ch
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

前往频道在 Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

显示更多
2025 年数字统计snowflakes fon
card fon
8 891
订阅者
-424 小时
-157
+2830
帖子存档
照片不可用在 Telegram 中显示
Украіна ведае, дзе будзе размешчаны "Арэшнік". А распавядзе пра гэта іншым.
"Завяршаецца перамяшчэнне "Арэшніка" на тэрыторыю Беларусі. Мы разумеем, дзе гэта будзе, дзе будзе размяшчэнне. Мы інфармацыю перадаём нашым партнёрам. Думаю, партнёры самі могуць ацаніць гэтую пагрозу і зразумець, як ім на гэта рэагаваць", — сказаў сёння ў Варшаве прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Ён нагадаў, што Расія ўжо ўжывала "Арэшнікі" супраць Украіны, "але мы разумеем, як з гэтым змагацца". Калі ў Беларусь прывязуць "Арэшнік", гэта значыць, мы ўжо ядзерная дзяржава? Спойлер: не
显示全部...
👍 17🔥 4🤣 3🥱 2 1
01:03
视频不可用在 Telegram 中显示
200 гектараў зямлі, прыватныя інвестары. Лукашэнка сабраўся будаваць у Амане "беларускі турыстычны аб'ект". Далучыцца, па яго словах, гатовы арабскі мільярдэр, які "падбіраў" праект "Паўночны бераг" за братамі Карычамі. Пасля візіту Лукашэнкі ў Аман шэраг экспертаў, у тым ліку прадстаўніца АПК Аліса Рыжычэнка, выказвалі думку, што ягоная мэта — ізноў хаваць грошы сям'і. Велічэзнае будаўніцтва выглядае для такіх мэтаў ідэальна. Асабліва з прыцягненнем "прыватнага інвестара" з Эміратаў, дзе, як таксама казалі шэраг аналітыкаў, могуць быць асноўныя актывы Лукашэнак. Ці ўсё гэта можа быць проста канспіралогіяй і ў беларусаў з'явіца санаторый на беразе Індыйскага акіяну. Як лічыце?
显示全部...
1219 (1).mp413.30 MB
🤡 22🤬 14🤮 4😁 2🍌 1🖕 1💊 1
照片不可用在 Telegram 中显示
"Гэта выгадна Лукашэнку". Так былы кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс пракаментаваў рашэнне перадаць ахову Святланы Ціханоўскай паліцыі. "Нам трэба паглядзець на рэальную сітуацыю. Відавочна, што Святлана нязручная для рэжыму, і вы, верагодна, памятаеце, колькі разоў тагачасны дырэктар ДДБ [Дэпартамента дзяржаўнай] Яўнішкіс папярэджваў пра тое, колькі агентаў, звязаных з рэжымам і дзейных у Літве, лагічна ўяўляюць небяспеку для Святланы і яе дзейнасці ў Літве. Менавіта таму была неабходная абарона", — сказаў Ландсбергіс ELTA. Палітык падкрэсліў, што з тых часоў сітуацыя не палепшылася, а стала толькі горшай. Таксама Ландсбергіс выказаўся пра магчымы пераезд Офіса.
"Яна павінна ацаніць сітуацыю з бяспекай, бяспечна ёй знаходзіцца ў Літве ці не. Але рашэнне ўрада, перш за ўсё, выгадае Лукашэнку".
显示全部...
💯 30🙏 14😁 6 5🤡 3👍 2😢 2🤔 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Украіна і Польшча падабраліся да вырашэння найбольш складанай у адносінах паміж краінамі тэм. Гаворка ідзе пра эксгумацыі ахвяр Валынскай разні 1943-га. "Польскі бок хоча паскорыць іх. Украінскі бок гатовы іх правесці. Гэта не заявы, а канкрэтныя дзеянні", — сказаў Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з польскім калегам Каралем Наўроцкім.
"Мы даем Расіі нагоду паспрабаваць нас раздзяліць", — дадаў Наўроцкі.
Забойствы этнічных палякаў на Валыні вызнаныя генацыдам польскім Сеймам. Ва Украіне з такім тэрмінам не пагаджаюцца. Спрэчкі вакол магчымых прычын тых падзей ідуць дагэтуль.
显示全部...
🙏 25 12👌 2👍 1🤡 1
09:23
视频不可用在 Telegram 中显示
"Спадзяюся, яшчэ крыху — і пабачымся!" З'явілася відэа размовы Святланы Ціханоўскай з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай.
显示全部...
2025-12-19 13.19.35.mp4180.30 MB
98🤡 57💩 10👍 4 1🤮 1🥴 1
Папярэднік Шведа кіраваў Вярхоўным судом амаль 29 гадоў. 83-гадовы Валянцін Сукала наўрад ці атрымае новую пасаду і зможа адпачыць на пенсіі пасля шматгадовай працы па знішчэнні незалежнасці судовай сістэмы. Яшчэ раней Сукала кіраваў міністэрствам юстыцыі — то бок пры ім адбыліся адразу два лукашэнкаўскія рэферэндумы.
显示全部...
💩 50🤮 13 2
Змагар з генацыдам Андрэй Швед прызначаны кіраўніком Вярхоўнага суда. За яго кандыдатуру "прагаласавалі" на УНС. Ніякага досведу працы ў судовай вертыкалі Швед не мае.
显示全部...
💩 50🤡 18😁 4🤮 3 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Святлана Ціханоўская сазванілася з Марыяй Калеснікавай і Віктарам Бабарыкам, паведамілі ў прэс-службе дэмлідаркі.
显示全部...
54🤡 53👍 6🔥 6🤮 5😁 2🤔 2👎 1
02:04
视频不可用在 Telegram 中显示
Які нацыянальны міф у беларусаў? Пра гэта ў праграме "Ідэя Х" на @euroradio паразважаў сацыёлаг Філіп Біканаў. Глядзець цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=UPHTbGyBhK0
显示全部...
251218_ADD03_ADD_Філіп Біканаў 1x1.mp414.12 MB
13👍 3💩 2
Казкі Лукашэнкі з УНС: чым дыхае пратухлая вярхушка "вертыкалі ўлады"? Абмяркоўваем важныя беларускія тэмы ў сусветным кантэксце з блогерам Аляксандрам Кныровічам На Усебеларускім народным сходзе 2025 года Лукашэнка гаварыў пра "збеглых" нашмат больш, чым звычайна. Ну не даюць яму спакойна спаць беларусы, якія з'ехалі за мяжу! Адначасова выраслі патрабаванні да беларусаў, што застаюцца жыць у Беларусі. Медыкам трэба прырасці да месцаў, куды іх размеркавалі, жанчынам — нараджаць траіх дзяцей і больш, а дрэваапрацоўцы, у "мадэрнізацыю" якой 15 гадоў таму ўбухалі $1 млрд, нарэшце стаць прыбытковай. Усё гэта, а таксама трывожны міжнародны кантэкст абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Мы, дарэчы, прыдумалі назву для гэтых штотыднёвых стрымаў: "Дарагая Беларусь!". Як вам? Глядзіце тут, дзяліцеся меркаваннямі: https://www.youtube.com/watch?v=IB00eFHtAiU
显示全部...
💩 13😁 4👍 3 2🤡 1🤝 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Пуцін заяўляе, што Уладзімір Зяленскі рабіў відэа не ў Купянску, а ў кіламетры ад яго. Але гугл-карты дэманструюць, што гэта не так — стэла, вядома, не ў цэнтры горада, аднак наўпрост на ўездзе, а не недзе ўбок. І іншае пытанне: то-бок кіраўнік Украіны знаходзіўся літаральна ў некалькіх сотнях метраў ад расійскіх вайскоўцаў, і тыя нічога не зрабілі?
显示全部...
🤡 35😁 11 3💊 2
00:09
视频不可用在 Telegram 中显示
Уладзімір Зяленскі ўпершыню сустрэўся з новым прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім.
显示全部...
наўроцкі.mp41.81 MB
👍 48 6🔥 6🤡 2🥰 1😁 1🤔 1
照片不可用在 Telegram 中显示
На базе польскай СПА затрымалі п'янага беларуса. Цяпер пракуратура спрабуе высветліць, як ён апынуўся на вайсковым аб'екце. Інцыдэнт здарыўся яшчэ ў другой палове лістапада, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Паведамляецца, што позна 23 лістапада ўвечары на базе СПА заўважылі трох пабочных асоб. Затрымаць патруль здолеў толькі аднаго з іх — грамадзяніна Беларусі. Мужчына быў п'яны — ён казаў, быццам заблукаў і не ведаў, што знаходзіцца на вайсковым аб'екце. У яго мабільніку аказалася фота марскога порта. Таксама выявілі сведчанні, што ён шукаў нейкую пасылку. Як мужчына трапіў на тэрыторыю вайсковай базы — невядома: слядоў, якія паказваюць на ягоны шлях, не знайшлі.
显示全部...
😁 16🤬 12😐 2 1
照片不可用在 Telegram 中显示
На афіцыйным пасведчанні Лукашэнкі як дэлегата УНС — фота 20-гадовай даўніны. Упершыню гэты здымак прадэманстравалі на выбарах 2006-га. Больш актуальных партрэтаў, верагодна, не знайшлі.
显示全部...
😁 40💩 20🤡 12 2💊 2🤮 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Еўрасаюз выдасць Украіне крэдыт у 90 млрд еўра. Але не за кошт расійскіх актываў. Еўрасавет вырашыў даць вялікую пазыку пад забеспячэнне бюджэтных сродкаў ЕС, самі грошы будуць знойдзеныя на рынках капіталу. Ідэя выдаць крэдыт пад забеспячэнне расійскіх замарожаных актываў правалілася, з ёй не былі згодныя некалькі краін, а дзеля такога рашэнне патрэбны быў кансэнсус. Сярод аргументаў крытыкаў варыянту — гэта можа негатыўна паўплываць на давер да ЕС на рынку і прывесці да негатыўных наступстваў. У схеме фінансавання Украіны праз крэдыт не будуць удзельнічаць Венгрыя, Славакія і Чэхія. Расійскія актывы застануцца замарожанымі да таго часу, пакуль не скончыцца вайна і Украіне не будзе выплачана кампенсацыя. Адпаведна, крэдыт афіцыйны Кіеў пачне выплачваць пасля атрымання рэпарацый.
显示全部...
17👏 12👍 9🤡 6🙏 3🤔 2😁 1
照片不可用在 Telegram 中显示
ЗША прыпыняюць латарэю грын кард. Пра гэта паведаміла міністарка ўнутраных спраў краіны Крысці Ноэм. Нагода для спынення візавай латарэі — па ёй у ЗША ў 2017-м трапіў чалавек, якога падазраюць у страляніне ва Універсітэце Браўна на гэтым тыдні. Латарэя Green Card дазваляла людзям атрымаць візу DV1. Праграма існуе з 1970-х, кожны год магчымасць пераехаць у ЗША і праз пяць гадоў атрымаць грамадзянства мелі каля 50 тысяч чалавек у свеце. У Беларусі шанец на выйгрыш звычайна мае адна на 50-60 анкет.
显示全部...
🤬 18👌 8🤡 5😢 4🤷‍♂ 2🤷‍♀ 1👍 1👎 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Літва не вяртае Святлане Ціханоўскай ахову ўзроўню кіраўніцтва краіны. Цяпер гэтым будзе займацца паліцыя.
"Магу пацвердзіць, што паліцыя бярэ на сябе ахову Ціханоўскай", — сказаў BNS прэс-сакратар Дэпартамента паліцыі Рамунас Матаніс.
Па словах Матанісу, інфармацыя пра рэжым аховы дэмлідаркі не будзе публічнай. Нядаўна з'яўлялася інфармацыя пра магчымы перазезд Офіса з Літвы ў Польшчу праз змены ў сістэме аховы. Дарадца дэмлідаркі Франак Вячорка на той момант падрэксліваў, што пра змены рана казаць і заклікаў "не драматызаваць".
显示全部...
🤬 21👍 12👎 6 3😁 3🤔 3🤣 2🤷‍♂ 1👏 1
А вось тут можна паглядзець падзеі Плошчы-2010 на відэа.
显示全部...
28🔥 4👍 1💩 1
Роўна 15 гадоў таму адбылася другая ў гісторыі Беларусі Польшча. Беларусы выйшлі на пратэст пасля сфальсіфікаваных выбараў-2010. Акцыю жорстка разагналі.
显示全部...
58👍 12🤡 1