ch
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

前往频道在 Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

显示更多
2025 年数字统计snowflakes fon
card fon
8 893
订阅者
+1024 小时
+27
+2630
帖子存档
照片不可用在 Telegram 中显示
Як павіншаваць з Раством і Калядамі па-беларуску? Калі вы хочаце павіншаваць блізкіх на роднай мове, мы падрыхтавалі для вас найлепшыя віншаванні, вершы і ідэі для паштовак. Чытаць тут: https://euroradio.fm/vinshavanni-z-rastvom-na-belaruskay-move-vershy-i-pashtouki A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
显示全部...
26🎉 7👍 3🤡 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Расія выкарыстоўвае кітайскія спадарожнікі для ўдараў па аб'ектах энергетыкі Украіны. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі:
Фіксуем павелічэнне сувязей Расіі з тымі суб'ектамі ў Кітаі, якія могуць прадастаўляць даныя касмічнай разведкі. Нажаль, былі карэляцыі паміж здымкамі тэрыторыі Ўкраіны кітайскімі спадарожнікамі і расійскімі трапленнямі па адпаведных аб'ектах энергетыкі. Разглядаем такія выпадкі як дзейнасць, якая дазваляе Расіі зацягваць вайну і рабіць падыходы да дыпламатыі менш сур'ёзнымі.
显示全部...
🤬 29👎 7👍 2 1🎉 1💯 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Джон Коўл зняпраўдзіў словы Валерыя Цапкалы. Той заяўляў, што абмяркоўваў са спецпасланнікам ЗША вызваленне палітвязняў.
Не, ён гэтага не зрабіў. Гэта зрабілі я, прэзідэнт Трамп, Крыс Сміт і выдатная каманда ўрада ЗША.
显示全部...
😁 63🤣 26🤡 6 3🌚 2😐 1🫡 1
照片不可用在 Telegram 中显示
У івацэвіцкай калоніі палітвязняў прымушалі шыць форму для ваенных. Пра гэта пішуць праваабаронцы "Вясны". Апроч формы вязні ш'юць спальныя мяшкі, а ў сталярным цэху выраблялі драўляныя скрыні для боепрыпасаў.
显示全部...
🤬 39👏 2💩 2
照片不可用在 Telegram 中显示
100-годдзе адзначае Віня-Пых. Першую аповесць пра культавага мядзведзіка "Няправільныя пчолы" газета "London Evening News" апублікавала 24 снежня 1925 года. Створаны пісьменнікам Аланам Мілнам і мастаком Эрнэстам Шэпардам, Віня-Пых стаў сімвалам дабрыні, сяброўства і ціхай філасофіі жыцця. За сто гадоў гісторыі пра Віня-Пыха перакладзены на дзясяткі моваў (у тым ліку і на беларускую).
显示全部...
31👍 4💩 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Арыфметыка па-беларуску: за час "памілаванняў" колькасць палітвязняў вырасла. Гэта падлічылі праваабаронцы. Цягам года ў Беларусі былі памілаваныя 342 чалавекі, а палітвязнямі за гэты час сталі 509 чалавек.
显示全部...
🤬 51🤯 4🤣 2 1😢 1💯 1
Збройны барон: што хаваюць на закінутым вайсковым аб’екце пад Мінскам? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар. https://www.youtube.com/watch?v=9E-elgjdaRU
显示全部...
👍 14🤡 7 2
Якім для вярнікаў і святароў быў 2025 год і ці можна казаць, што ўзровень рэпрэсій змяншаецца? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры @euroradio з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч. https://www.youtube.com/watch?v=tgVn-Hgy1iM
显示全部...
🤡 7 4👍 4❤‍🔥 1🤬 1🤩 1
Што зрабіла магчымым вызваленне палітвязняў і чаму працэс ідзе так марудна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова. https://www.youtube.com/watch?v=1EiQQoQg2_I
显示全部...
🤮 20😁 7👍 1🤡 1
Золата імперыі: як выглядае “сямейны бізнес” Лукашэнкі? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае журналістка-расследавальніца "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава. https://www.youtube.com/watch?v=FZ2byN7S5bw
显示全部...
6🔥 6👍 3🤡 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Амерыканскі юрыст Джон Коул падчас перагавораў у Мінску параўнаў міжнародную палітыку са школьнай сталовай. Ён сказаў, што Аляксандр Лукашэнка сядзіць за сталом для няўдачнікаў разам з Паўночнай Карэяй, Іранам і Венесуэлай. Але можа перасесці за "стол для крутых хлопцаў", піша ўплывовае амерыканскае выданне Wall Street Journal. Візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь пачаліся вясной 2025 года. Падчас гэтых перагавораў ЗША прадстаўляў менавіта Джон Коул. Ён ужо тры разы пабываў у Мінску.
显示全部...
🤣 31💩 19😁 7 5👍 2🤔 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі): 13:00 — журналістка-раследавальніца Ксенія Вязнікоўцава 14:00 — экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова 15:00 — экспертка па пытаннях рэгілій Наталля Васілевіч 16:00 — прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
显示全部...
10👍 5💩 3🤡 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Калядкі пра Хрыстова нараджэнне, Казу ды п'яную Каляду: з якімі песнямі ісці калядаваць? @euroradio выбрала пяць калядных песень з розных рэгіёнаў Беларусі, з якімі можна выправіцца па суседзях і павіншаваць іх са Святамі. Чытаць тут: euroradio.fm/kalyadki-pra-hrystova-naradzhenne-kazu-dy-pyanuyu-kalyadu-audyyotekst А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
显示全部...
23💩 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку Расіі, асудзілі на радзіме. У Беларусі Максіма Зезюльчыка прызналі вінаватым у "здрадзе дзяржавы" і "найміцтве", піша @dissidentBY Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а сама крымінальная справа засакрэчаная. Прысуд склаў не менш за 10 гадоў пазбаўлення волі. Вядома, што Зезюльчык ваяваў у складзе прыватнай вайсковай кампаніі "Рэдут". Ва ўкраінскім палоне ён знаходзіўся з верасня 2022 года. У 2024-м Украіна ў межах абмену перадала яго Расіі. Мужчыну затрымалі ў тым жа годзе пры пярэсячэнні мяжы з Беларуссю.
显示全部...
😁 51👏 14💩 4🤔 3🤣 3 1
照片不可用在 Telegram 中显示
У маці Кацярыны Ваданосавай здарылася кровазліццё ў мозг. Пра гэта тэлевядучая і спявачка паведаміла ў Facebook:
У маёй маці кровазліццё ў мозг. Здарыўся сёння інсульт на вачах у Яна. Яны былі ўдвоx дома. Мы прыехалі за 10 хвілін. Маму прааперавалі. Яе паралізавала. Не прыходзіць у свядомасць. Сутаргі. Сказалі, шанцаў мала. Хто можа, памаліцеся.
显示全部...
💔 54😢 33🙏 14 3😁 1😱 1
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 23 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:07 Вызваленні не роўна адліга: калі чакаць пераменаў у Беларусі 18:01 Навіны спорту 21:08 Святлана Ціханоўская — пра Марыю Калеснікаву і мужа 33:41 Навіны шоу-бізу 37:17 Пяткевіч прыдумала, як павялічыць нараджальнасць: ці спрацуе “25 кадр”?
显示全部...
EUROZOOM_251223.mp341.40 MB
👍 3🔥 3
照片不可用在 Telegram 中显示
15 гадоў пазбаўлення волі. Такое пакаранне прысудзілі ва Украіне агенту беларускага КДБ. Як паведамляе пракуратура Валынскай вобласці, 25‑гадовы мужчына ў 2024 годзе пагадзіўся супрацоўнічаць КДБ. Ён фатаграфаваў і здымаў на відэа абарончую інфраструктуру побач з дзяржаўнай мяжой Украіны. Атрыманую інфармацыю ён перадаваў сваім куратарам і атрымліваў за гэта грашовую ўзнагароду на банкаўскую карту. Шпіёнская дзейнасць працягвалася да траўня 2025 года. Суд прызнаў мужчыну вінаватым у дзяржаўнай здрадзе ва ўмовах ваеннага становішча.
显示全部...
👍 28🔥 6 2👎 1😁 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні арганізацыі Барыса Гарэцкага. Яго абвінавачвалі ў харасменце. Вось да якога рашэння прыйшла "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пасля разбіральніцтва:
1. Прызнаць, што дзеянні намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага маглі быць успрынятыя як двухсэнсоўныя і інтэрпрэтаваныя як харасмент. 2. Прыняць меры дысцыплінарнага характару ў дачыненні да Б. Гарэцкага ў выглядзе адхілення яго ад выканання прадстаўнічых і кіруючых функцый тэрмінам на 12 месяцаў.
Цалкам рашэнне можна прачытаць тут.
显示全部...
😁 9💊 9👍 5🤡 4🙈 2👏 1🤔 1
02:09
视频不可用在 Telegram 中显示
Цяпер пра кожнага можна сказаць што заўгодна і яго адменяць феміністкі? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае фемактывістка Наста Базар. Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=7pTeWsuWbGk
显示全部...
б1.mp412.69 MB
💩 11👍 4🤔 2👎 1
照片不可用在 Telegram 中显示
"Сёння правялі ўскрыццё. Вынікі экспертызы будуць праз некалькі месяцаў". Блогер Саша Івулін падзяліўся апошнімі навінамі пра Мікіту Мелказёрава. Мелказёраў раптоўна пайшоў з жыцця ўночы на 21 снежня. Сябры блогера кажуць пра праблемы з сэрцам. Дакладнай інфармацыі пра прычыны смерці пакуль што няма.
显示全部...
💔 57😢 14 7😁 1