uk
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

Відкрити в Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Показати більше
2025 рік у цифрахsnowflakes fon
card fon
8 892
Підписники
+1024 години
+27 днів
+2630 день
Архів дописів
Важныя падзеі і сэнсы серады, 24 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:13 Ці вернуцца ў палітыку Бабарыка і Калеснікава 15:21 Навіны спорту 17:42 Чаму людзей вызваляюць, а пазітыву няма? 26:47 Навіны шоу-бізу 28:57 Які ён — сапраўды беларускі калядны дзед?
Показати все...
EUROZOOM_251224.mp338.31 MB
👍 5 1
00:49
Відео недоступнеДивитись в Telegram
Для ЗША вызваліць 1300 палітвязняў = сканчэнне рэпрэсій у Беларусі. Такое меркаванне ў эфіры @euroradio агучыў прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар. Цалкам стрым тут: https://www.youtube.com/watch?v=9E-elgjdaRU
Показати все...
ж3.mp44.80 MB
💯 19🥴 6👍 2🤔 2🤡 2🔥 1😡 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве. Пра гэта паведаміў блогер Саша Івулін. Мелказёраў раптоўна пайшоў з жыцця ўночы на 21 снежня. Сябры блогера кажуць пра праблемы з сэрцам. Дакладнай інфармацыі пра прычыны смерці пакуль што няма.
Показати все...
💔 68😢 10 4😁 3🙏 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Валер Цапкала адказаў Джону Коулу, які зняпраўдзіў яго словы. Беларускі палітык зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні, і паспрабаваў перавесці стрэлкі на Офіс Святланы Ціханоўскай і "падкантрольныя ёй СМІ".
Праўда. Менавіта гэта я і падкрэсліваў у інтэрв'ю. Прэзідэнт Дональд Трамп быў адзіным кіраўніком дзяржавы, які адгукнуўся на звароты лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і дазволіў вызваліць палітычных зняволеных. Што мяне сапраўды абурыла, дык гэта тое, што так званы Офіс Ціханаўскай праз усе кантраляваныя ёй СМІ прадставіла гэты як вынік уласнай пяцігадовай працы, звёўшы Злучаныя Штаты да проста падтрымліваючай ролі. Дзякуй, Джон Коул, за вашу бліскучую працу. Мы ўпэўненыя, што ўсе палітычныя зняволеныя хутка будуць вызваленыя.
Показати все...
🤡 56💩 11🤣 5😁 2 1👍 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Як павіншаваць з Раством і Калядамі па-беларуску? Калі вы хочаце павіншаваць блізкіх на роднай мове, мы падрыхтавалі для вас найлепшыя віншаванні, вершы і ідэі для паштовак. Чытаць тут: https://euroradio.fm/vinshavanni-z-rastvom-na-belaruskay-move-vershy-i-pashtouki A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Показати все...
26🎉 7👍 3🤡 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Расія выкарыстоўвае кітайскія спадарожнікі для ўдараў па аб'ектах энергетыкі Украіны. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі:
Фіксуем павелічэнне сувязей Расіі з тымі суб'ектамі ў Кітаі, якія могуць прадастаўляць даныя касмічнай разведкі. Нажаль, былі карэляцыі паміж здымкамі тэрыторыі Ўкраіны кітайскімі спадарожнікамі і расійскімі трапленнямі па адпаведных аб'ектах энергетыкі. Разглядаем такія выпадкі як дзейнасць, якая дазваляе Расіі зацягваць вайну і рабіць падыходы да дыпламатыі менш сур'ёзнымі.
Показати все...
🤬 29👎 7👍 2 1🎉 1💯 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Джон Коўл зняпраўдзіў словы Валерыя Цапкалы. Той заяўляў, што абмяркоўваў са спецпасланнікам ЗША вызваленне палітвязняў.
Не, ён гэтага не зрабіў. Гэта зрабілі я, прэзідэнт Трамп, Крыс Сміт і выдатная каманда ўрада ЗША.
Показати все...
😁 63🤣 26🤡 6 3🌚 2😐 1🫡 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У івацэвіцкай калоніі палітвязняў прымушалі шыць форму для ваенных. Пра гэта пішуць праваабаронцы "Вясны". Апроч формы вязні ш'юць спальныя мяшкі, а ў сталярным цэху выраблялі драўляныя скрыні для боепрыпасаў.
Показати все...
🤬 39👏 2💩 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
100-годдзе адзначае Віня-Пых. Першую аповесць пра культавага мядзведзіка "Няправільныя пчолы" газета "London Evening News" апублікавала 24 снежня 1925 года. Створаны пісьменнікам Аланам Мілнам і мастаком Эрнэстам Шэпардам, Віня-Пых стаў сімвалам дабрыні, сяброўства і ціхай філасофіі жыцця. За сто гадоў гісторыі пра Віня-Пыха перакладзены на дзясяткі моваў (у тым ліку і на беларускую).
Показати все...
31👍 4💩 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Арыфметыка па-беларуску: за час "памілаванняў" колькасць палітвязняў вырасла. Гэта падлічылі праваабаронцы. Цягам года ў Беларусі былі памілаваныя 342 чалавекі, а палітвязнямі за гэты час сталі 509 чалавек.
Показати все...
🤬 51🤯 4🤣 2 1😢 1💯 1
Збройны барон: што хаваюць на закінутым вайсковым аб’екце пад Мінскам? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар. https://www.youtube.com/watch?v=9E-elgjdaRU
Показати все...
👍 14🤡 7 2
Якім для вярнікаў і святароў быў 2025 год і ці можна казаць, што ўзровень рэпрэсій змяншаецца? Пра гэта і шмат што іншае мы разважаем у жывым эфіры @euroradio з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч. https://www.youtube.com/watch?v=tgVn-Hgy1iM
Показати все...
🤡 7 4👍 4❤‍🔥 1🤬 1🤩 1
Што зрабіла магчымым вызваленне палітвязняў і чаму працэс ідзе так марудна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі, сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова. https://www.youtube.com/watch?v=1EiQQoQg2_I
Показати все...
🤮 20😁 7👍 1🤡 1
Золата імперыі: як выглядае “сямейны бізнес” Лукашэнкі? На гэтае ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказвае журналістка-расследавальніца "Бюро Медыя" Ксенія Вязнікоўцава. https://www.youtube.com/watch?v=FZ2byN7S5bw
Показати все...
6🔥 6👍 3🤡 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Амерыканскі юрыст Джон Коул падчас перагавораў у Мінску параўнаў міжнародную палітыку са школьнай сталовай. Ён сказаў, што Аляксандр Лукашэнка сядзіць за сталом для няўдачнікаў разам з Паўночнай Карэяй, Іранам і Венесуэлай. Але можа перасесці за "стол для крутых хлопцаў", піша ўплывовае амерыканскае выданне Wall Street Journal. Візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь пачаліся вясной 2025 года. Падчас гэтых перагавораў ЗША прадстаўляў менавіта Джон Коул. Ён ужо тры разы пабываў у Мінску.
Показати все...
🤣 31💩 19😁 7 5👍 2🤔 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на сераду (час пазначаны беларускі): 13:00 — журналістка-раследавальніца Ксенія Вязнікоўцава 14:00 — экспертка па палітычнай камунікацыі Анастасія Касцюгова 15:00 — экспертка па пытаннях рэгілій Наталля Васілевіч 16:00 — прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
Показати все...
10👍 5💩 3🤡 2
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Калядкі пра Хрыстова нараджэнне, Казу ды п'яную Каляду: з якімі песнямі ісці калядаваць? @euroradio выбрала пяць калядных песень з розных рэгіёнаў Беларусі, з якімі можна выправіцца па суседзях і павіншаваць іх са Святамі. Чытаць тут: euroradio.fm/kalyadki-pra-hrystova-naradzhenne-kazu-dy-pyanuyu-kalyadu-audyyotekst А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Показати все...
23💩 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
Беларуса, які ваяваў ва Украіне на баку Расіі, асудзілі на радзіме. У Беларусі Максіма Зезюльчыка прызналі вінаватым у "здрадзе дзяржавы" і "найміцтве", піша @dissidentBY Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а сама крымінальная справа засакрэчаная. Прысуд склаў не менш за 10 гадоў пазбаўлення волі. Вядома, што Зезюльчык ваяваў у складзе прыватнай вайсковай кампаніі "Рэдут". Ва ўкраінскім палоне ён знаходзіўся з верасня 2022 года. У 2024-м Украіна ў межах абмену перадала яго Расіі. Мужчыну затрымалі ў тым жа годзе пры пярэсячэнні мяжы з Беларуссю.
Показати все...
😁 51👏 14💩 4🤔 3🤣 3 1
Фото недоступнеДивитись в Telegram
У маці Кацярыны Ваданосавай здарылася кровазліццё ў мозг. Пра гэта тэлевядучая і спявачка паведаміла ў Facebook:
У маёй маці кровазліццё ў мозг. Здарыўся сёння інсульт на вачах у Яна. Яны былі ўдвоx дома. Мы прыехалі за 10 хвілін. Маму прааперавалі. Яе паралізавала. Не прыходзіць у свядомасць. Сутаргі. Сказалі, шанцаў мала. Хто можа, памаліцеся.
Показати все...
💔 54😢 33🙏 14 3😁 1😱 1
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 23 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:07 Вызваленні не роўна адліга: калі чакаць пераменаў у Беларусі 18:01 Навіны спорту 21:08 Святлана Ціханоўская — пра Марыю Калеснікаву і мужа 33:41 Навіны шоу-бізу 37:17 Пяткевіч прыдумала, як павялічыць нараджальнасць: ці спрацуе “25 кадр”?
Показати все...
EUROZOOM_251223.mp341.40 MB
👍 3🔥 3