ch
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

前往频道在 Telegram

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

显示更多
2025 年数字统计snowflakes fon
card fon
8 888
订阅者
-424 小时
-157
+2830
帖子存档
照片不可用在 Telegram 中显示
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі): 14:00 — сацыёлаг Філіп Біканаў у праграме "Ідэя Х" 15:00 — прадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка Глядзіце стрымы на ютуб-канале Еўрарадыё, задавайце пытанні!
显示全部...
👍 10💩 5🤡 1
00:20
视频不可用在 Telegram 中显示
Сустрэча Марыі Калеснікавай з сястрой. Яны не бачыліся больш за 5 гадоў. Прыкладна а 4-й раніцы 109 палітвязняў, якіх вывезлі ва Украіну, прыбылі ў Варшаву. У польскай сталіцы іх сустракалі родныя і блізкія. Відэа @euroradio
显示全部...
IMG_1194.MOV1.77 MB
63🤮 7👍 5😢 3🥴 2💩 1
Важныя падзеі і сэнсы серады, 17 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ: 01:37 Лукашэнка марыць нарасціць экспарт у Афрыку да 1 млрд долараў. Але ці магчыма гэта ўвогуле? 09:25 Навіны спорту 12:12 Незалежныя медыі — гэта вам не Tinder. Расказваем, ці псуюць журналістаў гранты 26:16 Навіны шоу-бізу 29:32 Мусіў стаць Дзедам Марозам, але трапіў за краты. Гісторыя былога палітвязня Паўла Вінаградава
显示全部...
Eurozoom 251217.mp331.11 MB
6👍 2
照片不可用在 Telegram 中显示
"Гэта было вельмі падобна на спробу праверыць, “свой ці чужы”. Мы папрасілі эксперта па медыях разабраць інтэрв'ю, якое Віктар Бабарыка даў украінскаму блогеру Уладзіміру Золкіну. "Бабарыка шмат разоў кажа, што не ведае сітуацыі": https://euroradio.fm/shto-geta-bylo-razbor-intervyu-babaryki-zolkinu-ad-medyyaeksperta З Беларусі — без VPN
显示全部...
🤡 25🔥 13 9🤷 5👍 4
⚡️ Вызваленыя 13 снежня палітвязні прыедуць у Варшаву ўночы на 18 снежня ці ўжо раніцай. Цяпер яны праходзяць афармленне на мяжы Украіны і Польшчы. Сустрэць іх можна будзе ля Цэнтра Беларускай Салідарнасці ў Варшаве па адрасе: вуліца Алеандруў, 6 (Oleandrów 6). Дакладны час стане вядомы пасля таго, як палітвязні перасякуць мяжу і апынуцца ў Польшчы. "Мы сустракаем людзей, якія вяртаюцца да жыцця пасля гадоў турэмна-палітычнага пераследу. Яны прайшлі вельмі цяжкі шлях, перажылі знясіленне і траўматычны досвед, наступствы якога не знікаюць у дзень вызвалення. Мы звяртаемся да беларусаў і беларусак, да журналістаў і да ўсёй грамадскасці з просьбай быць уважлівымі і асцярожнымі. Важна памятаць, што не для ўсіх сёння свята: побач застаюцца сем’і, чые родныя ўсё яшчэ знаходзяцца за кратамі", — папярэджваюць у Аб'яднаным пераходным кабінеце.
显示全部...
54👍 13🤡 5👎 1
02:12
视频不可用在 Telegram 中显示
Алеся Бяляцкага ўзнагародзілі медалём Аб'яднанага пераходнага кабінета. Вызвалены 13 снежня Нобелеўскі лаўрэат атрымаў узнагароду падчас Каляднага прыёма Святланы Ціханоўскай. Вось кавалачак з яго прамовы: "Трэба дамагацца, каб беларускі рэжым спыніў запалоненне новых палітычных зняволеных, бо інакш гэты гандаль будзе працягвацца бясконца. Трэба дамагацца, каб сітуацыя ў Беларусі змянілася ў лепшы бок, і Беларусь стала сапраўды дэмакратычнай і незалежнай краінай. Нягледзячы на тое, што цяпер мы перажываем нялёгкія, драматычныя, цяжкія часы, і ўвесь беларускі народ цяпер знаходзіцца ў паняволі, я перакананы: нашае імкненне зрабіць Беларусь сапраўды еўрапейскай дасць свой плён".
显示全部...
Алесь Бяляцкі +.mp412.47 MB
72👍 9🔥 4🤡 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Разблакаваў тэлефон, калі быў на допыце — атрымаў на яго шпіёнскую праграму. Стала вядома пра "ResidentBat", з дапамогай якога КДБ ужо чатыры гады сочыць за беларусамі. Шпіёнскае ПА дае доступ да ўсяго. Падрабязней: https://euroradio.fm/dlya-sachennya-praz-telefony-kdb-vykarystouvae-raney-nevyadomuyu-shpiyonskuyu-pragramu З Беларусі — без VPN
显示全部...
🤬 22👏 1😁 1💩 1😡 1
01:41
视频不可用在 Telegram 中显示
"Можна было б з вялікай нацяжкай патлумачыць абсурдныя выказванні адносна вайны, калі б Бабарыка рыхтаваўся да выбараў". Палітолаг Павел Усаў спрабуе зразумець, што адбылося на ўкраінскай прэс-канферэнцыі вызваленых палітвязняў. Ён лічыць, што ўседзець на двух крэслах у Віктара Бабарыкі не атрымаецца: "Сёння ты ці на баку людзей, якія гінуць за сваю айчыну, ці за агрэсара. Трэцяга шляху не існуе". Цалкам сённяшні стрым са спадаром Усавым глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=nKaghYjAFZg
显示全部...
Усаў 1.mp411.49 MB
👍 27💯 21👏 5🤡 4 3💩 3🔥 1🤔 1👌 1
照片不可用在 Telegram 中显示
У Мінску з'явілася сувязь 5G. Пакуль што літаральна на некалькіх вуліцах у цэнтры і ў квартале "Мінск-Свет". У лістападзе на канферэнцыі A1 TechDay 2025 першы намміністра сувязі Павел Ткач казаў, што сувязь новага пакалення ў тэставым рэжыме з'явіцца ў Беларусі ўжо сёлета. Ну і вось! Чытайце болей: сёлета ў Беларусі з'явяцца вышкі 5G расійскай вытворчасці
显示全部...
💩 10😁 6 3 1👍 1👏 1👌 1
00:43
视频不可用在 Telegram 中显示
Расійскі акцёр Дзмітрый Нагіеў назваў "СВА" вайной і сказаў, што стаміўся ад вайсковых фільмаў. На яго імгненна накаталі данос. На прэм'еры навагодняй стужкі "Ялінкі 12" Нагіеў патлумачыў папулярнасць гэтай франшызы тым, што гледачы стаміліся ад шэрасці і бруду фільмаў пра вайну. А "Ялінкі" ствараюць ілюзію "мірнага шчаслівага жыцця". Далей журналістка запыталася ў яго пра "асабістыя авантуры і яркія падзеі ў жыцці за апошні год". Акцёр адрэагаваў так: — Ты ў мяне пытаешся на чацвёртым гозе вайны, якія авантуры адбыліся ў маім жыцці? Данос на Нагіева напісаў дэпутат Курскай абласной думы ад "Адзінай Расіі" Дзмітрый Гуліеў. Маўляў, выказванні акцёра ўсхвалявалі ўдзельнікаў "СВА" (так у Расіі называюць вайну ва Украіне). — Чарговае пудзіла вырашыла выказацца [...], вельмі цяжка яму жывецца за мяжой. А ў Курскай вобласці ўсё кайфуюць", — напісаў Гуліеў.
显示全部...
Нагіеў.mp413.36 MB
😁 26💔 10🤡 3🤷‍♂ 1 1🤬 1
Роўна два тыдні засталося да Новага года! А ці вы ўжо паставілі ялінку?Anonymous voting
  • Так, шаную традыцыю!
  • Пастаўлю, але пазней
  • Не, сёлета ставіць ялінку не буду
  • Ніколі ялінку не стаўлю, гэта нейкі атавізм
  • У мяне яшчэ з мінулага года ялінка стаіць!
0 votes
🎄 9 2🤷‍♂ 1💩 1
У Запарожжы расійская авіябомба патрапіла ў шматпавярховік. Параненыя 29 чалавек, сярод іх пяцёра дзяцей. Выратаваны адзін кот.
显示全部...
🤬 41😢 9😁 1🎉 1
照片不可用在 Telegram 中显示
"На шакаладку грошай ужо не хапіла". Мы распыталі былых палітвязняў, як святкуюць Новы год у калоніі і ў турме. "Трэба пабываць у турме, каб зразумець, як гэтыя "маленькія радасці "змяняюць жыццё": https://euroradio.fm/na-shakaladku-groshay-uzho-ne-khapila-yak-svyatkavali-novy-god-u-kalonii-i-turme З Беларусі — без VPN
显示全部...
18🤗 2
照片不可用在 Telegram 中显示
Рыцарскі клуб “Барысфен” з Магілёва прызналі “экстрэмісцкім фармірафаннем”. Яго кіраўніка Паўла Станкевіча, толькі нядаўна адпушчанага на волю пасля 30 дзён арышту, перазатрымалі.
显示全部...
🤬 60😁 1🤡 1
照片不可用在 Telegram 中显示
У Барысаве без святла засталіся 9 шматкватэрных дамоў. Гэта адбылося праз двайную аварыю: спярша прарвала цепласеткі, а пасля вада з труб трапіла на токаводныя часткі трансфарматарнай падстанцыі. Яна застаецца адключанай. Энергетыкі працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння.
显示全部...
😢 14😁 4😱 2🎉 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Камісія па трансгендарным пераходзе дазволіла працэдуру 16 беларусам і беларускам. Гэта самы высокі паказчык за тры гады. Шмат для каго дазвол стаў нечаканасцю: https://euroradio.fm /u-belarusi-15-lyudzyam-dazvolili-transperakhod-geta-samy-vysoki-pakazchyk A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
显示全部...
19🙏 7🤮 6👍 5🤡 4🤔 3🙈 2👎 1
照片不可用在 Telegram 中显示
Кіраўнік Сейма Літвы дапусціў магчымасць зменаў у адносінах з Беларуссю. Санкцыі працуюць — але “бізуном і пернікам” можна дасягнуць большага. Падрабязнасці: https://euroradio.fm/kiraunik-seyma-litvy-dapusciu-magchymasc-zmenau-u-adnosinakh-z-belarussyu A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
显示全部...
🤡 34😁 4 3🔥 2🖕 2👍 1🥰 1👏 1🤬 1🌭 1
Незалежныя медыі — гэта вам не Tinder! Медыйшчыкі Надзея Белахвосцік, Паўлюк Быкоўскі і Павел Свярдлоў расказваюць, як працуюць гранты і чаму яны не робяць незалежныя СМІ “залежнымі”. На чым зараблялі незалежныя медыі ў Беларусі — і як выжываюць цяпер? Адкуль грошы ў медыяў, якія абслугоўваюць Лукашэнку? Колькі атрымліваюць беларускія дзяржаўныя медыі — і ці жыруюць у параўнанні з імі незалежныя СМІ ў эміграцыі? Усё гэта абмяркоўваем тут: https://www.youtube.com/watch?v=xbeT4ZXhZE4
显示全部...
🤡 6🔥 4😱 2 1👍 1🥴 1
Лукашэнка сабраўся павялічыць экспарт у Афрыку да 1 млрд долараў. Ці рэалістычны гэта план? Што Беларусь наогул можа прапанаваць Афрыцы? На якім узроўні маем гандаль сёння? Каментуе эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі: https://youtu.be/ODs8gPwbUa4
显示全部...
👍 5
00:17
视频不可用在 Telegram 中显示
Выбух газу адбыўся ў доме на вуліцы Косарава ў Гомелі. Жыхароў эвакуіруюць. Выбух быў такой моцы, што амаль знёс апорную сцяну.
显示全部...
від гад.mp46.16 MB
😱 18😢 7😁 1