Еўрарадыё | Еврорадио
Open in Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
Show more2025 year in numbers

8 886
Subscribers
-424 hours
-157 days
+2830 days
Posts Archive
Photo unavailableShow in Telegram
Украіна і Польшча падабраліся да вырашэння найбольш складанай у адносінах паміж краінамі тэм. Гаворка ідзе пра эксгумацыі ахвяр Валынскай разні 1943-га.
"Польскі бок хоча паскорыць іх. Украінскі бок гатовы іх правесці. Гэта не заявы, а канкрэтныя дзеянні", — сказаў Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з польскім калегам Каралем Наўроцкім.
"Мы даем Расіі нагоду паспрабаваць нас раздзяліць", — дадаў Наўроцкі.Забойствы этнічных палякаў на Валыні вызнаныя генацыдам польскім Сеймам. Ва Украіне з такім тэрмінам не пагаджаюцца. Спрэчкі вакол магчымых прычын тых падзей ідуць дагэтуль.
🙏 25❤ 12👌 2👍 1🤡 1
09:23
Video unavailableShow in Telegram
"Спадзяюся, яшчэ крыху — і пабачымся!" З'явілася відэа размовы Святланы Ціханоўскай з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай.
2025-12-19 13.19.35.mp4180.30 MB
❤ 98🤡 57💩 10👍 4☃ 1🤮 1🥴 1
Папярэднік Шведа кіраваў Вярхоўным судом амаль 29 гадоў. 83-гадовы Валянцін Сукала наўрад ці атрымае новую пасаду і зможа адпачыць на пенсіі пасля шматгадовай працы па знішчэнні незалежнасці судовай сістэмы.
Яшчэ раней Сукала кіраваў міністэрствам юстыцыі — то бок пры ім адбыліся адразу два лукашэнкаўскія рэферэндумы.
💩 50🤮 13❤ 2
Змагар з генацыдам Андрэй Швед прызначаны кіраўніком Вярхоўнага суда. За яго кандыдатуру "прагаласавалі" на УНС.
Ніякага досведу працы ў судовай вертыкалі Швед не мае.
💩 50🤡 18😁 4🤮 3❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
Святлана Ціханоўская сазванілася з Марыяй Калеснікавай і Віктарам Бабарыкам, паведамілі ў прэс-службе дэмлідаркі.
❤ 54🤡 53👍 6🔥 6🤮 5😁 2🤔 2👎 1
02:04
Video unavailableShow in Telegram
Які нацыянальны міф у беларусаў? Пра гэта ў праграме "Ідэя Х" на @euroradio паразважаў сацыёлаг Філіп Біканаў.
Глядзець цалкам тут: https://www.youtube.com/watch?v=UPHTbGyBhK0
251218_ADD03_ADD_Філіп Біканаў 1x1.mp414.12 MB
❤ 13👍 3💩 2
Казкі Лукашэнкі з УНС: чым дыхае пратухлая вярхушка "вертыкалі ўлады"? Абмяркоўваем важныя беларускія тэмы ў сусветным кантэксце з блогерам Аляксандрам Кныровічам
На Усебеларускім народным сходзе 2025 года Лукашэнка гаварыў пра "збеглых" нашмат больш, чым звычайна. Ну не даюць яму спакойна спаць беларусы, якія з'ехалі за мяжу!
Адначасова выраслі патрабаванні да беларусаў, што застаюцца жыць у Беларусі. Медыкам трэба прырасці да месцаў, куды іх размеркавалі, жанчынам — нараджаць траіх дзяцей і больш, а дрэваапрацоўцы, у "мадэрнізацыю" якой 15 гадоў таму ўбухалі $1 млрд, нарэшце стаць прыбытковай.
Усё гэта, а таксама трывожны міжнародны кантэкст абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Мы, дарэчы, прыдумалі назву для гэтых штотыднёвых стрымаў: "Дарагая Беларусь!". Як вам?
Глядзіце тут, дзяліцеся меркаваннямі: https://www.youtube.com/watch?v=IB00eFHtAiU
💩 13😁 4👍 3❤ 2🤡 1🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
Пуцін заяўляе, што Уладзімір Зяленскі рабіў відэа не ў Купянску, а ў кіламетры ад яго. Але гугл-карты дэманструюць, што гэта не так — стэла, вядома, не ў цэнтры горада, аднак наўпрост на ўездзе, а не недзе ўбок.
І іншае пытанне: то-бок кіраўнік Украіны знаходзіўся літаральна ў некалькіх сотнях метраў ад расійскіх вайскоўцаў, і тыя нічога не зрабілі?
🤡 35😁 11❤ 3💊 2
00:09
Video unavailableShow in Telegram
Уладзімір Зяленскі ўпершыню сустрэўся з новым прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім.
наўроцкі.mp41.81 MB
👍 48❤ 6🔥 6🤡 2🥰 1😁 1🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
На базе польскай СПА затрымалі п'янага беларуса. Цяпер пракуратура спрабуе высветліць, як ён апынуўся на вайсковым аб'екце.
Інцыдэнт здарыўся яшчэ ў другой палове лістапада, але пра яго стала вядома толькі цяпер.
Паведамляецца, што позна 23 лістапада ўвечары на базе СПА заўважылі трох пабочных асоб. Затрымаць патруль здолеў толькі аднаго з іх — грамадзяніна Беларусі. Мужчына быў п'яны — ён казаў, быццам заблукаў і не ведаў, што знаходзіцца на вайсковым аб'екце.
У яго мабільніку аказалася фота марскога порта. Таксама выявілі сведчанні, што ён шукаў нейкую пасылку. Як мужчына трапіў на тэрыторыю вайсковай базы — невядома: слядоў, якія паказваюць на ягоны шлях, не знайшлі.
😁 16🤬 12😐 2❤ 1
Photo unavailableShow in Telegram
На афіцыйным пасведчанні Лукашэнкі як дэлегата УНС — фота 20-гадовай даўніны. Упершыню гэты здымак прадэманстравалі на выбарах 2006-га.
Больш актуальных партрэтаў, верагодна, не знайшлі.
😁 40💩 20🤡 12❤ 2💊 2🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
Еўрасаюз выдасць Украіне крэдыт у 90 млрд еўра. Але не за кошт расійскіх актываў.
Еўрасавет вырашыў даць вялікую пазыку пад забеспячэнне бюджэтных сродкаў ЕС, самі грошы будуць знойдзеныя на рынках капіталу.
Ідэя выдаць крэдыт пад забеспячэнне расійскіх замарожаных актываў правалілася, з ёй не былі згодныя некалькі краін, а дзеля такога рашэнне патрэбны быў кансэнсус. Сярод аргументаў крытыкаў варыянту — гэта можа негатыўна паўплываць на давер да ЕС на рынку і прывесці да негатыўных наступстваў.
У схеме фінансавання Украіны праз крэдыт не будуць удзельнічаць Венгрыя, Славакія і Чэхія.
Расійскія актывы застануцца замарожанымі да таго часу, пакуль не скончыцца вайна і Украіне не будзе выплачана кампенсацыя. Адпаведна, крэдыт афіцыйны Кіеў пачне выплачваць пасля атрымання рэпарацый.
❤ 17👏 12👍 9🤡 6🙏 3🤔 2😁 1
Photo unavailableShow in Telegram
ЗША прыпыняюць латарэю грын кард. Пра гэта паведаміла міністарка ўнутраных спраў краіны Крысці Ноэм.
Нагода для спынення візавай латарэі — па ёй у ЗША ў 2017-м трапіў чалавек, якога падазраюць у страляніне ва Універсітэце Браўна на гэтым тыдні.
Латарэя Green Card дазваляла людзям атрымаць візу DV1. Праграма існуе з 1970-х, кожны год магчымасць пераехаць у ЗША і праз пяць гадоў атрымаць грамадзянства мелі каля 50 тысяч чалавек у свеце. У Беларусі шанец на выйгрыш звычайна мае адна на 50-60 анкет.
🤬 18👌 8🤡 5😢 4🤷♂ 2🤷♀ 1👍 1👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Літва не вяртае Святлане Ціханоўскай ахову ўзроўню кіраўніцтва краіны. Цяпер гэтым будзе займацца паліцыя.
"Магу пацвердзіць, што паліцыя бярэ на сябе ахову Ціханоўскай", — сказаў BNS прэс-сакратар Дэпартамента паліцыі Рамунас Матаніс.Па словах Матанісу, інфармацыя пра рэжым аховы дэмлідаркі не будзе публічнай. Нядаўна з'яўлялася інфармацыя пра магчымы перазезд Офіса з Літвы ў Польшчу праз змены ў сістэме аховы. Дарадца дэмлідаркі Франак Вячорка на той момант падрэксліваў, што пра змены рана казаць і заклікаў "не драматызаваць".
🤬 21👍 12👎 6❤ 3😁 3🤔 3🤣 2🤷♂ 1👏 1
Роўна 15 гадоў таму адбылася другая ў гісторыі Беларусі Польшча. Беларусы выйшлі на пратэст пасля сфальсіфікаваных выбараў-2010. Акцыю жорстка разагналі.
❤ 58👍 12🤡 1
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 18 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:25 Ранак у Варшаве: беларусы сустрэлі Бабарыку, Калеснікаву, Знака, Федуту і яшчэ шмат палітвязняў
17:25 Навіны спорту
19:48 Уладзімір Золкін пра тое, чаму пытаўся ў Віктара Бабарыка пра Крым
29:29 Навіны шоу-бізу
32:48 Ці будуць у Новай Беларусі бясплатныя медыцына і адукацыя?
251218 EUROZOOM.mp324.38 MB
❤ 7🥴 1
01:57
Video unavailableShow in Telegram
Прыватная ўласнасць на зямлю ў Беларусі: за і супраць. Як можна вырашыць гэтае пытанне ў будучыні?
На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка.
Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=hpvXQp28R20
251218_ADD02_ADD_Аліса Рыжычэнка 1x1.mp413.31 MB
🤡 10👍 6❤ 5🖕 2😁 1
00:26
Video unavailableShow in Telegram
Лукашэнка працытаваў адказ Джона Коўла на твіт @euroradio. І тым самым прызнаў, што ніякай яго, Лукашэнкі, заслугі ў вызваленні беларускіх палітвязняў няма.
Учора прадстаўнік Дональда Трампа напісаў, што вызваленне беларускіх палітвязняў — гэта на 100% заслуга ЗША.
IMG_1205.MOV9.83 MB
😁 33💯 4
Photo unavailableShow in Telegram
Наеўся "прэзідэнцтва", але ёсць нюанс. Лукашэнка сёння заявіў, што вечна не можа быць прэзідэнтам.
Самы час прыгадаць ягоныя цытаты пра тое, як ён здаволіўся ўладай.
Чытаць тут: euroradio.fm/naeusya-prezidenctva-zgadvaem-cytaty-lukashenki-pra-toe-yak-yon-zdavoliusya-uladay
А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤡 35😁 6💩 5❤ 2🙏 1
