Еўрарадыё | Еврорадио
前往频道在 Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
显示更多2025 年数字统计

8 892
订阅者
-424 小时
-157 天
+2830 天
帖子存档
照片不可用在 Telegram 中显示
ЗША прыпыняюць латарэю грын кард. Пра гэта паведаміла міністарка ўнутраных спраў краіны Крысці Ноэм.
Нагода для спынення візавай латарэі — па ёй у ЗША ў 2017-м трапіў чалавек, якога падазраюць у страляніне ва Універсітэце Браўна на гэтым тыдні.
Латарэя Green Card дазваляла людзям атрымаць візу DV1. Праграма існуе з 1970-х, кожны год магчымасць пераехаць у ЗША і праз пяць гадоў атрымаць грамадзянства мелі каля 50 тысяч чалавек у свеце. У Беларусі шанец на выйгрыш звычайна мае адна на 50-60 анкет.
🤬 18👌 8🤡 5😢 4🤷♂ 2🤷♀ 1👍 1👎 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Літва не вяртае Святлане Ціханоўскай ахову ўзроўню кіраўніцтва краіны. Цяпер гэтым будзе займацца паліцыя.
"Магу пацвердзіць, што паліцыя бярэ на сябе ахову Ціханоўскай", — сказаў BNS прэс-сакратар Дэпартамента паліцыі Рамунас Матаніс.Па словах Матанісу, інфармацыя пра рэжым аховы дэмлідаркі не будзе публічнай. Нядаўна з'яўлялася інфармацыя пра магчымы перазезд Офіса з Літвы ў Польшчу праз змены ў сістэме аховы. Дарадца дэмлідаркі Франак Вячорка на той момант падрэксліваў, што пра змены рана казаць і заклікаў "не драматызаваць".
🤬 21👍 12👎 6❤ 3😁 3🤔 3🤣 2🤷♂ 1👏 1
Роўна 15 гадоў таму адбылася другая ў гісторыі Беларусі Польшча. Беларусы выйшлі на пратэст пасля сфальсіфікаваных выбараў-2010. Акцыю жорстка разагналі.
❤ 58👍 12🤡 1
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 18 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:25 Ранак у Варшаве: беларусы сустрэлі Бабарыку, Калеснікаву, Знака, Федуту і яшчэ шмат палітвязняў
17:25 Навіны спорту
19:48 Уладзімір Золкін пра тое, чаму пытаўся ў Віктара Бабарыка пра Крым
29:29 Навіны шоу-бізу
32:48 Ці будуць у Новай Беларусі бясплатныя медыцына і адукацыя?
251218 EUROZOOM.mp324.38 MB
❤ 7🥴 1
01:57
视频不可用在 Telegram 中显示
Прыватная ўласнасць на зямлю ў Беларусі: за і супраць. Як можна вырашыць гэтае пытанне ў будучыні?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=hpvXQp28R20
251218_ADD02_ADD_Аліса Рыжычэнка 1x1.mp413.31 MB
🤡 10👍 6❤ 5🖕 2😁 1
00:26
视频不可用在 Telegram 中显示
Лукашэнка працытаваў адказ Джона Коўла на твіт @euroradio. І тым самым прызнаў, што ніякай яго, Лукашэнкі, заслугі ў вызваленні беларускіх палітвязняў няма.
Учора прадстаўнік Дональда Трампа напісаў, што вызваленне беларускіх палітвязняў — гэта на 100% заслуга ЗША.
IMG_1205.MOV9.83 MB
😁 33💯 4
照片不可用在 Telegram 中显示
Наеўся "прэзідэнцтва", але ёсць нюанс. Лукашэнка сёння заявіў, што вечна не можа быць прэзідэнтам.
Самы час прыгадаць ягоныя цытаты пра тое, як ён здаволіўся ўладай.
Чытаць тут: euroradio.fm/naeusya-prezidenctva-zgadvaem-cytaty-lukashenki-pra-toe-yak-yon-zdavoliusya-uladay
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤡 35😁 6💩 5❤ 2🙏 1
04:36
视频不可用在 Telegram 中显示
Якое месца Расіі ў будучыні Беларусі?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.
Дарэчы, яе прапановы па эканамічных рэформах Беларусі сёння падчас свайго выступу на Усебеларускім народным сходзе пракаментаваў Лукашэнка. Раіць такі кантэнт не будзем. Лепей паглядзіце цалкам наш стрым са спадарыняй Рыжычэнка: https://www.youtube.com/watch?v=hpvXQp28R20
251218_ADD01_ADD_Аліса Рыжычэнка 1x1.mp431.49 MB
👍 16❤ 3💩 3😁 2🥴 2💅 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Лукашэнка сцвярджае, што ў Беларусь ужо прывезлі "Арэшнік". Так яно ці не — пакуль невядома, але прапануем пачытаць наш тэкст па тэме:
Калі ў Беларусь прывязуць "Арэшнік", гэта значыць, мы ўжо ядзерная дзяржава? Спойлер: не
🤡 29👍 3❤ 1🤮 1
Рубрыка "Лайфхакі для публічных выступаў". Калі дрэнна бачыце, але не хочаце апранаць акуляры ці лінзы, то проста выкарыстоўвайце вялікі шрыфт на паперцы.
😁 36🤡 23💩 10🤣 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Як у Варшаве арганізаваная дапамога вызваленым палітвязням? Пра гэта даведалася @euroradio, калі сустракала іх у польскай сталіцы.
Практычна ва ўсіх праблемы з зубамі.Чытаць тут: https://euroradio.fm/yak-arganizavanaya-dapamoga-vyzvalenym-palitychnym-vyaznyam-u-varshave A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
❤ 32👍 1💩 1
00:32
视频不可用在 Telegram 中显示
Лукашэнка сцвярджае пра забойства “БЧБшніка”. Апазіцыянер нібыта параніў трох сілавікоў.
Ліквідавалі.
IMG_1201.MP425.60 MB
🤬 64💊 18😁 7🤡 3😨 2❤ 1👏 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ назваў краіны, якія не падтрымліваюць уступленне Украіны ў Альянс. Ён іх пералічыў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам абароны Польшчы Уладзіславам Касіняк-Камышам:
На саміце ў Вашынгтоне ў мінулым годзе саюзнікі дамовіліся аб незваротнасці шляху ўступлення Украіны ў NATO. Аднак ёсць і практычны аспект. Ён заключаецца ў тым, што некалькі саюзнікаў прама заяўляюць, што не дадуць сваёй згоды на ўступленне Украіны. Гэта такія краіны, як Венгрыя, ЗША і Славакія, а магчыма, і яшчэ некалькі дзяржаў.
🤬 27👍 4😁 1🌭 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Польскі банк РКО разблакаваў рахунак беларусцы без ВНЖ. Як у яе гэта атрымалася?
Пра гэты выпадак піша выданне @mostmediaio
👍 22🙏 10🤡 1
照片不可用在 Telegram 中显示
У Польшчы падвялі вынікі працы памежных пунктаў пропуску Кузніца і Баброўнікі за месяц з дня іх адкрыцця. Адмову ва ўездзе на абодвух пераходах атрымалі за гэты час 23 чалавекі.
Памежнікі кажуць, што гэтыя людзі не адпавядалі патрабаванням уезду і знаходжання ў Польшчы, але дэталёвых прычынаў не называюць.
🔥 9👍 1
00:48
视频不可用在 Telegram 中显示
— Як вы сябе адчуваеце?
— Я яшчэ здольны падыйсці да прыгожай жанчыны і пацалаваць ёй руку.
Ужо былы палітвязень Аляксандр Фядута па прыбыцці ў Варшаву распавёў @euroradio пра стан свайго здароўя.
video_2025-12-18_16-12-24.mp49.44 MB
🔥 43👍 26❤ 21❤🔥 5🤡 3🌭 1💘 1
00:42
视频不可用在 Telegram 中显示
Польскія спецслужбы стварылі спецыяльны Telegram-бот. Праз яго можна ананімна паведаміць пра спробы дыверсій ці вярбоўкі замежнымі службамі.
Бот даступны тут: @ABW_STOPdywersji_bot
ssstwitter.com_1766063086885.mp410.32 MB
👍 32❤ 7🔥 3🖕 1
01:28
视频不可用在 Telegram 中显示
"Новае грамадства немагчыма пабудаваць праз гвалт. Толькі праз гвалт да ворага, праз міласэрнасць". Былая палітзняволеная Алена Гнаук распавяла @euroradio пра свае метады палітычнай барацьбы. І падзялілася ўражаннямі ад разбурэнняў, якія вайна прынесла ва Украіну.
Гнаук асудзілі на "хатнюю хімію" па "карагоднай справе" ў Брэсце, а пасля абвінавацілі ў парушэнні ўмоваў адбывання пакарання. Новы прысуд — 4,5 гады калоніі — яна выслухала, калі ёй ужо споўнілася 65.
13 снежня 2025 года актывістку вызвалілі і вывезлі ва Украіну. Цяпер яна на тэрыторыі Еўрасаюза.
Алена Гнаук +.mp412.48 MB
❤ 64🤡 22🙏 3💩 2👍 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ўжо едуць з Польшчы ў Нямеччыну. Разам з імі знаходзіцца нямецкі амбасадар, паведамляе @belsat.
Ён сустракаў беларускіх палітвязняў у Варшаве ўночы на 18 снежня.
Франак Вячорка паведаміў, што агулам у Польшчу і далей транзітам у іншыя краіны едуць 89 палітвязняў (з ліку тых, якіх у суботу вывезлі ва Украіну). У Літву прыехалі яшчэ 20.
🤡 46❤ 28👍 10💩 4😁 1🖕 1
