uz
Feedback
Еўрарадыё | Еврорадио

Еўрарадыё | Еврорадио

Kanalga Telegram’da o‘tish

Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: TikTok: tiktok.com/@euroradio FB: facebook.com/euroradio.fm Instagram: instagram.com/euroradio

Ko'proq ko'rsatish
2025 yil raqamlardasnowflakes fon
card fon
8 893
Obunachilar
+1024 soatlar
+27 kunlar
+2630 kunlar
Postlar arxiv
Хлопец Крысціны Ціманоўскай зрабіў ёй прапанову рукі і сэрца ў Нью-Ёрку. Бягуха адказала "Так!" і пахвалілася кальцом ад Tiffany.
Hammasini ko'rsatish...
25🤮 19💩 5🥱 5👍 3🤡 2😐 2
Ва Украіне ўсю ноч і раніцу трывае паветраная трывога. Гараць некалькі шматпавярховікаў у Кіеве, траціна жыхароў горада ў +1°С засталася без святла. Колькі дронаў Расія сёння выпусціла па сталіцы Украіны — цяпер падлічваюць. Адзін з іх трапіў у студэнцкі інтэрнат, яшчэ некалькі — у жылыя будынкі. Атака працягваецца і ў гэтыя хвіліны.
Hammasini ko'rsatish...
дрон трапіў у інтэрнат.MP42.75 MB
Кіеў-2712.MP46.50 MB
🤬 46😢 9👍 1🎉 1
У Віцебскай вобласці перакуліўся аўтобус Брэст — Масква. Загінуў пасажыр, яшчэ 13 чалавек пацярпелі — у тым ліку двое кіроўцаў. Аварыя адбылася каля 02:40 у Талачынскім раёне. 43-гадовы кіроўца не даў рады на зімовай дарозе, з'ехаў у правы па ходу руху кювет і перакуліўся. У выніку 53-гадовая жанчына загінула. Астатнія 13 чалавек, якія былі ў салоне, на хуткіх былі дастаўленыя ў лякарні ў Талачыне і ў Оршы. Траіх пасля агляду адпусцілі. Астатнія шпіталізаваныя ў хірургію і траўматалогію, адзін — у рэанімацыю.
Hammasini ko'rsatish...
😢 21 4🔥 3
02:59
Video unavailableShow in Telegram
"А што вы ўвогуле робіце?" Лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская адказала крытыкам, якія не бачаць дасягненняў і яе асабістай працы, і намаганняў Офіса. Цалкам размову @euroradio з Ціханоўскай глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=W1QPzmEysqE
Hammasini ko'rsatish...
святлана.mp415.73 MB
55👍 19💩 14🤡 2🤣 2
Photo unavailableShow in Telegram
Як правільна частаваць птушак зімой? Дакладна не хлебам, бо ён не толькі прыводзіць да атлусцення, але і выклікае ў птушак смяротнае захворванне! Найлепшай ежай для качак будзе раздробленая кукуруза, ячмень, авёс ці аўсяныя шматкі, іншыя крупы ці зерне, парэзаная гародніна. Для іншых птушак самы ўніверсальны корм – несалёныя нясмажаныя семкі сланечніка. Таксама можна частаваць іх насеннем рапсу, лёну, гарбузовымі семкамі, арахісам, кавалачкамі яблыка ды ягадамі. Сініцы будуць рады кавалку несалёнага нясмажанага сала.
Hammasini ko'rsatish...
19👍 4🤮 3
Photo unavailableShow in Telegram
Беларусь чакае надзвычай халодны студзень. Метэаралагічныя прагнозы дэманструюць, што такое надвор'е будзе амаль па ўсёй Еўропе.
"Прагноз тэмпературнай анамаліі паказвае, што тэмпература паветра ў студзені на большай частцы кантынента будзе ніжэй за норму", — адзначае канал @nadvorie.
Hammasini ko'rsatish...
🤯 12😭 8🔥 3😱 3👍 2😢 2 1
02:37
Video unavailableShow in Telegram
У Беларусі выбудоўваюць цэлую галіну прамысловасці. Улады плануюць, што яна мусіць працаваць на вайну, патлумачыў у эфіры @euroradio прадстаўнік БЕЛПОЛ Уладзімір Жыгар. Глядзіце стрым цалкам па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=9E-elgjdaRU
Hammasini ko'rsatish...
ж1.mp415.47 MB
👍 8💩 7🤬 3🤣 2
Photo unavailableShow in Telegram
Жыхарам пашкоджаных пры выбуху дома ў Гомелі кватэр выплацяць у "сярэднім каля 100 тысяч рублёў". Пра гэта жыхарам пашкоджанага шматпавярховіка паведаміў мэр горада Уладзімір Прывалаў. Размер кампенсацыі будзе залежыць ад памеру шкоды, піша "Белка". Акрамя таго, некаторыя жыхары пашкоджаных кватэр ужо заяўлялі пра планы звярнуцца да страхавых кампаній па выплаты. Але страхоўкі на жытло былі, вядома, далёка не ва ўсіх.
Hammasini ko'rsatish...
🤔 6😢 3👍 2😁 2
Photo unavailableShow in Telegram
Мірны план гатовы на 90%, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У ім 20 пунктаў.
"Наша задача — рабіць так, каб усё было гатова на 100%. Гэта не проста, і ніхто не кажа, што 100% адразу будзе", — цытуе @hromadske_ua словы Заленскага.
Афіцыйнай рэакцыі ад Расіі Украіна не атрымлівала, адзначыў Зяленскі. Ён падкрэсліў, што ўкраінскі бок камунікуе выключна з амерыканцамі, а тыя ў сваю чаргу камунікуюць з расіянамі.
Hammasini ko'rsatish...
👍 9🤡 4🔥 3🤔 3🥴 1
Photo unavailableShow in Telegram
Маці Кацярыны Ваданосавай у крытычным стане. У аўторак 74-гадовая Нэлі Ваданосава перанесла інсульт у аўторак. У сераду жанчыну падключылі да апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх і да іншых сістэм забеспячэння жыццядзейнасці.
"Але мозг пашкоджаны незваротна, у нас застаўся толькі адзіны шлях. Я не ведаю, колькі ў мяне засталося часу. Можа, 5 хвілін, можа, 5 дзён, пакуль яе цела яшчэ прымае кісларод", — піша Кацярына.
"Я не ведаю, ці змагу дамагчыся яе забеспячэння. Я не ведаю, ці будзе яна жывая да панядзелка. Рахунак за аперацыю ды іншыя маніпуляцыі - ад дзясяткаў да соцень тысяч злотых. Не ведаю пакуль дакладна, але парадкі лічбаў такія", — дадае яна і не выключае, што ўпершыню можа адкрыць збор на BYSOL. У верасні і кастрычніку Нэлі Ваданосава перанесла неймаверны стрэс: яе хацелі дэпартаваць з Польшчы ў Літву праз тое, што перад эміграцыяй яна зрабіла літоўскую візу. Але ў выніку суд адмяніў гэтае рашэнне.
Hammasini ko'rsatish...
😢 43💔 17💩 3 2🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
"Выбухоўка запаволенага дзеяння". Расійскія цягнікі, што ідуць праз Літву ў Калінінград, выклікаюць усё больш занепакоенасці ў НАТА, піша Die Welt. Усе 227 кіламетраў, што цягнікі едуць па Літве, іх суправаждаюць верталёты і дроны краін NATO.
Галоўную рызыку бачаць у магчымым інцыдэнце з цягніком — любым, ад тэхнічнага да правакацыйнага. Расія зможа выкарыстаць гэта дзеля эскалацыі адносін і распальвання ўсё больш гарачага канфлікту, у тым ліку "дзеля абароны" тых, хто ездзіць цягніком.
Цяпер гэтыя цягнікі бачаць "слабым звяном", якое можа прывесці да крызісу. Цягнікі ў Калінінград працягваюць хадзіць праз пагадненне паміж Літвой і Расіяй, якое дзейнічае з 2003 года. Па гэтым маршруце ходзяць і пасажырскія, і грузавыя саставы.
Hammasini ko'rsatish...
👍 10🔥 3💯 2🤣 2😢 1🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
Чыноўнікі плануюць узмацніць ідэалагічную працу з прыватным бізнесам. Гэта вызначылі як адзін з напрамкаў працы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) на 2026 год, звярнуў увагу @pozirkonline. Плануюцца “ўзмацненне ідэалагічнай работы ў галіне гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання” і  “далучэнне прыватнага сектара да ідэалагічнай працы”.
Hammasini ko'rsatish...
💩 21🤮 13😁 4🍌 3😱 1🎉 1🥱 1
Тысячы чалавек будуць сустракаць Новы год за кратамі. Як гэта звычайна адбываецца? На картках — расказ экс-палітзняволенай Наталлі Дулінай. Больш гісторый пра свята ў турме чытайце ў артыкуле @euroradio: https://euroradio.fm/na-shakaladku-groshay-uzho-ne-khapila-yak-svyatkavali-novy-god-u-kalonii-i-turme Тут можна прачытаць без VPN
Hammasini ko'rsatish...
23😢 10🔥 3🤮 3😁 1🍌 1