Еўрарадыё | Еврорадио
Kanalga Telegram’da o‘tish
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Ko'proq ko'rsatish2025 yil raqamlarda

8 888
Obunachilar
-424 soatlar
-157 kunlar
+2830 kunlar
Postlar arxiv
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская сазванілася з Марыяй Калеснікавай і Віктарам Бабарыкам, паведамілі ў прэс-службе дэмлідаркі.
❤ 54🤡 53👍 6🔥 6🤮 5😁 2🤔 2👎 1
02:04
Video unavailableShow in Telegram
Які нацыянальны міф у беларусаў? Пра гэта ў праграме "Ідэя Х" на @euroradio паразважаў сацыёлаг Філіп Біканаў.
Глядзець цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=UPHTbGyBhK0
251218_ADD03_ADD_Філіп Біканаў 1x1.mp414.12 MB
❤ 13👍 3💩 2
Казкі Лукашэнкі з УНС: чым дыхае пратухлая вярхушка "вертыкалі ўлады"? Абмяркоўваем важныя беларускія тэмы ў сусветным кантэксце з блогерам Аляксандрам Кныровічам
На Усебеларускім народным сходзе 2025 года Лукашэнка гаварыў пра "збеглых" нашмат больш, чым звычайна. Ну не даюць яму спакойна спаць беларусы, якія з'ехалі за мяжу!
Адначасова выраслі патрабаванні да беларусаў, што застаюцца жыць у Беларусі. Медыкам трэба прырасці да месцаў, куды іх размеркавалі, жанчынам — нараджаць траіх дзяцей і больш, а дрэваапрацоўцы, у "мадэрнізацыю" якой 15 гадоў таму ўбухалі $1 млрд, нарэшце стаць прыбытковай.
Усё гэта, а таксама трывожны міжнародны кантэкст абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Мы, дарэчы, прыдумалі назву для гэтых штотыднёвых стрымаў: "Дарагая Беларусь!". Як вам?
Глядзіце тут, дзяліцеся меркаваннямі: https://www.youtube.com/watch?v=IB00eFHtAiU
💩 13😁 4👍 3❤ 2🤡 1🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пуцін заяўляе, што Уладзімір Зяленскі рабіў відэа не ў Купянску, а ў кіламетры ад яго. Але гугл-карты дэманструюць, што гэта не так — стэла, вядома, не ў цэнтры горада, аднак наўпрост на ўездзе, а не недзе ўбок.
І іншае пытанне: то-бок кіраўнік Украіны знаходзіўся літаральна ў некалькіх сотнях метраў ад расійскіх вайскоўцаў, і тыя нічога не зрабілі?
🤡 35😁 11❤ 3💊 2
00:09
Video unavailableShow in Telegram
Уладзімір Зяленскі ўпершыню сустрэўся з новым прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім.
наўроцкі.mp41.81 MB
👍 48❤ 6🔥 6🤡 2🥰 1😁 1🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
На базе польскай СПА затрымалі п'янага беларуса. Цяпер пракуратура спрабуе высветліць, як ён апынуўся на вайсковым аб'екце.
Інцыдэнт здарыўся яшчэ ў другой палове лістапада, але пра яго стала вядома толькі цяпер.
Паведамляецца, што позна 23 лістапада ўвечары на базе СПА заўважылі трох пабочных асоб. Затрымаць патруль здолеў толькі аднаго з іх — грамадзяніна Беларусі. Мужчына быў п'яны — ён казаў, быццам заблукаў і не ведаў, што знаходзіцца на вайсковым аб'екце.
У яго мабільніку аказалася фота марскога порта. Таксама выявілі сведчанні, што ён шукаў нейкую пасылку. Як мужчына трапіў на тэрыторыю вайсковай базы — невядома: слядоў, якія паказваюць на ягоны шлях, не знайшлі.
😁 16🤬 12😐 2❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
На афіцыйным пасведчанні Лукашэнкі як дэлегата УНС — фота 20-гадовай даўніны. Упершыню гэты здымак прадэманстравалі на выбарах 2006-га.
Больш актуальных партрэтаў, верагодна, не знайшлі.
😁 40💩 20🤡 12❤ 2💊 2🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
Еўрасаюз выдасць Украіне крэдыт у 90 млрд еўра. Але не за кошт расійскіх актываў.
Еўрасавет вырашыў даць вялікую пазыку пад забеспячэнне бюджэтных сродкаў ЕС, самі грошы будуць знойдзеныя на рынках капіталу.
Ідэя выдаць крэдыт пад забеспячэнне расійскіх замарожаных актываў правалілася, з ёй не былі згодныя некалькі краін, а дзеля такога рашэнне патрэбны быў кансэнсус. Сярод аргументаў крытыкаў варыянту — гэта можа негатыўна паўплываць на давер да ЕС на рынку і прывесці да негатыўных наступстваў.
У схеме фінансавання Украіны праз крэдыт не будуць удзельнічаць Венгрыя, Славакія і Чэхія.
Расійскія актывы застануцца замарожанымі да таго часу, пакуль не скончыцца вайна і Украіне не будзе выплачана кампенсацыя. Адпаведна, крэдыт афіцыйны Кіеў пачне выплачваць пасля атрымання рэпарацый.
❤ 17👏 12👍 9🤡 6🙏 3🤔 2😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
ЗША прыпыняюць латарэю грын кард. Пра гэта паведаміла міністарка ўнутраных спраў краіны Крысці Ноэм.
Нагода для спынення візавай латарэі — па ёй у ЗША ў 2017-м трапіў чалавек, якога падазраюць у страляніне ва Універсітэце Браўна на гэтым тыдні.
Латарэя Green Card дазваляла людзям атрымаць візу DV1. Праграма існуе з 1970-х, кожны год магчымасць пераехаць у ЗША і праз пяць гадоў атрымаць грамадзянства мелі каля 50 тысяч чалавек у свеце. У Беларусі шанец на выйгрыш звычайна мае адна на 50-60 анкет.
🤬 18👌 8🤡 5😢 4🤷♂ 2🤷♀ 1👍 1👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Літва не вяртае Святлане Ціханоўскай ахову ўзроўню кіраўніцтва краіны. Цяпер гэтым будзе займацца паліцыя.
"Магу пацвердзіць, што паліцыя бярэ на сябе ахову Ціханоўскай", — сказаў BNS прэс-сакратар Дэпартамента паліцыі Рамунас Матаніс.Па словах Матанісу, інфармацыя пра рэжым аховы дэмлідаркі не будзе публічнай. Нядаўна з'яўлялася інфармацыя пра магчымы перазезд Офіса з Літвы ў Польшчу праз змены ў сістэме аховы. Дарадца дэмлідаркі Франак Вячорка на той момант падрэксліваў, што пра змены рана казаць і заклікаў "не драматызаваць".
🤬 21👍 12👎 6❤ 3😁 3🤔 3🤣 2🤷♂ 1👏 1
Роўна 15 гадоў таму адбылася другая ў гісторыі Беларусі Польшча. Беларусы выйшлі на пратэст пасля сфальсіфікаваных выбараў-2010. Акцыю жорстка разагналі.
❤ 58👍 12🤡 1
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 18 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:25 Ранак у Варшаве: беларусы сустрэлі Бабарыку, Калеснікаву, Знака, Федуту і яшчэ шмат палітвязняў
17:25 Навіны спорту
19:48 Уладзімір Золкін пра тое, чаму пытаўся ў Віктара Бабарыка пра Крым
29:29 Навіны шоу-бізу
32:48 Ці будуць у Новай Беларусі бясплатныя медыцына і адукацыя?
251218 EUROZOOM.mp324.38 MB
❤ 7🥴 1
01:57
Video unavailableShow in Telegram
Прыватная ўласнасць на зямлю ў Беларусі: за і супраць. Як можна вырашыць гэтае пытанне ў будучыні?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=hpvXQp28R20
251218_ADD02_ADD_Аліса Рыжычэнка 1x1.mp413.31 MB
🤡 10👍 6❤ 5🖕 2😁 1
00:26
Video unavailableShow in Telegram
Лукашэнка працытаваў адказ Джона Коўла на твіт @euroradio. І тым самым прызнаў, што ніякай яго, Лукашэнкі, заслугі ў вызваленні беларускіх палітвязняў няма.
Учора прадстаўнік Дональда Трампа напісаў, што вызваленне беларускіх палітвязняў — гэта на 100% заслуга ЗША.
IMG_1205.MOV9.83 MB
😁 33💯 4
Photo unavailableShow in Telegram
Наеўся "прэзідэнцтва", але ёсць нюанс. Лукашэнка сёння заявіў, што вечна не можа быць прэзідэнтам.
Самы час прыгадаць ягоныя цытаты пра тое, як ён здаволіўся ўладай.
Чытаць тут: euroradio.fm/naeusya-prezidenctva-zgadvaem-cytaty-lukashenki-pra-toe-yak-yon-zdavoliusya-uladay
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤡 35😁 6💩 5❤ 2🙏 1
04:36
Video unavailableShow in Telegram
Якое месца Расіі ў будучыні Беларусі?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.
Дарэчы, яе прапановы па эканамічных рэформах Беларусі сёння падчас свайго выступу на Усебеларускім народным сходзе пракаментаваў Лукашэнка. Раіць такі кантэнт не будзем. Лепей паглядзіце цалкам наш стрым са спадарыняй Рыжычэнка: https://www.youtube.com/watch?v=hpvXQp28R20
251218_ADD01_ADD_Аліса Рыжычэнка 1x1.mp431.49 MB
👍 16❤ 3💩 3😁 2🥴 2💅 1
Photo unavailableShow in Telegram
Лукашэнка сцвярджае, што ў Беларусь ужо прывезлі "Арэшнік". Так яно ці не — пакуль невядома, але прапануем пачытаць наш тэкст па тэме:
Калі ў Беларусь прывязуць "Арэшнік", гэта значыць, мы ўжо ядзерная дзяржава? Спойлер: не
🤡 29👍 3❤ 1🤮 1
Рубрыка "Лайфхакі для публічных выступаў". Калі дрэнна бачыце, але не хочаце апранаць акуляры ці лінзы, то проста выкарыстоўвайце вялікі шрыфт на паперцы.
😁 36🤡 23💩 10🤣 2
Photo unavailableShow in Telegram
Як у Варшаве арганізаваная дапамога вызваленым палітвязням? Пра гэта даведалася @euroradio, калі сустракала іх у польскай сталіцы.
Практычна ва ўсіх праблемы з зубамі.Чытаць тут: https://euroradio.fm/yak-arganizavanaya-dapamoga-vyzvalenym-palitychnym-vyaznyam-u-varshave A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
❤ 32👍 1💩 1
