажу агнястрэльнай зброі.
The Washington Post піша пра як мінімум два такіх суперкамітэты — Leading the Future і Super PAC. Апошні фінансуе карпарацыя Meta. Таксама ўжо з'явіліся некалькі некамерцыйных арганізацый для палітычнай рэкламы на тэму ШІ, але яны не абавязаныя расказваць пра крыніцы грошай, бо не фінансуюць выбарчыя кампаніі.
👎 9🖕 5🔥 3❤ 2👍 2🤯 2💩 1
02:51
Video unavailableShow in Telegram
Беларускі смартфон как прыкмета стану эканомікі краіны. Феерычны дыялог паміж Лукашэнкам і ягоным замам па УНС у эфіры @euroradio абмеркавалі Павел Свярдлоў і Аляксандр Кныровіч.
Глядзіце цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=IB00eFHtAiU
1219 (1)(1).mp435.62 MB
😁 12❤ 1👍 1🤡 1
Photo unavailableShow in Telegram
Украіна ведае, дзе будзе размешчаны "Арэшнік". А распавядзе пра гэта іншым.
"Завяршаецца перамяшчэнне "Арэшніка" на тэрыторыю Беларусі. Мы разумеем, дзе гэта будзе, дзе будзе размяшчэнне. Мы інфармацыю перадаём нашым партнёрам. Думаю, партнёры самі могуць ацаніць гэтую пагрозу і зразумець, як ім на гэта рэагаваць", — сказаў сёння ў Варшаве прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.Ён нагадаў, што Расія ўжо ўжывала "Арэшнікі" супраць Украіны, "але мы разумеем, як з гэтым змагацца". Калі ў Беларусь прывязуць "Арэшнік", гэта значыць, мы ўжо ядзерная дзяржава? Спойлер: не
👍 17🔥 4🤣 3🥱 2❤ 1
01:03
Video unavailableShow in Telegram
200 гектараў зямлі, прыватныя інвестары. Лукашэнка сабраўся будаваць у Амане "беларускі турыстычны аб'ект". Далучыцца, па яго словах, гатовы арабскі мільярдэр, які "падбіраў" праект "Паўночны бераг" за братамі Карычамі.
Пасля візіту Лукашэнкі ў Аман шэраг экспертаў, у тым ліку прадстаўніца АПК Аліса Рыжычэнка, выказвалі думку, што ягоная мэта — ізноў хаваць грошы сям'і. Велічэзнае будаўніцтва выглядае для такіх мэтаў ідэальна. Асабліва з прыцягненнем "прыватнага інвестара" з Эміратаў, дзе, як таксама казалі шэраг аналітыкаў, могуць быць асноўныя актывы Лукашэнак.
Ці ўсё гэта можа быць проста канспіралогіяй і ў беларусаў з'явіца санаторый на беразе Індыйскага акіяну. Як лічыце?
1219 (1).mp413.30 MB
🤡 22🤬 14🤮 4😁 2🍌 1🖕 1💊 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Гэта выгадна Лукашэнку". Так былы кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў рашэнне перадаць ахову Святланы Ціханоўскай паліцыі.
"Нам трэба паглядзець на рэальную сітуацыю. Відавочна, што Святлана нязручная для рэжыму, і вы, верагодна, памятаеце, колькі разоў тагачасны дырэктар ДДБ [Дэпартамента дзяржаўнай] Яўнішкіс папярэджваў пра тое, колькі агентаў, звязаных з рэжымам і дзейных у Літве, лагічна ўяўляюць небяспеку для Святланы і яе дзейнасці ў Літве. Менавіта таму была неабходная абарона", — сказаў Ландсбергіс ELTA.
Палітык падкрэсліў, што з тых часоў сітуацыя не палепшылася, а стала толькі горшай. Таксама Ландсбергіс выказаўся пра магчымы пераезд Офіса.
"Яна павінна ацаніць сітуацыю з бяспекай, бяспечна ёй знаходзіцца ў Літве ці не. Але рашэнне ўрада, перш за ўсё, выгадае Лукашэнку".
💯 30🙏 14😁 6❤ 5🤡 3👍 2😢 2🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
Украіна і Польшча падабраліся да вырашэння найбольш складанай у адносінах паміж краінамі тэм. Гаворка ідзе пра эксгумацыі ахвяр Валынскай разні 1943-га.
"Польскі бок хоча паскорыць іх. Украінскі бок гатовы іх правесці. Гэта не заявы, а канкрэтныя дзеянні", — сказаў Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з польскім калегам Каралем Наўроцкім.
"Мы даем Расіі нагоду паспрабаваць нас раздзяліць", — дадаў Наўроцкі.Забойствы этнічных палякаў на Валыні вызнаныя генацыдам польскім Сеймам. Ва Украіне з такім тэрмінам не пагаджаюцца. Спрэчкі вакол магчымых прычын тых падзей ідуць дагэтуль.
🙏 25❤ 12👌 2👍 1🤡 1
09:23
Video unavailableShow in Telegram
"Спадзяюся, яшчэ крыху — і пабачымся!" З'явілася відэа размовы Святланы Ціханоўскай з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай.
2025-12-19 13.19.35.mp4180.30 MB
❤ 98🤡 57💩 10👍 4☃ 1🤮 1🥴 1
Папярэднік Шведа кіраваў Вярхоўным судом амаль 29 гадоў. 83-гадовы Валянцін Сукала наўрад ці атрымае новую пасаду і зможа адпачыць на пенсіі пасля шматгадовай працы па знішчэнні незалежнасці судовай сістэмы.
Яшчэ раней Сукала кіраваў міністэрствам юстыцыі — то бок пры ім адбыліся адразу два лукашэнкаўскія рэферэндумы.
💩 50🤮 13❤ 2
Змагар з генацыдам Андрэй Швед прызначаны кіраўніком Вярхоўнага суда. За яго кандыдатуру "прагаласавалі" на УНС.
Ніякага досведу працы ў судовай вертыкалі Швед не мае.
💩 50🤡 18😁 4🤮 3❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская сазванілася з Марыяй Калеснікавай і Віктарам Бабарыкам, паведамілі ў прэс-службе дэмлідаркі.
❤ 54🤡 53👍 6🔥 6🤮 5😁 2🤔 2👎 1
02:04
Video unavailableShow in Telegram
Які нацыянальны міф у беларусаў? Пра гэта ў праграме "Ідэя Х" на @euroradio паразважаў сацыёлаг Філіп Біканаў.
Глядзець цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=UPHTbGyBhK0
251218_ADD03_ADD_Філіп Біканаў 1x1.mp414.12 MB
❤ 13👍 3💩 2
Казкі Лукашэнкі з УНС: чым дыхае пратухлая вярхушка "вертыкалі ўлады"? Абмяркоўваем важныя беларускія тэмы ў сусветным кантэксце з блогерам Аляксандрам Кныровічам
На Усебеларускім народным сходзе 2025 года Лукашэнка гаварыў пра "збеглых" нашмат больш, чым звычайна. Ну не даюць яму спакойна спаць беларусы, якія з'ехалі за мяжу!
Адначасова выраслі патрабаванні да беларусаў, што застаюцца жыць у Беларусі. Медыкам трэба прырасці да месцаў, куды іх размеркавалі, жанчынам — нараджаць траіх дзяцей і больш, а дрэваапрацоўцы, у "мадэрнізацыю" якой 15 гадоў таму ўбухалі $1 млрд, нарэшце стаць прыбытковай.
Усё гэта, а таксама трывожны міжнародны кантэкст абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Мы, дарэчы, прыдумалі назву для гэтых штотыднёвых стрымаў: "Дарагая Беларусь!". Як вам?
Глядзіце тут, дзяліцеся меркаваннямі: https://www.youtube.com/watch?v=IB00eFHtAiU
💩 13😁 4👍 3❤ 2🤡 1🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пуцін заяўляе, што Уладзімір Зяленскі рабіў відэа не ў Купянску, а ў кіламетры ад яго. Але гугл-карты дэманструюць, што гэта не так — стэла, вядома, не ў цэнтры горада, аднак наўпрост на ўездзе, а не недзе ўбок.
І іншае пытанне: то-бок кіраўнік Украіны знаходзіўся літаральна ў некалькіх сотнях метраў ад расійскіх вайскоўцаў, і тыя нічога не зрабілі?
🤡 35😁 11❤ 3💊 2
