Еўрарадыё | Еврорадио
رفتن به کانال در Telegram
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio
نمایش بیشتر2025 سال در اعداد

8 895
مشترکین
-524 ساعت
-167 روز
+1130 روز
آرشیو پست ها
Photo unavailableShow in Telegram
Жыхарам пашкоджаных пры выбуху дома ў Гомелі кватэр выплацяць у "сярэднім каля 100 тысяч рублёў". Пра гэта жыхарам пашкоджанага шматпавярховіка паведаміў мэр горада Уладзімір Прывалаў.
Размер кампенсацыі будзе залежыць ад памеру шкоды, піша "Белка".
Акрамя таго, некаторыя жыхары пашкоджаных кватэр ужо заяўлялі пра планы звярнуцца да страхавых кампаній па выплаты. Але страхоўкі на жытло былі, вядома, далёка не ва ўсіх.
🤔 6😢 3👍 2😁 2
Photo unavailableShow in Telegram
Мірны план гатовы на 90%, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У ім 20 пунктаў.
"Наша задача — рабіць так, каб усё было гатова на 100%. Гэта не проста, і ніхто не кажа, што 100% адразу будзе", — цытуе @hromadske_ua словы Заленскага.Афіцыйнай рэакцыі ад Расіі Украіна не атрымлівала, адзначыў Зяленскі. Ён падкрэсліў, што ўкраінскі бок камунікуе выключна з амерыканцамі, а тыя ў сваю чаргу камунікуюць з расіянамі.
👍 9🤡 4🔥 3🤔 3🥴 1
Photo unavailableShow in Telegram
Маці Кацярыны Ваданосавай у крытычным стане. У аўторак 74-гадовая Нэлі Ваданосава перанесла інсульт у аўторак.
У сераду жанчыну падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і да іншых сістэм забеспячэння жыццядзейнасці.
"Але мозг пашкоджаны незваротна, у нас застаўся толькі адзіны шлях. Я не ведаю, колькі ў мяне засталося часу. Можа, 5 хвілін, можа, 5 дзён, пакуль яе цела яшчэ прымае кісларод", — піша Кацярына."Я не ведаю, ці змагу дамагчыся яе забеспячэння. Я не ведаю, ці будзе яна жывая да панядзелка. Рахунак за аперацыю ды іншыя маніпуляцыі - ад дзясяткаў да соцень тысяч злотых. Не ведаю пакуль дакладна, але парадкі лічбаў такія", — дадае яна і не выключае, што ўпершыню можа адкрыць збор на BYSOL. У верасні і кастрычніку Нэлі Ваданосава перанесла неймаверны стрэс: яе хацелі дэпартаваць з Польшчы ў Літву праз тое, што перад эміграцыяй яна зрабіла літоўскую візу. Але ў выніку суд адмяніў гэтае рашэнне.
😢 43💔 17❤ 2💩 2🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Выбухоўка запаволенага дзеяння". Расійскія цягнікі, што ідуць праз Літву ў Калінінград, выклікаюць усё больш занепакоенасці ў НАТА, піша Die Welt.
Усе 227 кіламетраў, што цягнікі едуць па Літве, іх суправаждаюць верталёты і дроны краін NATO.
Галоўную рызыку бачаць у магчымым інцыдэнце з цягніком — любым, ад тэхнічнага да правакацыйнага. Расія зможа выкарыстаць гэта дзеля эскалацыі адносін і распальвання ўсё больш гарачага канфлікту, у тым ліку "дзеля абароны" тых, хто ездзіць цягніком.Цяпер гэтыя цягнікі бачаць "слабым звяном", якое можа прывесці да крызісу. Цягнікі ў Калінінград працягваюць хадзіць праз пагадненне паміж Літвой і Расіяй, якое дзейнічае з 2003 года. Па гэтым маршруце ходзяць і пасажырскія, і грузавыя саставы.
👍 10🔥 3🤣 2😢 1💯 1🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
Чыноўнікі плануюць узмацніць ідэалагічную працу з прыватным бізнесам. Гэта вызначылі як адзін з напрамкаў працы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) на 2026 год, звярнуў увагу @pozirkonline.
Плануюцца “ўзмацненне ідэалагічнай работы ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання” і “далучэнне прыватнага сектара да ідэалагічнай працы”.
💩 21🤮 13😁 3🍌 3😱 1🎉 1🥱 1
Тысячы чалавек будуць сустракаць Новы год за кратамі. Як гэта звычайна адбываецца?
На картках — расказ экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай. Больш гісторый пра свята ў турме чытайце ў артыкуле @euroradio: https://euroradio.fm/na-shakaladku-groshay-uzho-ne-khapila-yak-svyatkavali-novy-god-u-kalonii-i-turme
Тут можна прачытаць без VPN
❤ 23😢 10🔥 3🤮 3😁 1🍌 1
З кім вы будзеце сустракаць Новы год?Anonymous voting
- У кругу сям'і
- У кампаніі сяброў
- З усімі, да каго дабяруся (і гэта не пагроза)
- Я ўвогуле не святкую Новы год
👍 7
Photo unavailableShow in Telegram
Google нарэшце дазволіць змяняць адрас электроннай пошты. Але не часцей за год і не больш за тры разы.
Афіцыйна карпарацыя не анансавала новую функцыю, але яна ўжо мае апісанне на старонцы падтрымкі.
Цяпер змена адрасу даступная абмежаванай колькасці карыстальнікаў.
🔥 15👍 2🕊 2
Экс-палітвязень Канстанцін Залатых пакінуў Беларусь. Медыяменеджару давялося дабірацца да польскай сталіцы хітрым маршрутам: Мінск — Калінінград — Гданьск — Варшава.
Залатых затрымалі ў траўні 2022-га, потым яго пакаралі 4 гадамі калоніі за "распальванне варожасці" і яшчэ па некалькіх артыкулах. Ён выйшаў на волю 23 кастрычніка.
❤ 34👍 8🔥 6🤡 2👎 1🥰 1
01:43
Video unavailableShow in Telegram
Машэнскаму варта напружыцца? Пра што сведчыць уваход сям'і Лукашэнкі ў рыбны бізнес?
Запыталі журналістку-расследвальніцу выдання @buroBY Ксенію Вязнікоўцаву.
Цалкам глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=FZ2byN7S5bw
рыбанька.mp410.15 MB
🤡 6👍 5🌚 2🔥 1👏 1🤣 1
Photo unavailableShow in Telegram
Некалькі краін пагадзіліся адправіць міратворцаў ва Украіну, заявіў дарадца Офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк.
"Узнікае пытанне, хто будзе фінансаваць усё? Хто будзе прысутнічаць, каб інтэграваць усё ў адзіную сістэму і хто будзе мадэраваць працэсы стрымлівання Расіі? І тады ўзнікае пытанне, што тут павінны прысутнічаць прадстаўнікі іншых краін, якія ў гэтым зацікаўлены — як Вялікабрытанія".Украіна патрабуе розных гарантый бяспекі пасля заканчэння вайны з Расіяй, ад юрыдычных абавязацельстваў краін ЕС і ЗША да размяшчэння заходніх вайскоўцаў. Мяркуецца, што яны могуць быць на захадзе Украіны, далёка ад лініі размежавання.
👍 10👏 7😁 6🔥 2🤮 2🤔 1
Шквалісты вецер знёс святочныя палаткі каля ёлкі ў Слуцку. На шчасце, гэта адбылося ноччу і ніхто не пацярпеў.
Аранжавы ўзровень небяспекі будзе ў Беларусі да нядзелі: парывы да 20 м/с, а 28-га магчымыя да 24 м/с.
😭 12❤ 3👍 3😱 3😢 2😁 1🤯 1🗿 1
